Юнікод: розьніца паміж вэрсіямі

184 байты дададзена ,  11 гадоў таму
(пачатак, крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Юникод?oldid=29196656)
 
 
== Сымбалі-мадыфікатары ==
[[Файл:U nieskładovaje Unicode.svg|thumb|Камбінаваньнем «у» з мадыфікатарам «брэвэ» можна атрымаць сымбаль «[[ў]]».]]
Графічныя сымбалі ў Юнікодзе разьдзяляюцца на падоўжаныя і непадоўжаныя. Непадоўжаныя сымбалі пры выяўленьні не займаюць месца ў [[радок|радку]]. Да іх адносяць, у прыватнасьці, знакі націску і іншую [[дыякрытыка|дыякрытыку]]. Як падоўжаныя, гэтак і непадоўжаныя сымбалі маюць уласныя коды. Падоўжаныя коды інакш называюць базавымі ({{lang-en|base characters|скарочана}}), а непадоўжаныя — мадыфікатарамі ({{lang-en|combining characters|скарочана}}); прычым апошнія ня могуць ужывацца асобна. Напрыклад, сымбаль «á» можа быць ужыты як пасьлядоўнасьць базавага сымбалю «a» (U+0061) і мадыфікатара « ́» (U+0301), гэтак і як маналітны сымбаль «á» (U+00C1).