Кіеўская Русь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: mn:Киевийн Русь
вікіфікацыя, дапаўненьне
Радок 2:
[[Файл:Kievan Rus en.jpg|міні]]
 
'''Кіeўская Русь'''  — паняцьце, уведзенае ва ўжытак пазьнейшымі гісторыкамі, якое абазначае пэрыяд існаваньня старажытнарускай (усходнеславянскай) дзяржавы Русь ва Ўсходняй Эўропе ад канца [[9 стагодзьдзе|IX ст.]] у выніку пераносу сталіцы з Ладагі ў [[Кіеў]] (у [[882]] годзе князем [[Алег Рурыкавіч|Алегам]]) і аб'яднаньняаб’яднаньня пад уладаю князёў дынастыі [[Рурыкавічы|Рурыкавічаў]] большасьці ўсходніх славян, у тым ліку зямель, якія ляжалі на [[Шлях з варагаў у грэкі|шляху з вараг у грэкі]]. Гэтая дзяржава праіснавала да падзеньня Кіева пад націскам войсквойскаў манголаў.

У [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] гэтаяКіeўская дзяржаваРусь мела найбольшую плошчу сярод усіх дзяржаў у [[Эўропа|Эўропе]].
 
== Гісторыя ==
Да сярэдзiны [[9 стагодзьдзе|IX ст.]] на ўсей тэрыторыi, заселенай усходнiмi славянамi, пачалi фармавацца раньнефэадальныя княствы. У канцы IX ст. тут узьнiкла палiтычнае ўтварэньне — [[Кiеўская Русь]] з цэнтрам у [[Кіеў|Кiеве]]. Землi [[Крывічы|крывiчоў]], [[Дрыгавiчы|дрыгавiчоў]], [[Радзiмiчы|радзiмiчаў]] увайшлi ў склад Кiеўскай Русі. Кiеўская Русь зьяўлялася раньнефэадальнаю дзяржаваю, на чале якой стаяў вялiкi кiеўскi князь. У склад дзяржавы ўваходзiлi асобныя землi на чале са сваiмi князямi. Мясцовыя князi знаходзiлiся ў васальнай залежнасьцi ад вялiкага кiеўскага князя. Яны павiнны былi зьяўляцца з дружынай па патрабаваньнi вялiкага князя з мэтай ажыццяўленьня ваенных паходаў. Падуладнае мясцовым князям насельнiцтва плацiла [[Данiна|данiну]] вялiкаму князю кiеўскаму. У той жа час мясцовыя князi карысталiся амаль неабмежаванай уладай у сваiх княствах.
 
На тэрыторыі Беларусi склалася два раньнефэадальныя княствы — [[Полацкае княства|Полацкае]] i [[Тураўскае княства|Тураўскае]], якiя ўваходзiлi ў склад Кiеўскай Русі. Геаграфiчнае становiшча Полацкага княства стварала спрыяльныя ўмовы для развiцьця эканомiкi, перш за ўсе гандлю, а таксама абумовiла значэньне княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русi. У Полацку iснавала мясцовая княжацкая дынастыя. Полацкiя князi iмкнулiся праводзiць незалежную ад Кiева палiтыку. У пачатку [[12 стагодзьдзе|XII ст.]] Полацкае княства ўступiла ў перыяд фэадальнае раздробленасьцi i распалася на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, [[Менскае княства]], [[Вiцебскае княства]], [[Друцкае княства]], [[Iзяслаўскае княства]], [[Лагойскае княства]] i iнш. Другое раньнефэадальнае княства на Беларусi — Тураўскае — утварылася ў канцы IX ст. Тураўскае княства належала то Полацку, то Кiеву ў якасьцi часткi вялiкакняскiх уладаньняў. У другой палове [[12 стагодзьдзе|XII ст.]] тут усталявалася самастойная княская дынастыя, аднак ужо ў канцы XII — пачатку [[13 стагодзьдзе|XIII ст.]] на тэрыторыi Тураўскага княства ўтварыўся шэраг дробных фэадальных княстваў: Тураўскае, [[Пiнскае княства]], [[Слуцкае княства]], [[Клецкае княства]], [[Дубровiцкае княства]].
 
У пачатку [[13 стагодзьдзе|XIII стагодзьдзя]] пачынаецца экспансiя нямецкiх [[Крыжакі|рыцараў-крыжаносцаў]] у [[Прыбалтыка|Прыбалтыку]]. Рыцары захапiлi вусце ракi [[Дзьвiна|Дзьвiны]] i такiм чынам паставiлi пад свой кантроль важны для Полацка гандлёвы шлях. Полацкае княства ўступiла ў барацьбу з крыжакамi, абапiраючыся на дапамогу лiтоўскiх плямён i [[Ноўгарад]]а. У пачатку XIII ст. з усходу на рускiя землi накiравалiся татара-манголы. Беларускiя землi засталiся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Летапiсы ўпамiнаюць аб разбурэньнi захопнiкамi [[Берасьце|Бярэсьця]] i асобных бiтвах з татара-манголамi на Беларусi.
 
== Культура ==
Як мяркуюць сучасныя навукоўцы, адзінай этнакультуры на [[Русь|Русі]] ў [[XI стагодзьдзе|XI]]—[[XII стагодзьдзе|XII]] стст. не было<ref name="hb">{{Літаратура/Гісторыя Беларусі (у кантэксьце сусьветных цывілізацыяў)|к}} С. 57.</ref>. У этнічным пляне імпэрыя Рурыкавічаў была вельмі неаднароднай. Апроча ўсходніх славянаў, яе насялялі [[балты]], [[фіна-вугры]] і народы [[цюркі|цюркскага]] паходжаньня.
 
Простая мова жыхароў розных мясьцінаў адрозьнівалася. Напрыклад, як сьведчаць [[Берасьцяныя граматы]], мова жыхароў [[Наўгародзкая рэспубліка|Ноўгарада]] ў [[XI стагодзьдзе|XI ст.]] істотна адрозьнівалася ад мовы кіяўлянаў<ref name="hb"/>.
 
У культурным сэнсе Кіеўская Русь улучала ў сябе вялікі комплекс лякальных культураў<ref name="hb"/>.
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Партал|Украіна}}
Радок 19 ⟶ 32:
 
{{Накід:Гісторыя}}
 
 
[[Катэгорыя:Кіеўская Русь| ]]