Пётра Мсьціславец: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Друкарская дзейнасьць: унутраная спасылка, пунктуацыя, вікіфікацыя
д →‎Друкарская дзейнасьць: выпраўленьне спасылак
Радок 16:
Далейшы лёс Пётра Мсьціслаўца па крыніцах не прасочваецца.
 
Але ведаючы, што Мамонічы не атрымалі нічога з маёмасьці Мсьціслаўца: ані шрыфтоў, ані дошак, ані літар, — а таксама ведаючы, што значная частка яго друкарскага матэрыялу, выкарыстаная ў астроскіх выданьнях [[1590-я|1590-х]] гадоў і пачатку [[17 стагодзьдзе|17 стагодзьдзя]], магчыма ўявіць, што Мсьціславец зноў далучыўся да Івана Фёдарава і працаваў разам зь ім у друкарні, якую каля [[1578]] году ў [[Астрог (горад)|Астрогу]] заснаваў [[Канстантын Астроскі (малодшы)|Канстанцін Астроскі]]. Такім чынам жыцьцёвыя шляхі Пятра і Івана зноў перакрыжаваліся, але ня на вялікі час. Пасьля таго, як Фёдараў у [[1582]] годзе пакінуў Астрог, верагодна, менавіта Мсьціславец узначаліў [[Астроская друкарня|астроскую друкарню]], бо вялікае выданьне «Кніга аб постнічастве» [[Васіль Вялікі|Васіля Вялікага]] [[1594]] году і «Часаслоў» [[1602]] году надрукаваны ў Астрозе ня толькі яго віленскім шрыфтам, з выкарыстаньнем яго віленскіх дошак, вялікіх і малых заставак, буйных літар, але ў іх бачны і яго тэхнічныя прыёмы, аналягічныя віленскім.
 
Дакладная дата сьмерці невядома, але, верагодна, пасьля 1602 году.