Юльюш Славацкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д [r2.5.2] робат зьмяніў: simple:Juliusz Słowacki; касмэтычныя зьмены
Радок 27:
 
=== Маладосьць ===
[[ImageФайл:POL_COA_Leliwa.svg|thumb|left|100пкс|[[Ляліва (герб)|Ляліва]] — герб сям'і Славацкага]]
[[ВыяваФайл:Juliusz Słowacki 1.PNG|thumb|Юльюш Славацкі]]
Нарадзіўся ў [[Крэменец|Крэменцы]] ў паўднёва-ўсходняй частцы былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Яго бацька, Эўзэбіюш, быў прафэсарам літаратуры ў Крэменскім ліцэі і [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім унівэрсытэце]]. Маці Славацкага, Салямэя зь Янушэўскіх, асоба вялікай літаратурнай і асабістай культуры, пасьля сьмерці мужа займалася выхаваньнем сына. У сям’і Славацкіх панавала атмасфэра захапленьня творчасьцю [[клясыцызм|клясыкаў]], што мела важны ўплыў на пазьнейшыя зьмены сьветапогляду творцы «[[Кароль-Дух|Караля-Духа]]». Дзякуючы шматлікім знаёмствам сярод высокапастаўленай эліты — Салямэя выйшла замуж другі раз, за лекара Аўгуста Бэкю. Маці будучага паэта трымала нешта накшталт літаратурнага салёну, дзякуючы чаму Юльюш меў у дзяцінстве і раньнім юнацтве шырокі кантакт з тагачаснай інтэлектуальнай элітай, пераважна з кола Віленскага ўнівэрсытэту. Такім спосабам, між іншым, ён пазнаёміўся з [[Адам Міцкевіч|Адамам Міцкевічам]] перад яго дэпартацыяй зь [[Летува|Летувы]]. Пасьля юрыдычнай адукацыі ў [[Вільня|Вільні]] [[1 лютага]] [[1829]] году прыехаў у [[Варшава|Варшаву]]. [[30 сакавіка]] атрымаў пасаду юрыста ва Ўрадавай Камісыі Прыбытку і Скарбу. Пасьля выбуху [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|лістападаўскага паўстаньня]], [[9 студзеня]] [[1831]] году працягнуў працу ў паўстанцкім Дыпляматычным Бюро князя Адама Ежы Чартарыйскага. [[8 сакавіка]] накіраваўся ў [[Лёндан]] з дыпляматынай місіяй ад Нацыянальнага Ўраду.
 
=== Эміграцыя ===
[[ВыяваФайл:Salomea Słowacka.PNG|thumb|[[Салямэя Славацкая]], маці паэта]]
Паэта застаўся ў эміграцыі ў [[Францыя|Францыі]], дзе дэбютаваў у [[1830]] годзе паэтычным раманам «Хуґо». У [[1833]]—1835 гады знаходзіўся ў [[Швайцарыя|Швайцарыі]] на [[Жэнэўскае возера|Жэнэўскім возеры]] (выдае 3 том паэзіі); закахаўся ў Мар’ю Вадзінскую. У Швайцарыі прабыў да [[1838]] году, вандраваў па [[Італія|Італіі]], [[Грэцыя|Грэцыі]], [[Эгіпет|Эгіпце]], [[Палестына|Палестыне]] і [[Сырыя|Сырыі]]. Падчас побыту ў [[Рым]]е (дзе ён быў да [[22 лютага]] [[1836]]) жыў у доме на Вія дэль Бабуно 165. У час знаходжаньня ў Італіі наладзіў сяброўства з [[Зыгмунт Красінскі|Зыгмунтам Красінскім]], які зрабіўся першым сапраўдным крытыкам творчасьці Славацкага<ref>Stanisław Makowski, Juliusz Słowacki, w:Literatura polska. Przewodnik encyklopedyczny, t. II Warszawa 1985, s. 376. {{ref-pl}}</ref>. У рэшце рэшт надоўга асеў у [[Парыж]]ы. Нягледзячы на тое, што быў хворы, рушыў у [[1848]] годзе ў [[Вялікая Польшча|Вялікапольшчу]], каб прыняць удзел у паўстаньні, аднак яго намерам не было суджана спраўдзіцца. Тады ён апошні раз спаткаўся з маці ў [[Уроцлаў|Вроцлаве]]. Ніколі не ажаніўся. Быў тыповым [[ранцье]]. Высылаемыя маткай грошы ўмела памнажаў, інвэстуючы іх на парыскай біржы, між іншым, у акцыі ліёнскай чыгункі. Гэта дазволіла яму атрымаць пэўную грашовую незалежнасьць. Дазволіла гэта таксама Славацкаму ня толькі выдаваць уласную тврчасьць, але перадусім прысьвяціць сябе гэтай творчасьці.
 
Радок 39:
 
== Творчасьць ==
[[ВыяваФайл:Grob Slowackiego Montmartre.jpg|thumb|Магіла Славацкага на парыскім цьвінтары Манмартр. Фота чэрвеня 2006 году]]
Нягледзячы на тое, што Славацкі пражыў усяго 40 гадоў, яго літаратурная спадчына багатая і рознабаковая; паэт пакінуў пасьля сябе 13 драмаў, каля 20 паэмаў, сотні вершаў, лістоў і адзін раман. Стварыў таксама аформленую філязофскую сыстэму, якую назваў «генэзыйскай філязофіяй». Паколькі яго спадчына была тэматычна багатай, яго творчасьць можна падзяліць на чатыры пэрыяды.
 
На філязофска-эстэтычныя зьмены творчасьці Славацкага важны ўплыў мела захапленьне літаратурай [[Эпоха Асьветніцтва|клясыцыстаў]], якая панавала ў асяродзьдзі паэта. Уладыслаў Штурц адзначаў, што Славацкі пачынаў пісаць як псэўдаклясык, а прыклад браў не з такіх рамантыкаў, як [[Байран|Лорд Байран]] ці [[Пэрсі Біш Шэлі|Пэрсі Біш Шэлі]], а з [[Вальтэр]]а. Малады паэт спрабаваў ў гэты час перакласьці «Магамэта» Вальтэра. Натхніўшыся трагедыяй «Міндоўг», напісанай бацькам, у 20 гадоў распачаў працу над уласнай драматычнай паэмай «Міндоўг» (перакладзенай на беларускую Сержам Мінскевічам)<ref>[http://nn.by/index.php?c=ar&i=35501 Слова вось Міндоўга...] // [[Наша Ніва]], [[26 лютага]] [[2010]]</ref>. У цэнтры гістарычнай драмы — каранацыя першага вялікага князя літоўскага [[Міндоўг]]а і яго забойства змоўнікамі, князямі [[Транята]]м і [[Даўмонт]]ам. Месца дзеяньня — [[Наваградзкі замак]].
 
Творчасьць Славацкага гэтага пэрыяду абапірался на асьветніцкі дэізм, рэлігійны скептыцызм і кінізм, заснаваны на філязоўскіх поглядах [[Фрэнсіс Бэкан|Фрэнсіс Бэкан]], [[Рэнэ Дэкарт|Рэнэ Дэкарта]], [[Бэнэдыкт Сьпіноза|Бэнэдыкта Спінозы]], [[Нікало Мак'явэлі]] ці Інакентыі Джэнцілет. Галоўнай тэмай яго тагачасных твораў («Марыі Сьцюарт») былі рэлігійныя войны, якія ён лічыў маскай фанатызму і выдуманай прычынай вайны за ўладу. Славацкі думаў пра гэта, кажучы: «калі вядома, што Бога няма, адкуль ахвота да бойкі за рэлігію і веру?» У цэнтры гэтых справаў панавала захопленасьць злом, якая зь цягам часу (калі набыла фатальныя рысы) вымусіла Славацкага схіліцца да звароту ў рамантызм.
 
Першыя вершы Славацкага былі збольшага свабоднымі перакладамі з Ламарціна, Мора і [[Эдмунд Спэнсэр|Спэнсэра]], чым яго арыгінальнымі кампазыцыямі. Больш сур’ёзныя літаратурныя спробы датуюцца прыкладна [[1825]] годам; ананімна дэбютаваў байранічнай аповесьцю «Хуґо» ў [[1830]] годзе. У [[1832]] годзе выдаў першы і другі том «Паэзіі» (трэці датуецца [[1833]] годам). Публікацыі, якія ўжо адхіляюцца ад рамантычнага характара яго творчасьці, утрымліваюць і ягоныя раньнія паэтычныя аповесьці (між іншым, «Зьмяя», «Ян Бялецкі», «Мніх» і згаданая вышэй трагедыя «Марыя Сьцюарт»); яны аднак не выклікалі цікавасьці ў польскіх эмігрантаў у Парыжы. У наступныя гады творчасьць Славацкага пачынае зьмяняцца; у лісьце да маці ад [[20 кастрычніка]] [[1835]] году паэт пісаў: «зьненавідзеў мае першыя творы (...) разьвілося ўва мне нейкае новае прыгожае пачуцьце».
Радок 50:
Фактарам, які спрычыніў зьмену сьветапогляду Славацкага, найменаванага неаднойчы «хрысьціянскай этыкай», лічыцца прачытаньне паэтам «Конрада Валенрода» [[Адам Міцкевіч|Міцкевіча]]. Яго творы адразу адкінулі вальтэраўскі лад, часта пачалі звяртацца да ўзораў [[Шэксьпір|шэксьпіраўскай]] трагедыі. У хуткім часе зьявілася паэма «[[У Швайцарыі]]» ([[1835]]—[[1836]]) і лірычныя творы: «Разьяднаньне», «Рым», «Сумненьне». Вялізны ўплыў на творчасьць Славацкага зрабілі падарожжы да [[Італія|Італіі]], [[Грэцыя|Грэцыі]], [[Эгіпет|Эгіпту]], [[Палестына|Палестыне]] і [[Лібан]]у (там быў напісаны «[[Анхелі]]»). Падчас знаходжаньня ў Флярэнцыі ([[1837]]—[[1838]]) распачаў інтэнсіўную працу над сваім творамі. У гэтым час узьнікаюць «[[Бацька зачумленых]]» (1839), «[[Вацлаў]]». У сьнежні 1838 году вярнуўся ў Парыж.
 
У канцы [[1830-я|1830-х]] гадоў Славацкі ў лісьце да Зыгмунта Красінскага абвясьціў напісаньне «вялікай паэмы ў стылі Арыёста, якая павінна скласьціся з шасьці трагедый ці драматычных хронік»<ref>E. Sawrymowicz, Wstęp do: J. Słowacki, Lilla Weneda, Wrocław 1954, str. 3 {{ref-pl}}</ref>. Паэма мусіла быць своеасаблівай літаратурнай хроніка, якая прэзэнтуе казачныя першапачаткі польскай дзяржавы, якая накіроўвае да традыцый, легендаў і гісторыі [[славянаў|славянаў]] [[Паганства|паганскіх]] часоў<ref>A. Przybylska, Posłowie do: J. Słowacki, Balladyna, Kraków 2004, str. 144 {{ref-pl}}</ref>. Аднак яго задума дачакалася толькі частковай рэалізацыі; паўсталі дзьве рамантычныя трагедыі — «[[Балядына]]» ([[1839]]) і [[Ліля Вэнэда]] ([[1840]]).
 
У [[1844]] годзе Славацкі пачаў пісаць вершаванай прозай свой незвычайны філязофскі выклад «[[Гэнэзіс з Духа]]». У творчасьці паэта пачаўся пэрыяд інтэнсіўнай працы над «генэзіснай філязофіяй». «Генэзійскі» характар маюць усе наступныя працы Славацкага, зь якіх увагі заслугоўваюць: «[[Самуэль Збароўскі]]» і «[[Кароль-Дух]]». Абедзьве працы маюць арыгінальную філязоўскую сыстэму аўтара зь дзьвюх розных перспэктываў: [[экзыстэнцыялізм|экзыстэнцыяльнай]], якая датычыцца людзкой адзінкі, а таксама гісторыязафічнай.
Радок 77:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Славацкі, Юльюш}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 4 верасьня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1809 годзе]]
Радок 114 ⟶ 115:
[[ro:Juliusz Słowacki]]
[[ru:Словацкий, Юлиуш]]
[[simple:Juliusz SlowackiSłowacki]]
[[sk:Juliusz Słowacki]]
[[fi:Juliusz Słowacki]]