Станіслаў Пэнкаля: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Загінуў падчас бамбардзіроўцы - а не " ў бамбардыроўцы"
Радок 35:
'''Станіслаў Пэнкаля''' ({{мова-pl|Stanisław Pękala}}; нар. [[3 красавіка|3]] або [[7 красавіка]] [[1887]] году ў [[Бжазова Гаць|Бжазовай Гаці]] — пам. [[10 верасьня]] [[1939]] году ў [[Кураў|Кураве]]) — польскі грамадзкі і палітычны дзяяч.
 
Зь сялянскай сям’і. Удзельнічаў у кансьпірацыі супраць царскай улады. Быў сябрам Баявой арганізацыі [[Польская Сацыялістычная Партыя|Польскае Сацыялістычнае Партыі]]. Яго тры браты, таксама сацыялісты, былі расстраляныя расейцамі ў 1906 годзе. Да 1914 году знаходзіўся пад паліцэйскім наглядам. За часам [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] належаў да [[Польская вайсковая арганізацыя|Польскай вайсковай арганізацыі]]. У 1918 годзе быў арыштаваны аўстрыйцамі за удзел у патрыятычных дэманстрацыях. Дабравольцам удзельнічаў у [[Польска-савецкая вайна|вайне з бальшавікамі]]. За часам вольнай Польшчы належаў да сялянскіх партыі. У 1919—1922 гадох быў дэпутатам [[Заканадаўчы сойм (1919-1922)|Заканадаўчага сойму]]. Быў таксама войтам або намесьнікам войта Курава (дакладных зьвестак няма). Быў заснавальнікам гміннай крэдытнай касы й сябрам яго кантрольнай камісіі. Загінуў упадчас бамбардзіроўцы Курава.
 
Быў узнагароджаны [[Крыж Незалежнасьці|Крыжам Незалежнасьці]] ([[1937]]).