Геаграфія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: bi:Jiografi
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Геаграфія?oldid=597687
Радок 8:
 
Акрамя гэтага геаграфія вывучае асаблівасьці месцазнаходжаньня Зямлі ў Сонечнай сыстэме і ў сусьвеце і як гэта ўплывае на фізычныя ўмовы на Зямлі.
 
== Развіцьцё геаграфіі як навукі, важнейшыя геаграфічныя адкрыцьці ==
Некаторыя ўяўленьні аб геаграфічных аб'ектах і зьявах меліся ў чалавека ўжо ў глыбокай старажытнасьці. Сьведчаньні гэтага — малюнкі зьяваў прыроды, значковыя карты-схемы, створаныя першабытнымі людзьмі. Але геаграфіі, як навукі ў тыя часы яшчэ не існавала.
 
Радзімай геаграфіі можна лічыць [[Старажытная Грэцыя|Старажытную Грэцыю]]. Менавіта тут зьявіліся першыя ўяўленьні аб шарападобнасьці Зямлі ([[Плятон]]), аб існаваньні геаграфічных паясоў ([[Арыстотэль]]), былі створаныя першыя мапы сьвету, сабраныя геаграфічныя зтвесткі аб [[Эўропа|Эўропе]], [[Блізкі Ўсход|Блізкім Ўсходзе]] і Лівіі (Паўночнай Афрыцы). [[Эратасфэн]], які жыў у III ст. да н. э. у [[Александрыя (горад)|г. Александрыя]] ўпершыню даволі дакладна вылічыў радыюс Зямлі, ён жа прапанаваў назваць навуку аб Зямлі «геаграфіяй». [[Страбон]] на мяжы нашай эры ў 17-томнай працы «Геаграфія» абагульніў веды старажытнагрэцкіх навукоўцаў. Старажытнарымскі вучоны [[Пталемей]] у II ст. стварыў першую мапу сьвету з выкарыстаннем сеткі [[геаграфічныя каардынаты|геаграфічных каардынатаў]].
 
Аднак у Сярэднявечнай Эўропе стала панаваць біблейская карціна сьвету. Веды антычных навукоўцаў былі незапатрабаванымі, увесь сьветапогляд засноўвалася на Бібліі. Толькі асобныя падарожнікі пашыралі геаграфічны далягляд эўрапейцаў. Сярод іх: вэнэцыянец [[Марка Пола]], які зьдзейсьніў у другой палове XIII ст. падарожжа ў [[Кітай]]; [[Афанасій Нікіцін]] першы расейскі падарожнік па [[Індыя|Індыі]] (XV ст.).
 
Прарыў у адкрыцьці эўрапейцамі новых земляў быў зроблены ў канцы XV ст. З гэтага часу пачалася эпоха [[Вялікія геаграфічныя адкрыцьці|Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў]]. Вось найважныя зь іх: дасягненьне [[Xрыстафор Калюмб|Хрыстафорам Калюмбам]] берагоў [[Амэрыка|Амэрыкі]] ([[1492]]), плаваньне [[Васка да Гама|Васка ды Гамы]] вакол Афрыкі да берагоў Індыі (1497-99), першае кругасьветнае плаваньне экспэдыцыі Магелана (1519-22), адкрыцьцё галяндцамі берагоў [[Аўстралія (кантынэнт)|Аўстраліі]] (пач. XVII ст.), адкрыцтцё расейскімі землепраходцамі [[Сыбір]]ы і [[Далёкі Ўсход|Далёкага Ўсходу]] (кан. XVI—XVII стст.). Аднак у той час географы абмяжоўваліся толькі зборам інфармацыі аб краінах і морах.
 
У Новы час (XVII—XIX стст.) геаграфія стала разьвівацца, як навука аб тэрытарыяльных заканамернасьцях. Нямецкі навуковец Б. Варэн прапанаваў падзяліць геаграфію на спэцыяльную (занятую апісаньнем асобных краінаў) і агульную (мае вывучаць агульныя геаграфічныя заканамернастці). Яго суайчынтнік А. Гумбальдт заснаваў вучэньне аб прыродных комплексах (ландшафтах) і вылучыў ландшафтныя зоны на Зямлі. Немец К. Рытэр прапанаваў падзяліць геаграфію на прыродазнаўчую і грамадзкую галіны. У Новы час зьявіліся паняцьці «фізычная геаграфія» (А. Гумбальдт) і «эканамічная геаграфія» ([[Міхаіл Ламаносаў]]). Географ і падарожнік XIX стагодзьдзя П. П. Сямёнаў-Цян-Шанскі казаў, што прадмет вывучэньня геаграфіі — прырода і дзейнасьць чалавека, які зьмяняе прыроду.
 
Выбітныя падарожнікі Новага часу: брытанец Дж. Кук, які паўторна адкрыў Аўстралію і зьдзейсьніў шматлікія адкрыцьці ў [[Акіянія|Акіяніі]]; расейскія мараплаўцы М. П. Лазараў і Ф. Ф. Белінсгаузен, якія адкрылі [[Антарктыда|Антарктыду]]; шатляндзец Д. Лівінгстан — дасьледчык [[Афрыка|Афрыкі]]; выхадцы зь [[Беларусь|Беларусі]] — дасьледчыкі далёкіх краінаў: І. Д. Чэрскі (Сыбір), [[Ігнат Дамейка]] ([[Анды]]); [[нарвэжцы|нарвэжац]] Р. Амундсэн, які першым дасягнуў Паўднёвага полюса.
 
Да пачатку XIX ст. геаграфія ператварылася ў сыстэму навук. Расейскі навуковец В. В. Дакучаеў заклаў асновы глебазнаўства і геаграфіі глебаў, А. І. Ваейкаў — кліматалёгіі, [[Уладзімер Вярнадзкі|У. І. Вярнадзкі]] — біягеаграфіі, амэрыканец Ў. Дэвіс — геамарфалёгіі (навукі аб рэльефе). Савецкі навуковец-географ Л. С. Бэрг стварыў сучаснае вучэньне аб ландшафтах, М. М. Баранскі сфармуляваў важныя канцэпцыі эканамічнай геаграфіі. А. А. Грыгор'еў упершыню акрэсьліў паняцьце [[геаграфічная абалонка]], як плянэтарны комплекс, кампанэнты якога знаходзяцца ў цесным узаемадзеяньні. Геаграфічная абалонка і яе складовыя часткі — гэта і ёсьць аб'ект вывучэньня сучаснай геаграфіі.
 
== Асноўныя крыніцы геаграфічных ведаў ==
Да цяперашняга часу добра вывучаныя шматлікія рэгіёны Землі, таму важнай крыніцай геаграфічных ведаў зьяўляецца геаграфічная літаратура. Нараўне з гэтым, геаграфічныя дасьледаваньні працягваюцца. Пры палявых дасьледаваньнях вывучэньне геаграфічных аб'ектаў вядзецца непасрэдна на мясцовасьці. Экспэдыцыі таксама зьяўляюцца важнай крыніцай геаграфічнай інфармацыі. У сучаснай геаграфіі замест кароткатэрміновых экспэдыцыяў сталі арганізоўваць комплексныя стацыянары і пастаянна дзейныя станцыі і лябараторыі. Дзякуючы гэтаму, створана сыстэма маніторынгу навакольнага асяродзьдзя. Гэта інфармацыйная сыстэма, задача якой складаецца ў назіраньні за станам прыроднага асяродзьдзя і зьменамі, якія адбываюцца ў ім пад уплывам дзейнасьці чалавека.
 
Акрамя таго, у геаграфіі знайшлі ўжываньне і дыстанцыйныя мэтады дасьледаваньняў, у прыватнасьці: вывучэньне аэрафатаздымкаў і дасьледаваньне Землі з космасу. Пры выкарыстаньні дыстанцыйных мэтадаў дасьледаваньняў значна павялічваецца тэрыторыя, ахопленая назіраньнем.
 
Велізарнае значэньне, як крыніцы геаграфічнай інфармацыі, маюць [[геаграфічныя мапы]]. Не выпадкова мапу завуць «другой мовай» геаграфіі, бо любое геаграфічнае дасьледаваньне пачынаецца з вывучэньня мапаў і заканчваецца складаньнем новых геаграфічных мапаў.
 
Для вывучэньня працэсаў і зьяваў у геаграфіі ў цяперашні час шырока ўжываюцца мэтады экспэрымэнтальных дасьледаваньняў, мадэляваньне разнастайных геаграфічных працэсаў і зьяваў.
 
Вынікі геаграфічных дасьледаваньняў ужываюцца для плянаваньня разьвіцьця тэрыторыяў, прагназаваньня працэсаў і зьяваў, якія адбываюцца ў прыродзе.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{clear}}
{{Партал|Геаграфія}}== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Geography|выгляд=міні}}