Армія Краёва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне з крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Армія_Краёва?oldid=614854, вікіфікацыя
→‎Армія Краёва на Беларусі: артаграфія, фашызм -> нацызм, унутраныя спасылкі
Радок 67:
На тэрыторыі Беларусі існавалі тры акругі АК: Наваградзкая, Палеская і Віленская, а таксама інспэктарат Гародні, якія падпарадкоўваліся абшару АК Беласток.
 
На тэрыторыі Заходняй Беларусі савецкае і польскае падпольле пэўны час суіснавалі даволі мірна, часам падтрымлівалі саюзніцкіясаюзьніцкія адносіны: абменьваліся інфармацыяй пра абстаноўку на франтах вайны, а таксама аб становішчы ў сваіх раёнах дзеяньня, дамаўляліся аб супольных дзеяньнях пад час карных экспэдыцый гітлерцаў і г. д. Так, створаны вясной 1943 у раёне [[Нарач|возера Нарач]] аддзел А. Бужынскага («Кміціца») ўдзельнічаў у баявых апэрацыях разам з партызанскай брыгадай, якой кіраваў Ф. Маркаў. Разам яны правялі шэраг апэрацый па разгроме фашысцкіхнацысцкіх гарнізонаў.
 
Асноўная частка польскага падпольля падтрымлівала і выконвала ўказаньні і ўстаноўкі Лёндану[[Лёндан]]у і [[Варшава|Варшавы]]. Далейшая хада палітычных падзеяў рабіла непазьбежным канфлікт паміж АК і савецкімі партызанамі. Галоўным было пытаньне аб савецка-польскай мяжы і адносінах да нямецкіх захопнікаў. На мясцовым узроўні да таго ж дзейнічалі фактары барацьбы за сферы ўплыву, пытаньні забеспячэньня харчаваньнем, зброяй і да т. п.
 
У чэрвені 1943 была прынята пастанова ЦК [[КП(б)Б]] «Аб далейшым развіцьці партызанскага руху ў заходніх абласьцёх Беларусі», а таксама закрыты ліст ЦК КП(б)Б «Аб ваенна-палітычных задачах работы ў заходніх абласьцёх БССР». У гэтых дакумэнтах падкрэсьлівалася, што заходнія вобласьці БССР зьяўляюцца неад’емнай часткай БССР, і што тут дапушчальна існаваньне толькі групаў і арганізацый, якія кіруюцца інтарэсамі СССР. Існаваньне ўсіх іншых арганізацый павінна разглядацца як умяшаньне ў інтарэсы СССР. У сакрэтным лісьце меліся канкрэтныя ўстаноўкі ў адносінах да польскіх фармаваньняў:
 
# Ствараць савецкія партызанскія аддзелы і выцясьняць польскія з гэтых тэрыторый.
Радок 85:
Пераважна быў узяты кірунак на раззбраеньне польскіх фармаваньняў.
 
Усё разам названае прывяло да непазьбежных сутыкненьняў паміж савецкімі партызанамі і АК-аўцамі. Паводле зьвестак Я. Эрдмана, са 185 баявых апэрацый, праведзеных аддзеламі Наваградзкай акругі АК за пэрыяд з 1 студзеня 1942 па ліпень 1944 году, 102 былі супраць немцаў (55%) і 81 (45%) супраць савецкіх партызанаў. Звычайнымі былі зьявы, калі з адной вёскі частка жыхароў была ў савецкіх партызанах, а частка — у АК. Значнымі былі страты як сярод партызан і акаўцаў, так і сярод мясцовага насельніцтва. Паводле няпоўных зьвестак, з вясны 1943 па ліпень 1944 толькі на тэрыторыі [[Баранавіцкая вобласьць|Баранавіцкай вобласцівобласьці]] савецкімі партызанамі было расстраляна больш за 500 мясцовых жыхароў за супрацоўніцтва з АК. Ня меншымі былі рэпрэсіі з боку АК. Так, камандзір Стаўбцоўскага злучэньня АК А. Пільх («Гура») у адной са сваіх публікацый прызнаваў, што за гэты ж пэрыяд яго легіянэры зьнішчылі каля 6 тысяч чалавек.
 
У сваю чаргу немцы, імкнучыся да актывізацыі мясцовых сіл дзеля барацьбы з савецкімі партызанамі, з канца 1943 пачалі выкарыстоўваць канфлікт паміж АК і «саветамі» ў сваіх мэтах. Адным з першых кантакт з немцамі ўстанавіў вышэйадзначаны А. Пільх. У сьнежні 1943 ён заключыў з немцамі дамову аб супрацоўніцтве ў барацьбе з савецкімі партызанамі ўзамен на забяспячэньне яго зброяй. 22 сьнежня ў Лідзе дамову з немцамі таксама заключыў камандзір Наднёманскага злучэньня АК Ю. Сьвіда («Лях»), які на працягу студзеня-сакавіка 1944 атрымаў ад немцаў пяць прывозаў зброі. Перамовы аб супрацоўніцтве з гітлераўцамі ў лютым 1944 веў і камандуючы Віленскай акругай АК генерал А. Крыжаноўскі («Вільк»). І гэта нягледзячы на тое, што яшчэ ў студзені 1944 з Лёндану паступіла афіцыйная забарона кантактаў з немцамі. Вясной 1944 Генэральны камісар Беларусі [[Курт фон Готбэрг|Готбэрг]] не дазволіў праводзіць мабілізацыю мясцовага насельніцтва ў [[Беларуская краёвая абарона|Беларускую краёвую абарону (БКА)]] на тэрыторыі Лідзкай акругі, раёнаў Узда, Івянец, Валожын, Браслаў, Мядзел, Казлоўшчына і часткі Дзярэчынскага раёну, дзе, фактычна, адбывалася мабілізацыя ў АК. Асабліва адкрыты характар мабілізацыя ў АК з дазволу немцаў прыняла на тэрыторыі Лідзкай акругі.