Паўзуны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне з крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Паўзуны?oldid=604267 + картка
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 56:
Пашыраны ўсюды, акрамя палярных вобласцей, найбольш у тропіках і субтропіках. Жывуць у розных біятопах: ад сухіх адкрытых месцаў да рознага тыпу лясоў, балотаў і вадаёмаў. Некаторыя ўпадаюць у зімовую або летнюю сьпячку. Каля 150 відаў і падвідаў знаходзяцца ў [[Чырвонай кнізе]]. На Беларусі сустракаюцца 7 відаў: [[вераценьніца ломкая]], [[гадзюка звычайная]], [[мядзянка]], [[вуж звычайны]], [[чарапаха балотная]], [[яшчарка жывародная]] й [[яшчарка порсткая]].
 
Даўжыня ад некалькіх сантыметраўсантымэтраў (некаторыя [[яшчаркі]]) да 10 мэтраў (некаторыя [[зьмеі]]), маса ад некалькіх грамаў да 500 кіляграмаў і болей (некаторыя кракадзілы, чарапахі). Цела ўкрыта рагавой лускай, плястынкамі або панцырам. Канечнасьці пяціпальцыя, у некаторых відазьмененыя ([[марскія чарапахі]], [[хамелеон]]ы) або рэдукаваныя (зьмеі, некаторыя яшчаркі). Паўзуны — пайкілатэрмныя жывёлы. Сэрца трохкамернае (у кракадзілаў чатырохкамернае). У галаўным мозгу — зачаткавая кара (неапалеум). Сярод зьмеяў і яшчарак сустракаюцца ядавітыя. Пераважна драпежнікі, некаторыя чарапахі й яшчаркі расьліннаедныя. Раздзельнаполыя. Размнажаюцца яйцамі, многім уласціва яйцажыванараджэньне й жыванараджэньне; некаторым зьмеям і яшчаркам уласьцівы [[партэнагенэз]].
 
Асобныя віды — аб'екты промыслу. Прэпараты зьмяінай атруты выкарыстоўваюцца ў мэдыцыне. Вывучае паўзуноў [[герпэталёгія]].