Крыштап Радзівіл: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, дапаўненьне
д дапаўненьне
Радок 37:
Сын [[Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»|Крыштапа Мікалая «Перуна»]] і [[Кацярына Астроская|Кацярыны Астроскай]]. Навучаўся ва ўнівэрсытэтах [[Ляйпцыг]]а і [[Гайдэльбэрг]]а, падарожнічаў па [[Швайцарыя|Швайцарыі]], [[Францыя|Францыі]], [[Ангельшчына|Ангельшчыне]], [[Нідэрлянды|Нідэрляндам]].
 
Удзельнічаў [[Вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй|у ваенных дзеяньнях са Швэцыяй]] спачатку пад камандай [[Ян Караль Хадкевіч|Яна Караля Хадкевіча]], упазьней атрымаў пасаду палявога гетмана літоўскага і ў [[1617]]—[[1618]] адваяваў некалькі страчаных раней фартэцыяў. Каб узмацніць коннае войска агнявой сілай упершыню ў гісторыі [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] ўвёў драгунскія атрады<ref name="evkl"/>. У [[1622]] адбіў [[Мітава|Мітаву]] ў колькасна большага швэдзкага войска, якім камандаваў швэдзкі кароль [[Густаў Адольф]].
 
Канфліктаваў з [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонтам Вазам]] (кароль не давяраў К. Радзівілу як кальвіністу). На элекцыю па ягонай сьмерці ([[1632]]), прывёў з сабою некалькі тысячаў узброенных жаўнераў і дамовіўся пра дапамогу з боку брандэнбургскага курфюрста, для забесьпячэньня абароны сваіх аднаверцаў.