Міхась Ткачоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
– файл
– файл
Радок 10:
== Грамадзка-палітычная дзейнасьць ==
[[1 сакавіка]] [[1986]] году ў Горадні з асьветніцкімі мэтамі быў створаны [[гісторыка-культурны клюб «Паходня»]], адным з заснавальнікаў і кіраўніком якога быў М. Ткачоў. Тут зьбіраліся аматары гісторыі і культуры Беларусі, запрашаліся вядомыя навукоўцы.
 
[[Файл:Michas Tkaczou02.jpg|зьлева|міні|270пкс|Міхась Ткачоў. Выступ на мітынгу. Менск, пачатак 90-х]]
 
Напрыканцы 1980-х М. Ткачоў уключыўся ў актыўную грамадзкую і палітычную дзейнасьць. У [[1989]] годзе вылучаўся кандыдатам у народныя дэпутаты СССР. «''Для мяне тыя выбары'', — узгадваў М. Ткачоў, — ''сталіся сапраўднай школай жыцьця. Я ўпершыню ўбачыў, што палітыка і бруд, амаральнасьць ідуць побач. Дагэтуль шчыра верыў у ідэалы партыі, стараўся ўзьняць яе аўтарытэт, думаючы, што найлепшы для гэтага шлях — нармальная старанная праца, асабісты прыклад у грамадзкім жыцьці. І вось прыйшло крушэньне маральных устояў, пэўных палітычных прынцыпаў. Зразумеў нарэшце, што ў партапарата сьвятога няма, дзеля захаваньня ўлады ён гатовы на ўсё''»<ref>Уліцёнак А. Іншадумцы = Мыслящие иначе. — Мн.: Беларусь, 1991. С. 280</ref>.