Мэнструацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Менструацыя?oldid=609946
 
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Мэнструацыя''' (ад лац. Mensis — месяц) — частка мэнструального цыклю жаночага арганізма, адрыньваньне функцыянальнага пляста эндамэтрыя ([[сьлізьневая абалонка|сьлізьневай абалонкі]] [[маткамаціца|маткімаціцы]]), якое суправаджаецца крывацёкам. Ад першага дня мэнструацыі пачынаецца адлік мэнструальнага цыклю. Тое, што мэнструальная кроў ня згортваецца і мае больш цёмны колер, чым [[кроў]], якая цыркулюе ў сасудах — гэта норма. Гэта тлумачыцца прысутнасьцю ў мэнструальнай крыві набору фэрмэнтаў.
 
Мэнструацыя звычайна адбываецца кожны месяц, але маюцца і нестандартныя тэрміны мэнструацыі. Да палавога пасьпяваньня, у пэрыяд [[цяжарнасьць|цяжарнасьці]] і адразу пасьля родаў, у мэнапаўзе мэнструацыя адсутнічае. Вылучэньні адразу пасьля родаў называюцца лохіі і працягваюцца некалькі тыдняў. Часам падчас кармленьня грудзьмі мэнструацыя можа адсутнічаць нейкі час і на гэтым адсутнасьці мэнструацыі пабудаваны такі мэтад засьцярогі ад цяжарнасьці як мэтад лактацыйнай амэнарэі. Першае зьяўленьне мэнструацыі (мэнархэ) у [[жанчына|жанчыны]] адбываецца ў 12-14 гадоў (у сярэднім; з роскідам ад 9-11 да 19-20 гадоў). Пасьля першай мэнструацыі наступная можа быць праз 2 або 3 месяцы. З часам мэнструальны цыкль ўсталёўваецца і працягваецца 28 дзён, але працягласьць цыклю ад 21 да 35 дзён нармальна. Толькі ў 13% усіх жанчынаў цыкль складае роўна 28 дзён. Мэнструацыя доўжыцца прыкладна 2-8 дзён.