Армія Краёва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: fi:Armia Krajowa
дапаўненьне з крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Армія_Краёва?oldid=614854, вікіфікацыя
Радок 1:
{{Вайсковае падразьдзяленьне
|назва = Армія Краёва (Armia Krajowa)
|арыгінальная назва = Armia Krajowa
|выява = [[Файл:Flaga PPP.svg|200пкс]]
|подпіс выявы = Cьцяг Арміі Краёвай
Радок 31:
|вядомыя камандзіры = [[Міхал Токаржэўскі-Карашэвіч]], [[Стэфан Равецкі]], [[Тадэвуш Камароўскі]], [[Леапольд Акуліцкі]]
}}
'''Армія Краёва''' — кансьпірацыйны ўзброены рух польскага папольляпадпольля падчас [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], якая дзейнічала ва ўмовах нямецкай і савецкай акупацыяў польскай дзяржавы ў межах напярэдадні [[1 верасьня]] [[1939]] году. іСтавіла пасьляза яемэту аднаўленьне Польшчы ў даваенных межах. Зьяўлялася наймацнейшай і найлепей арганізаванай падпольнай арміяй з тых, што дзейнічалі ў тым часе на тэрыторыі [[Эўропа|Эўропы]].
 
== АрґанізацыйнаяАрганізацыйная структура АК ==
 
=== Кіраўніцтва ===
'''Камэндант''' АК — польская назва камандуючага АК.
 
* [[14 лютага]] [[1942]] — [[30 чэрвеня]] [[1943]] — [[генэрал]] [[Стэфан Равецкі]] (мянушка — «Грот»)
* [[30 чэрвеня]] [[1943]] — [[2 жніўня]] [[1944]] (да канца [[Варшаўскае паўстаньне|Варшаўскага паўстаньня]]) — [[генэрал]] [[Taдэвуш Камароўскі]] (мянушка — «Бур», {{мова-pl|Bór|скарочана}})
* [[2 жніўня]] [[1944]] — [[19 студзеня]] [[1945]] — [[генерал]] [[Леапольд Акуліцкі]] (мянушка — «Niedźwiadek»)
 
=== Тэрытарыяльная структура ===
[[Файл:Armia krajowa 1.png|thumbміні|200px200пкс]]
Тэрытарыяльная арґанізацыя падзялялася на абшары ([[Абшар Беласток АК|беластоцкі]], львоўскі, варшаўскі права- і леваўзбрэжны таксама заходні), і саматворныя акругі для найвялікшых местаў. На пачатку [[1944]] структура АК выглядала наступным чынам:
 
Радок 52 ⟶ 58:
*** крыптонім: «Альштын», «Тухоля», «Крулявец», «Гарбарня»
*** Камэндант падпалк. [[Зыгмунт Маршэўскі]] «Казімеж»
 
== Армія Краёва на Беларусі ==
 
Пасьля [[Аб’яднаньне Беларусі ў 1939 годзе|далучэньня Заходняй Беларусі да БССР]] у 1939 годзе ворганы дзяржаўнай бясьпекі СССР і БССР вялі актыўную барацьбу з польскім падпольлем. Паводле зьвестак [[НКУС БССР]], за пэрыяд з кастрычніка 1939 па ліпень 1940 у заходніх абласьцёх БССР было выяўлена і ліквідавана 109 розных паўстанцкіх арганізацыяў, якія аб’ядноўвалі 3221 удзельніка, зь якіх: 2904 [[палякі]], 184 [[беларусы]], 37 [[летувісы]] і 106 чалавек іншых нацыянальнасьцяў. Адначасова вялася кампанія па высяленьні ў [[Сібір]], [[Казахстан]] і іншыя аддаленыя раёны краіны з заходніх абласьцей Беларусі [[асаднік]]аў, служачых лясной аховы, польскіх афіцэраў, паліцэйскіх, служачых дзяржаўных установаў, землеўласьнікаў, прадпрымальнікаў і г. д. У выніку дзейнасьці ворганаў бясьпекі і зьнешняй выведкі СССР польскаму падпольлю на тэрыторыі Беларусі, у асноўным актыўнай яго частцы, былі нанесены значныя страты.
 
Пасьля [[Вялікая Айчынная вайна#Пачатак вайны|нападу Нямеччыны на СССР]] і [[Вялікая Айчынная вайна#Акупацыйны рэжым|акупацыі Беларусі]] летам 1941 урад [[Уладзіслаў Сікорскі|Сікорскага]] і Галоўнае камандаваньне СУБ у Варшаве выкарыстоўвалі складзеныя ўмовы дзеля ўмацаваньня сваіх пазіцый на [[Крэсы|ўсходніх тэрыторыях]] былой Польшчы. Сьледам за нямецкімі войскамі ў Беларусь пацягнуліся польскія даваенныя чыноўнікі з Заходняй Беларусі і розныя дзеячы з цэнтральных раёнаў Польшчы, іншых краінаў. Многія зь іх добра валодалі нямецкай мовай, мелі рэпутацыю пакрыўджаных савецкай уладай. Сярод іх было шмат людзей, зьвязаных з эмігранцкім урадам. Неўзабаве палякі атрымалі значны ўплыў у кіраўніцтве мясцовымі дапаможнымі органамі акупацыйнага нямецкага апарату: гарадзкімі, раённымі (павятовымі) ўправамі Заходняй Беларусі, [[Беларуская дапаможная паліцыя|мясцовай дапаможнай паліцыяй]]. Акрамя палякаў на гэтыя пасады прэтэндавалі таксама і прадстаўнікі беларусаў, якія таксама разьлічвалі выкарыстаць пасады ў дапаможнай адміністрацыі як сродак легальнай барацьбы за свае інтарэсы, як пляцдарм у змаганьні за палітычны ўплыў сярод насельніцтва. Таму непазьбежна ўзнікаў востры канфлікт паміж польскімі і беларускімі дзеячамі. Апошнія былі перашкодай як для польскага, так і для савецкага падпольля. Пачалася жорсткая барацьба на вынішчэньне адзін аднаго як уласнымі рукамі, так і з дапамогай немцаў.
 
На тэрыторыі Беларусі існавалі тры акругі АК: Наваградзкая, Палеская і Віленская, а таксама інспэктарат Гародні, якія падпарадкоўваліся абшару АК Беласток.
 
На тэрыторыі Заходняй Беларусі савецкае і польскае падпольле пэўны час суіснавалі даволі мірна, часам падтрымлівалі саюзніцкія адносіны: абменьваліся інфармацыяй пра абстаноўку на франтах вайны, а таксама аб становішчы ў сваіх раёнах дзеяньня, дамаўляліся аб супольных дзеяньнях пад час карных экспэдыцый гітлерцаў і г. д. Так, створаны вясной 1943 у раёне [[Нарач|возера Нарач]] аддзел А. Бужынскага («Кміціца») ўдзельнічаў у баявых апэрацыях разам з партызанскай брыгадай, якой кіраваў Ф. Маркаў. Разам яны правялі шэраг апэрацый па разгроме фашысцкіх гарнізонаў.
 
Асноўная частка польскага падпольля падтрымлівала і выконвала ўказаньні і ўстаноўкі Лёндану і Варшавы. Далейшая хада палітычных падзеяў рабіла непазьбежным канфлікт паміж АК і савецкімі партызанамі. Галоўным было пытаньне аб савецка-польскай мяжы і адносінах да нямецкіх захопнікаў. На мясцовым узроўні да таго ж дзейнічалі фактары барацьбы за сферы ўплыву, пытаньні забеспячэньня харчаваньнем, зброяй і да т. п.
 
У чэрвені 1943 была прынята пастанова ЦК КП(б)Б «Аб далейшым развіцьці партызанскага руху ў заходніх абласьцёх Беларусі», а таксама закрыты ліст ЦК КП(б)Б «Аб ваенна-палітычных задачах работы ў заходніх абласьцёх БССР». У гэтых дакумэнтах падкрэсьлівалася, што заходнія вобласьці БССР зьяўляюцца неад’емнай часткай БССР, і што тут дапушчальна існаваньне толькі групаў і арганізацый, якія кіруюцца інтарэсамі СССР. Існаваньне ўсіх іншых арганізацый павінна разглядацца як умяшаньне ў інтарэсы СССР. У сакрэтным лісьце меліся канкрэтныя ўстаноўкі ў адносінах да польскіх фармаваньняў:
 
# Ствараць савецкія партызанскія аддзелы і выцясьняць польскія з гэтых тэрыторый.
# Укараняць у польскія аддзелы сваіх агентаў, дэмаралізоўваць іх, раскладаць іх знутры.
# Прыцягваць да супрацоўніцтва людзей, якія знаходзяцца ў польскіх аддзелах і выклікаюць давер. Зь іх ствараць польскія савецкія партызанскія атрады.
 
Там, дзе савецкі партызанскі рух быў дастаткова моцным, прапаноўвалася:
 
# Бяз шуму ліквідаваць кіраўнікоў польскага падпольля.
# Польскія аддзелы раззбройваць, зброю са складаў рэквізаваць; шараговых партызанаў, калі ёсць магчымасьць, уключаць у барацьбу зь немцамі пад савецкім кіраўніцтвам.
# Сярод раззброеных і разьмеркаваных па савецкіх аддзелах палякаў выяўляць варожыя элементы.
 
Пераважна быў узяты кірунак на раззбраеньне польскіх фармаваньняў.
 
Усё разам названае прывяло да непазьбежных сутыкненьняў паміж савецкімі партызанамі і АК-аўцамі. Паводле зьвестак Я. Эрдмана, са 185 баявых апэрацый, праведзеных аддзеламі Наваградзкай акругі АК за пэрыяд з 1 студзеня 1942 па ліпень 1944 году, 102 былі супраць немцаў (55%) і 81 (45%) супраць савецкіх партызанаў. Звычайнымі былі зьявы, калі з адной вёскі частка жыхароў была ў савецкіх партызанах, а частка — у АК. Значнымі былі страты як сярод партызан і акаўцаў, так і сярод мясцовага насельніцтва. Паводле няпоўных зьвестак, з вясны 1943 па ліпень 1944 толькі на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці савецкімі партызанамі было расстраляна больш за 500 мясцовых жыхароў за супрацоўніцтва з АК. Ня меншымі былі рэпрэсіі з боку АК. Так, камандзір Стаўбцоўскага злучэньня АК А. Пільх («Гура») у адной са сваіх публікацый прызнаваў, што за гэты ж пэрыяд яго легіянэры зьнішчылі каля 6 тысяч чалавек.
 
У сваю чаргу немцы, імкнучыся да актывізацыі мясцовых сіл дзеля барацьбы з савецкімі партызанамі, з канца 1943 пачалі выкарыстоўваць канфлікт паміж АК і «саветамі» ў сваіх мэтах. Адным з першых кантакт з немцамі ўстанавіў вышэйадзначаны А. Пільх. У сьнежні 1943 ён заключыў з немцамі дамову аб супрацоўніцтве ў барацьбе з савецкімі партызанамі ўзамен на забяспячэньне яго зброяй. 22 сьнежня ў Лідзе дамову з немцамі таксама заключыў камандзір Наднёманскага злучэньня АК Ю. Сьвіда («Лях»), які на працягу студзеня-сакавіка 1944 атрымаў ад немцаў пяць прывозаў зброі. Перамовы аб супрацоўніцтве з гітлераўцамі ў лютым 1944 веў і камандуючы Віленскай акругай АК генерал А. Крыжаноўскі («Вільк»). І гэта нягледзячы на тое, што яшчэ ў студзені 1944 з Лёндану паступіла афіцыйная забарона кантактаў з немцамі. Вясной 1944 Генэральны камісар Беларусі [[Курт фон Готбэрг|Готбэрг]] не дазволіў праводзіць мабілізацыю мясцовага насельніцтва ў [[Беларуская краёвая абарона|Беларускую краёвую абарону (БКА)]] на тэрыторыі Лідзкай акругі, раёнаў Узда, Івянец, Валожын, Браслаў, Мядзел, Казлоўшчына і часткі Дзярэчынскага раёну, дзе, фактычна, адбывалася мабілізацыя ў АК. Асабліва адкрыты характар мабілізацыя ў АК з дазволу немцаў прыняла на тэрыторыі Лідзкай акругі.
 
Пасьля таго, як нямецкія войскі былі выгнаны з Беларусі, органы НКУС прымянялі ў дачыненьні да былых сябраў АК рэпрэсіўныя меры. З тэрыторыі Беластоцкай, Віленскай і Наваградзкай акругаў было дэпартавана, паводле падлікаў польскіх навукоўцаў, каля 80 тысяч акаўцаў разам з іх сем’ямі.
 
Частка былых членаў АК перайшла да ўзброенай барацьбы супраць савецкай улады. У 1944-45 у Заходняй Беларусі адбываліся шматлікія напады на вайскоўцаў, савецкіх актывістаў, мясцовых жыхароў, якія падтрымалі савецкую ўладу, перасяленцаў з усходніх рэгіёнаў. Асобныя акцыі зафіксаваны аж да пачатку 1950-х гадоў.
 
{{Накід:Гісторыя}}