Філязофія: розьніца паміж вэрсіямі

2138 байтаў дададзена ,  11 гадоў таму
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Философия?oldid=29961891
д (робат дадаў: pfl:Philosophie)
(дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Философия?oldid=29961891)
Пачатак філязофскага мышлення ў [[6 стагодзьдзе да н. э.|6-ым стагодзьдзі]] да нараджэньня Хрыстова вызначае непасрэдны пачатак эўрапэйскай гуманітарнай гісторыі. На працягу стагодзьдзяў зь філязофіі выкрысталізаваліся і былі ўдасканаленыя мэтады і [[дысцыпліна|дысцыпліны]] іншых асобных навук. Так, і па сённяшні дзень існуюць не губляючы сваёй актуальнасці такія філязофскія дысцыпліны як '''[[лёгіка]]''' як навука аб паслядоўным і дакладным мышленні, '''[[этыка]]''' як навука аб маралі, '''[[мэтафізыка]]''' як навука аб высновах існавання і рэчаіснасьці. Філязофія таксама дала жыцьцё такім навукам як [[тэорыя пазнаньня]] і [[тэорыя навукі]], якія займаюцца вывучэньнем магчымасцяў пашырэньня і ўдасканальнення ведаў увогуле альбо ў асабістых выпадках у розных асобных навуках.
 
== Назва ==
== Гісторыя слова філязофія ==
Слова «філязофія», якое складаецца з грэчаскіх словаў '''φίλος''' «сябра, дружа» і '''σοφία''' «мудрасць», даслоўна абазначае «любоў да мудрасьці» альбо проста «да ведаў», таму што ''sophía'' ўжывалася спачатку ў сэнсе валоданьня разнастайнымі тэхнічнымі альбо майстэрскімі навыкамі. [[Дзеяслоў]] «філязафаваць» быў упершыню выкарыстаны [[Герадот]]ам (I,30,2) пры апісаньні прагі ведаў [[Салон]]а. Факт таго, што [[тэрмін]] ''philosophos'' ужываўся ўжо [[Геракліт]]ам (фрагмэнт 35 DK), не сцьвярджаецца. У антычнасьці лічылі, што паняцьце «філязофія» упершыню было выкарыстана [[Піфагор|Піфагорам Самосскім]], таму што дзякуючы плятоніку [[Гераклеідэс Понтыкус|Гераклеідэсу Понтыкусу]] да нас дайшло апавяданьне, згодна якога Піфагор сказаў, што толькі [[бог]] валодае сапраўднай ''софіяй'', а [[чалавек]] можа толькі імкнуцца да яе. Ужо тут пад софіяй разумеліся [[мэтафізыка|мэтафізычныя веды]]. Дасканаласьць гэтых косных і фрагмэнтарна перададзеных зьвестак Гераклеідэса ставіцца даследчыкамі пад сумнеў. Толькі ў [[Плятон]]а паняцці ''філязофія'' і ''філязафаваць'' зьяўляюцца менавіта ў тым сэнсе, які меў на ўвазе Гераклеідэс, асабліва ў [[дыялог]]у Плятона Фаідрас (278d), дзе канстатуецца, што філязафаваньне і сапраўднае валоданьне мудрасьцю, — две ўзаемавыключальныя справы, таму што апошняе належыць толькі богу.
 
Спроба даць адказ на [[пытаньне]], што такое філязофія — ужо само па сабе філязофскае пытаньне і [[аб'ект]] вывучэньня філязофіі. Агульнапрынятая, дакладная і ўнівэрсальная фармулёўка філязофіі немагчымая. Гэтаксама немагчымая і фармулёўка філязофіі, зь якой мог бы пагадзіцца кожны філёзаф, таму што кожны, хто філязафуе, — стварае свой асабісты погляд на рэчаіснасьць. І таму колькасьць адказаў на пытаньне, што такое філязофія, амаль што адпавядае колькасьці філёзафаў.
 
== Разьдзелы філязофіі ==
У пытаньні, якія менавіта дысцыпліны лічыць належнымі да філязофіі (на якія разьдзелы падзяляецца філязофія), не існуе ўсеагульнай дамоўленасьці. Традыцыйна да асноўных філязоўскіх дысцыплінаў адносяць лёгіку, эпістэмалёгію, этыку, эстэтыку і мэтафізыку (анталёгію). Аднак паміж гэтымі дысцыплінамі не праведзена дакладных граніцаў. Існуюць такія філязоўскія пытаньні, якія адначасова адносяцца да больш за адной з гэтых дысцыплінаў, і існуюць такія, якія адносяцца да ніводнай.
 
Па-за гэтымі шыолкім дысцыплінамі існуюць і іншыя сфэры філязоўскага пазнаньня. Гістарычны да вобласьці цікавасьцяў філёзафаў адносілі, і зараз яшчэ часта адносяць палітыку (якая разглядалася Арыстотэлем як асноўная частка этыкі), фізыку (у тым выпадку, калі яна вывучае сутнасьць рэчыва альбо энэргіі) і рэлігію. Акрамя таго, ёсьць філязоўскія дысцыпліны, прысьвечаныя асобны прадметным вобласьцям; амаль заўсёды прадметная вобласьць такой філязофская дысцыпліны супадае з прадметнай вобласьцю адпаведнай навукі. Напрыклад, адасабленьне фізыкі ад філязофіі ў Новы час прывяло да зьяўляеньня натурфілязофіі, а асобныя палітычныя тэорыі — да зьяўленьня палітычнай філязофіі.
== Самаразуменьне ==
Першыя людзі, якія называлі сябе філёзафамі, — [[Плятон]] і [[Сакрат]] — разумелі філязофію як альтэрнатыву да [[міт]]ычнай [[рэлігія|рэлігіі]] і яе парадку. У працэсе філязафаваньня чалавек стварае сваё асабістае разуменьне сьвету і навакольля і тым чынам эмансыпуецца ад набажнасьці сусьвету і забабонаў.
34 504

зьмены