Вячаслаў Насевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пунктуацыя
Радок 3:
Скончыў [[БДУ]] ([[1982]]). З [[1983]] у Інстытуце гісторыі [[АН Беларусі]], з [[1993]] начальнік аддзелу геральдыкі й генэалёгіі Дзяржаўнага камітэту па архівах і справаводзтве Рэспублікі Беларусь. З [[1998]] дырэктар Беларускага навукова-дасьледчага цэнтру электроннай дакумэнтацыі.
 
Займаецца праблемамі гістарычнай інфарматыкі, гістарычнай геаграфіі і палітычнай гісторыі Беларусі ў пэрыяд [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], беларускай генэалёгіяй.<ref>П. І. Сабіна. НАСЕВІЧНасевіч Вячаслаў Леанідавіч // {{Літаратура/Памяць/Лагойскі раён|2к}} С. 349—350.</ref>.
 
Аўтар каля 350 працаў (на сяр. [[2003]]), зь іх 2 навукова-папулярныя манаграфіі, 182 энцыкляпэдычныя артыкулы і 47 гістарычных мапаў для «Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі» й «Беларускай энцыкляпэдыі», 6 гістарычных мапаў для «Нацыянальнага атлясу Беларусі» і інш. Асноўныя распрацоўкі ў галіне гістарычнай інфарматыкі — імітацыйная мадэль папуляцыйна-дэмаграфічных працэсаў у старажытным грамадзтве ([[1987]]—[[1990]]), структура генэалягічнай базы зьвестак «Радавод» для Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі ([[1993]]—[[1994]]), гістарычная геаінфармацыйная сыстэма «Губэрнія» і сеціўная пляцоўка «Архівы Беларусі» (з [[1998]]), мадэль-рэканструкцыя жыцьцёвага цыклу традыцыйнай сялянскай гаспадаркі (з [[1993]]). Кандыдацкая дысэртацыя на тэму «Папуляцыйна-дэмаграфічныя працэсы ў эпоху ніжняга і сярэдняга палеаліту (Досьвед кампутарнага мадэляваньня)» (абараніў ў [[1991]]).
Радок 14:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://vln.by/node/139 | загаловак = Біграфія | фармат = | назва праекту = | выдавец = Сайт [http://vln.by/ Афіцыйны сайт В. Насевіча] | дата = 28 лістапада 2010 | мова = ru | камэнтар = }}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Насевіч, Вячаслаў}}