Перасадка сэрца: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Пересадка_сердца?oldid=29881057
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:06, 3 сьнежня 2010

[[Файл:Heart transplant.jpg|thumb|Разьмяшчэньне донарскага сэрца ў Пераса́дка (трансплянта́цыя) сэ́рца — хірургічная апэрацыя з мэтай замены сэрца пацыента на сэрца донара, ці на штучнае сэрца. Паказаная пры цяжкіх захворваньнях сэрца. Уласнае сэрца пры гэтым можа быць выдаленае ці спыненае. Першую перасадку сэрца жывёлы чалавеку зьдзейсьніў у 1964 годзе Джэймз Харды; пацыент пражыў палтары гадзіны. Першую пасьпяховую перасадку чалавечага сэрца зьдзейсьніў Крысьціян Барнард 3 сьнежня 1967 году ў ПАР. Апэрацыя была праведзеная ў шпіталі Кейптаўна. Сэрца 25-гадовай Дэнізы Дарваль, якая загінула ў аўтакатастрофе, было перасаджанае 55-гадоваму Льюісу Вашканскаму, які быў хворы на невылечнае сардэчнае захворваньне. Нягледзячы на тое, што апэрацыя была праведзеная бездакорна, Вашканскі пражыў хіба 18 дзён і памёр ад двухбаковай пнэўманіі. Першую перасадку сэрца ў СССР ажыцьцявіў 12 сакавіка 1987 году хірург Валеры Шумакоў. У сучаснай трансплянталёгіі перасадка сэрца — рутынная апэрацыя, пацыенты жывуць болей за 10 гадоў. Сусьветны рэкорд (на 2006 год) па працягласьці жыцьця з перасаджаным сэрцам утрымлівае Тоні Хьюзман — 28 гадоў, яму цяпер 48 і адчувае ён сябе добра. Асноўнай праблемай пацыентаў зь перасаджаным сэрцам зьяўляецца адтаржэньне трансплянтантаў імуннай сыстэмай. Перасадка штучнага сэрца ці сэрца жывёлы меней пасьпяховай, чым перасадка чалавечага сэрца.

Першая перасадка сэрца ў Беларусі была зьдзейсьненая ў красавіку 2009 году.[1]

Крыніцы