Мартыралёг Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль, пунктуацыя, унутраныя спасылкі, артаграфія
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 10:
* [[Валянціна Вяргей]] (нар. [[1946]]), археоляг. Кандыдат гістарычных навук ([[1984]]). Скончыла БДУ ([[1968]]). Працавала ў БДУ, [[Гарадзенскі пэдінстытут|Гарадзенскім пэдінстытуце]], з [[1978]] у інстытуце гісторыі АН Беларусі. Спэцыяліст у гістарыяграфіі археалёгіі Беларусі і гісторыі насельніцва беларускага [[Палесьсе|Палесься]] ў жалезным веку. Адна з аўтараў кнігі «Беларуская археалёгія». Сяброўка «Камітэту-58».
* [[Радзім Гарэцкі]] (нар. [[1928]]), геоляг. Акадэмік АН Беларусі. Заслужаны дзяяч навукі Беларусі. Прэзыдэнт [[Беларускае геалягічнае таварыства|Беларускага геалягічнага таварыства]], галоўны рэдактар часопісу «Літасфэра», старшыня [[Згуртаваньне Беларусаў Сьвету Бацькаўшчына|Аб’яднаньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»]] ([[1993]]-[[2001]]). Старшыня Экспэртнае рады «Мартыралёгу».
* [[Сяргей Дубавец]] (нар. [[1959]]), літаратар. Скончыў БДУ ([[1984]]), выдавец нелегальных выданьняў за савецім часам, рэдактар газэт [[Свабода (газэта, 1990)|«Свабода»]] ([[1990]])]] і «[[Наша Ніва]]» ([[1991]]-[[2000]]), кніг пра пэрыяд сталінскага генацыду, аўтар перадачы «Вострая Брама» на [[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]] (з [[1997]]).
* [[Алег Іоў]] (нар. [[1957]]), археоляг. Кандыдат гістарычных навук ([[1991]]). Скончыў БДУ ([[1984]]). У [[1979]]-94 і з [[1995]] у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, у [[1994]]-95 навуковы рэдактар у выдавецтве «Беларуская энцыкляпэдыя». Дасьледуе гісторыю Беларусі 9-13 ст., [[Тураўскае княства]]. Удзельнік эксгумацыі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ([[1988]], [[1997]]-98).
* [[Мая Кляшторная]] (нар. [[1937]]), архітэктар. Дачка рэпрэсаванага ў [[1937]] паэта [[Тодар Кляшторны|Тодара Кляшторнага]]. З [[1937]] да сярэдзіны 50-х гадоў правяла ў сталінскіх лягерах. Да 10 гадоў жыла у дзіцячым спэцпасёлку НКВД № 9 ў [[Акмалінскі раён|Акмалінскім раёне]] [[Карагандзінская вобласьць|Карагандзінскай вобласьці]]. У Беларусь вярнулася пры канцы 50-х. Скончыла архітэктурна-будаўнічы тэхнікум і Маскоўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут. Сябра [[Саюз архітэктараў Беларусі|Саюзу архітэктараў Беларусі]]. Сябра рады Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, адна з заснавальніцаў «Мартыралёгу Беларусі». Навуковая кіраўніца гісторыка-культурнай каштоўнасьці «Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій [[1930]]-40-х гадоў урочышча Курапаты».