Ніягарскі вадаспад: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак, артаграфія
стыль
Радок 1:
{{Каардынаты|43|404|41|Nпаўночнае|79|404|33|Wзаходняе|тып=вадаспадмясьціна|рэгіён=Канада|выяўленьне=загаловак}}
{{Артаграфія}}
[[Файл:American Falls from Goat Island in winter.jpg|міні|300пкс|Амэрыканскія каскады зімой]]
[[Файл:DSCN4390 americanfalls e.jpg|міні|300пкс|Амэрыканскія каскады выгляд з амэрыканскага бока]]
 
'''Ніяга́рскі вадаспа́д''' ({{мова-en|Niagara Falls}})  — агульная назва трох [[вадаспад]]аў на рацэ [[Ніягара (рака)|Ніягары]], якая аддзяляе [[ЗША|амэрыканскі]] штат [[Нью-Ёрк (штат)|Нью-Ёрк]] ад [[канада|канадзкай]] правінцыі [[Антарыё]]. Зьяўляецца адноў з асноўных славутнасьцяў паўночна-ўсходняй часткі [[Паўночная Амэрыка|Паўночнай Амэрыкі]]. [[Ніягара (рака)|Рака Ніягара]], якая цячэ з возера [[Эйры]], падае з вышыні 50-60 мэтраў. У сярэднім цячэньні рака дзеліцца на два рукавы і падае ўніз двума 50-ці мэтровымі каскадамі. Гэтыя два рукавы — гэта “амэрыканскі”«амэрыканскі», які цячэ па тэрыторыі [[ЗША]], каскады якога маюць назву ''American'' i ''Bridal Veil'' раздзеленыя вузкай [[выспа]]й ''Luna Island'' (51 і 60 мэтраў вышыні, і разам каля 300 мэтраў шырыні), і “канадзкі”«канадзкі» ''Horseshoe'' (49 мэтраў вышыні і 900 мэтраў шырыні). Мяжа паміж ЗША і [[Канада]]й праходзіць па цэнтру канадзкага рукава. Узьбярэжжа вадаспада забудаванае двума гарадамі з аднолькавай назвай, канадзкі [[Ніягара Фолз (Канада)|Ніягара Фолз]] (насельніцтва 78 000) і амэрыканскі [[Ніягара Фолз (ЗША)|Ніягара Фолз]] (насельніцтва 55 000).
 
Канадзкі бок вадаспада больш прывабны для турыстаў, таму што з яго адкрываецца від дакладна на падаючую [[вада|ваду]] амэрыканскіх каскадаў, так і добры від на канадзкія каскады, хоць гэтыя віды часткова закрыты аблокамі маленькіх кропелек вады ўтвараючыхся падаючай масай вады. З-за гэтага большая частка турыстычнай інфраструктуры знаходзіцца на канадзкім баку. Нажаль няма спэцыяльных паслабленьняў для замежных турыстаў на памежным пераходзе недалёка ад вадаспада, таму нават некалькіхвіліннае падарожжа на другі бок для таго каб забачыць іншы бок вадаспада патрабуе спэцыяльнай [[віза|візы]] адпаведнага [[краіна|краіны]].
 
Вакол вадаспаду ёсьць вялікая колькасьць забаваў для турыстаў і акрамя самога вадаспаду. Самая цікавая, гэта невялікі [[карабель (транспарт)|карабель]], які падплывае амаль па самыя каскады вады. Таксама варта наведаць і «Пячору вятроў». Уваход у пячору знаходзіцца на высьпе ''Goat Island'', якая раздзяляе галоўныя каскады. Потым пячора вядзе ў скалу на ўзровень 20 мэтраў пад дном [[рака|ракі]]. Да забаваў можна аднесьці і [[казіно]], збудаванае на канадзкім баку ў 90-я гады.
Радок 13:
Каля паловы вады вадаспада забясьпечвае працу двух [[электрастанцыя|электрастанцый]], на канадзкім і амэрыканскім баку. У залежнасьці ад таго якая колькасьць вады адводзіцца на электрастанцыі, узровень вады зьмяняецца на некалькі мэтраў на працягу дня.
 
З кропкі гледжаньня [[геалёгія|геалёгіі]] вадаспад адносна малады. Рака Ніягара ўзьнікла каля 12 000 гадоў таму, пасьля сканчэньня апошняга лядовага пэрыяду, і спачатку вадаспад знаходзіўся каля сёньняшняга [[Кўінстан]]а. Менавіта там вада спадала з так званага ''Niagara Escarpment'', ці геалягічнай пліты, якая цягнецца ад [[возера Горнае|Горнага]] возера на захадзе і далёка ўздоўж паўднёвых берагоў возера [[Антарыё]] на ўсходзе. З часоў ўзьнікненьня з-за [[эрозія|эрозіі]] скалы, вадаспад перамясьціўся на 7 міль уверх па рацэ, ад пачатковага палажэньня.
 
Шлях вадаспада — гэта доўгі каньён (''Niagara Gorge'') які цягнецца на поўнач ад вадаспада, так сама варты турыстычнай увагі.
 
У наш час эрозія скалы значна запаволілась, дзякуючы некалькім інжэнерным працам выкананым на працягу 20-га стагодзьдзя.
 
У навакольлі ёсьць так сама шэраг месцаў вартых увагі, сярод ніх:
* горад [[Ніягара-он-зэ-Лэйк]] — першая [[сталіца]] Антарыё.
* [[Форт Ніагара]] — самае старое збудаваньне выкананае французамі ў [[1726]] годзе.
* Канал Вэланд — цягнецца ад ракі Ніагара некалькі кілямэтраў на захад, дазваляе караблям абходзіць вадаспад.
 
Адлегласьць Ніягара Фолз ад [[Таронта]] складае 125  км, што займае каля гадзіны язды на машыне.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Niagara Falls|выгляд=міні}}
 
[[Катэгорыя:Паўночная Амэрыка]]