Рэгбі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д дапаўненьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Правілы: дапаўненьне
Радок 27:
 
* '''Дроп-гол''' (3 ачкі) — любы гулец, калі знаходзіцца ў гульне, мае права прабіць у браму. Каб гэта зьдзейсьніць трэба выпусьціць мяч з рук, і, калі ён дакранецца да зямлі, ударыць па яму (удары ў браму з рук забаронены). Такія ўдары можна рабіць і пры рэалізацыі й пэнальці, але звычайна ў такіх сытуяцыях яны не ўжываюцца.
 
===Ход гульні===
Спачатку праводзіцца жараб'ёўка. Каманда, якая перамагла ў ёй, мае права першай прабіць па мячу ці адмовіцца ад гэтага замест чаго выбраць бок, на якім яна будзе пачынаць у першым тайме. Гульня пачынаецца дропам, ці ударам з адскоку на бок суперніка. Мяч павінен прасунуцца ўглыб поля не менш за 10 мэтраў. Гулец з мячом мае права бегчы зь ім у любым напрамку, біць яго ці перадаваць чальцам сваёй каманды, апошняе толькі назад ці паралельна да брамы. Калі гулец будзе прыпынены з дапамогай захопу ({{мова-en|tackle}}) і паваліцца на зямлю, ён павінен адпусьціць мяч, а калі ён яшчэ не ўпаў, то перадаць іншаму гульцу. Гулец,які зьдзейсьніў захоп, таксама павінен адпусьціць суперніка й не мае права ўступаць у гульню, пакуль не ўстане на ногі.
 
====Рак====
Першы гулец, які падбег да мячу, можа яго падабраць, аднак часьцяком адразу два гульцы аказваюцца на мячы адначасова. Тады яны становяцца адзін насупраць аднаго й спрабуюць нагой адкаціць мяч назад камусьці з гульцоў сваёй каманды. Гэта апэрацыя называецца [[рак (рэгбі)|рак]] ({{мова-en|ruck}}). Іншыя гульцы могуць далучыцца да рака, пры гэтым яны павінны наблізіцца да яго з заду, з боку сваёй брамы, і абхапіць тулава аднаго са сваіх гульцоў, які ўдзельнічае ў розыгрышу рака. У раке нельга браць мяч у рукі, талачыць гульцоў,які ляжаць на полі, вяртаць мяч у рак, які выйшаў зь яго, наўмысна падаць а зямлю. Звычайна па-за ракам стаіць скрам-хаў (паўабаронца сутычкі), які імкнецца падхапіць мяч, што выйдзе з рака.
 
====Мол====
Калі гулец з мячом не паваліўся на зямлю, а быў затрыманы, гэта значыць захоплены за тулава гульцамі іншай каманды, і адзін ці некалькі гульцы спрабуюць праціснуць супернікаў назад, ствараецца мол ({{мова-en|maul}}). Як і ў сытуацыі з ракам, да молу можна далучацца толькі з заду. У моле забаронена блякаваць мяч, таксама не дазваляецца грубая гульня. Разбураць мол не забаронена, але пры гэтым не дазваляецца грубая гульня. Мол лічыцца скончыным, калі гулец з мячом пакінуў яго, калі мол зайшоў за лінію брамы ці мол прыпыніўся больш чым на 5 сэкундаў.
 
Пры знаходжаньні ў 22-мэтровай зоне праціўніка надта эфэктыўна тактыка «навальнага молу» — калі мяч перадаецца з рук у рукі гульцоў каманды, якая нападае, і крайні гулец адбягае ўбок, зьмяняючы напрамак руху мола.
 
==Галоўныя спаборніцтвы==