Апэрацыйная сыстэма: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: pnb:اوپریٹنگ سسٹم
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Аперацыйная_сістэма?oldid=575344
Радок 1:
[[Файл:Operating system placement-be-tarask.svg|thumb|275px|Узаемадзейнічанньне паміж рознымі складальнікамі сыстэмы.]]
'''Апэрацыйная сыстэма'''  — [[праграмнае забесьпячэньне]], адказнае за кантроль і кіраваньне кампутарным абсталяваньнем і падставовыя сыстэмныя апэрацыі.
 
== Прыклады сучасных апэрацыйных сыстэмаў ==
 
=== Microsoft Windows ===
 
[[Microsoft Windows]] — сямейства прыватнаўласьнісцкіх апэрацыйных сыстэмаў. Гэта найбольш распаўсюджаная апэрацыйная сыстэма для [[пэрсанальны кампутар|пэрсанальных кампутараў]]. Яна зарадзілася ў 1981 годзе ў якасьці дапаўненьні да апэрацыйнай сыстэмы [[MS-DOS]] для IBM-сумяшчальных пэрсанальных кампутараў. Ўпершыню апублікавана ў 1985 г.
 
Пачынаючы з Windows XP , усе сучасныя вэрсіі зробленыя на аснове ядра Windows NT.
 
Windows таксама выкарыстоўваецца на сэрвэрах, якія падтрымліваюць такія прыкладаньні, як вэб-сэрвэры і сэрвэры базаў дадзеных.
 
=== Unix і Unix-падобныя апэрацыйныя сыстэмы ===
 
Кен Томпсан напісаў мову праграмаваньня B, галоўным чынам, на аснове BCPL, якую ён выкарыстаў, каб напісаць [[Unix]], на аснове яго досьведу працы ў праекце MULTICS. У ім былі замененыя на [[C (мова праграмаваньня)|C]], і зь цягам часу Unix ператварылася ў вялікае, складанае сямейства узаемазьвязаных апэрацыйных сыстэмаў, якое паўплывала на ўсе сучасныя АС.
 
Назва «UNIX» зьяўляецца гандлёвай маркай The Open Group. Для абазначэньня доўгага шэрагу апэрацыйных сыстэмаў, якія падобныя на арыгінальны Unix, але ня маюць ліцэнзіі The Open Group, ужываецца назва «Unix-падобныя».
 
Некаторыя варыянты Unix, такія як HP-UX ад Hewlett-Packard і AIX ад [[IBM]], прызначаныя для выкарыстаньня толькі на абсталяванні вытворцы. Іншыя, такія як Solaris ад Sun Microsystems, могуць працаваць на розных тыпах апаратных плятформаў, уключаючы x86 сэрвэры і ПК. Сучасная АС Mac OS X ад Apple мае гібрыднае ядро на аснове варыянта BSD, атрыманае ад NeXTSTEP, Mach, і FreeBSD.
 
Сумяшчальнасьць Unix дасягаецца шляхам падтрымкі стандартаў POSIX. Стандарты POSIX могуць быць ужытыя да любой апэрацыйнай сыстэмы, хаця пачаткова былі створаны для розных варыянтаў Unix.
 
==== BSD і нашчадкі ====
 
Падгрупу сям’і Unix утварае сямейства Berkeley Software Distribution, якое ўключае FreeBSD, NetBSD і OpenBSD. Гэтыя апэрацыйныя сыстэмы найбольш часта сустракаюцца на вэб-сэрвэрах, хоць яны могуць таксама працаваць у якасьці апэрацыйнай сыстэмы пэрсанальнага кампутара.
 
[[Інтэрнэт]] шмат у чым абавязаная сваім існаваньнем BSD, таму што многія з пратаколаў, якія ў цяперашні час шырока выкарыстоўваюцца для падлучэньня кампутараў, перадачы і атрыманьня дадзеных па сетцы, былі ў значнай ступені распрацаваныя і ўдасканаленыя менавіта ў BSD. [[World Wide Web]] быў ўпершыню прадэманстраваны на некалькіх кампутарах пад кіраваннем NextStep, АС на аснове BSD.
 
BSD мае свае карані ў Unix. У 1974 годзе Каліфарнійскі ўнівэрсытэт у Бэрклі ўстанавіў свае першыя сыстэмы Unix. Зь цягам часу, студэнты і выкладчыкі ўнівэрсытэта пачалі дадаваць новыя праграмы, такія як [[тэкставы рэдактар|тэкставыя рэдактары]], каб зрабіць лягчэй сваю працу. Калі ўнівэрсытэт Бэрклі атрымаў новы кампутар VAX у 1978 годзе з ўстаноўленым Unix, студэнты зьмянілі Unix нават больш, для таго, каб выкарыстоўваць апаратныя магчымасьці кампутара. Агенцтва пэрспэктыўных абаронных дасьледаваньняў (DARPA) Міністэрства абароны ЗША праявіла цікавасьць, і прыняло рашэньне аб фінансаваньні праекта. Многія школы, карпарацыі і ўрадавыя арганізацыі зьвярнулі ўвагу і сталі выкарыстоўваць вэрсіі Unix ад Бэрклі, замест таго, што афіцыйна распаўсюджваўся AT&T. [[Стыў Джобс]], пасьля выхаду з карпарацыі Apple ў 1985 годзе, заснаваў NeXT Inc, кампанію, якая вырабляла кампутары, якія працуюць на зьмененым BSD пад называй NeXTSTEP. Адна з гэтых машынаў была выкарыстана Тымам Бэрнэрс-Лі, як першы вэб-сэрвэр для стварэньня World Wide Web.
 
==== Mac OS X ====
 
[[Mac OS X]] — гэта лінія часткова прыватнаўласьніцкіх графічных апэрацыйных сыстэмаў, якія распрацоўвае, прасоўвае і прадае карпарацыя [[Apple Computer|Apple]]. Апошнюю вэрсію гэтай АС устанаўліваюць на ўсе кампутары [[Macintosh]]. Mac OS X зьяўляецца пераемнікам арыгінальнай [[Mac OS]], якая была асноўнай апэрацыйнай сыстэмай кампутараў Apple, пачынаючы з 1984 г. У адрозьненьне ад свайго папярэдніка, Mac OS X — гэта UNIX, пабудавана па тэхналёгіі, якая была распрацаваная ў NeXT цягам другой паловы 1980-х гадоў і да пачатку 1997 году, калі кампанію набыла карпарацыя Apple.
 
Упершыню апэрацыйная сыстэма была выпушчаная ў 1999 годзе як Mac OS X Server 1.0, затым зьявілася арыентаваная на пэрсанальны кампутар вэрсія (Mac OS X 10.0) у сакавіку 2001 г.
 
==== Plan 9 ====
 
У свой час ьКен Томпсан, Дэніс Рычы і Дуглас Макілрой ў Bell Labs распрацавалі мову праграмаваньня [[Сі (мова праграмаваньня)|C]] для стварэньня апэрацыйнай сыстэмы Unix. Наступныя распрацоўкі праграмістаў Bell Labs уключаюць Plan 9 і Inferno, апэрацыйныя сыстэмы для сучасных разьмеркаваных вылічальных асяродзьдзяў. Plan 9 зараз выпушчана пад Lucent Public License. Inferno была прададзена Vita Nuova Holdings і выпушчана пад GPL і MIT ліцэнзіямі.
 
=== Linux і GNU ===
 
[[Linux]] — агульная назва UNIX-падобных апэрацыйных сыстэмаў, якія могуць быць выкарыстаны на шырокім шэрагу ўстройстваў ад суперкампутараў да наручных гадзіньнікаў. Ядро Linux выпускаецца пад ліцэнзіяй [[GNU GPL]], таму кожны можа чытаць і зьмяняць яго код.
 
[[Праект GNU]] — гэта масавае супрацоўніцтва праграмістаў, якія імкнуцца стварыць абсалютна свабодную і адкрытую апэрацыйную сыстэму, якая была б падобная на Unix, але мела цалкам арыгінальны выточны код. Праект быў распачаты ў 1983 годзе [[Рычард Столман|Рычардам Столманам]], і адказны за многія часткі большасьці варыянтаў Linux. Па гэтай прычыне, Linux часта называюць GNU/Linux.
 
Тысячы праграмаў практычна для любой апэрацыйнай сыстэмы распаўсюджваюцца на ўмовах GNU [[General Public License]] — ліцэнзіі, створанай Рычардам Столманам для праекта GNU.
 
==== Google Chrome OS ====
 
[[Chrome]] — апэрацыйная сыстэма, створаная кампаніяй [[Google]] на аснове ядра Linux. Мэтавая аўдыторыя Chrome — кампутарныя карыстальнікі, якія трацяць большую частку свайго часу на інтэрнэт. З тэхнічнага боку гэта адзіны [[вэб-браўзэр]], у якім выкарыстоўваюцца інтэрнэт-прыкладаньні для выкананьня такіх задачаў, як апрацоўка тэкстаў і прагляд мультымэдыя.
 
=== Іншыя ===
 
Старыя апэрацыйныя сыстэмы, якія да гэтага часу выкарыстоўваюцца на нішавых рынках, ўключаюць [[OS/2]] ад IBM і Microsoft; [[Mac OS]], папярэднік сучаснай Mac OS X; [[BeOS]]; [[XTS-300]]. Некаторыя зь іх, перш за ўсё [[RISC OS]], [[MorphOS]] і [[AmigaOS 4]] працягваюць разьвівацца як вузкія плятформы для суполак энтузіястаў і спэцыялізаваных прыкладаньняў. [[OpenVMS]], першапачаткова ад [[Digital Equipment Corporation|DEC]], да гэтага часу ў стадыі актыўнай распрацоўкі ў Hewlett-Packard.
 
Некаторая колькасьць іншых апэрацыйных сыстэмаў выкарыстоўваюцца амаль выключна ў акадэмічным асяродзьдзі, пры выкладаньні апэрацыйных сыстэмаў, і для дасьледаваньняў канцэпцыяў разьвіцьця апэрацыйных сыстэмаў. Тыповым прыкладам сыстэмы, якая выконвае абедзьве ролі, зьяўляецца [[MINIX]], у той час як, напрыклад, [[Singularity]] выкарыстоўваецца выключна для навуковых дасьледаваньняў.
 
== Функцыі ==
 
=== Выкананьне праграмаў ===
Апэрацыйная сыстэма зьяўляецца інтэрфэйсам паміж карыстальнікам і апаратным забесьпячэньнем. Такім чынам, карыстальнік узаемадзейнічае з апаратным забесьпячэньнем, абстрагаваўшыся ад асаблівасьцяў кіраваньня апаратнымі прыстасаваньнямі. Выкананьне праграмаў — адзін з варыянтаў гэтага ўзаемадзейнічаньня. Падчас выкананьня, [[ядро]] сыстэмы выконвае код праграмы, перад гэтым выдзеліўшы ёй у карыстаньне неабходны аб’ём апэратыўнае памяці і іншых рэсурсаў ды разьмеркаваўшы прыярытэт выкананьня (у [[Многазадачнасьць|многазадачных сыстэмах]]). Праграма падчас сваёй працы карыстаецца дасяжнымі ёй інтэрфэйсамі для ўзаемадзейнічаньня з карыстальнікам і сыстэмай.