Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д сартаваньне
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: ru:Министерство внутренних дел Белоруссии; касмэтычныя зьмены
Радок 50:
Прэзыдэнтам таксама ўхваляецца склад калегіі міністэрства з удзелам міністра, ягоных 5 намесьнікаў<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.pravo.by/WEBNPA/text.asp?RN=P30100780| загаловак = Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сьнежня 2001 г. № 780| фармат = | назва праекту = | выдавец = Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь| дата = 21 жніўня 2010 | мова = ru| камэнтар = }}</ref> ды начальнікаў дэпартамэнтаў МУС, а таксама намесьніка дзяржаўнага сакратара [[Рада Бясьпекі Рэспублікі Беларусь|Рады Бясьпекі Рэспублікі Беларусь]]. Пасяджэньні калегіі праводзяцца прынамсі раз у тры месяцы ды зьяўляюцца правамоцнымі пры наяўнасьці дзьвюх трацінаў чальцоў. Рашэньні ўхваляюцца простаю большасьцю галасоў ды ажыцьцяўляюцца загадамі й пастановамі міністэрства.
 
== Склад ==
# Цэнтральны апарат — 4 дэпартамэнты, 11 галоўных управаў, 11 управаў і адзін аддзел<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.mvd.gov.by/modules.php?name=Content&pa=showpage&pid=5| загаловак = Будова Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь| фармат = | назва праекту = | выдавец = Управа зьвестак і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі| дата = 21 жніўня 2010 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>;
# 7 управаў выканаўчых камітэтаў вобласьцяў ды [[Менск]]а;
# Установы забесьпячэньня — аўтагаспадарка, рэдакцыя, друкарня, лякарня, паліклініка, санаторый, праектная ўстанова;
# Навучальныя ўстановы — [[Акадэмія МУС Беларусі|акадэмія]], [[Магілёўскі вышэйшы каледж]], Цэнтар падрыхтоўкі, павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (ЦППКПК), двое ясьляў-садкоў.
 
== Задачы ==
# распрацоўка ды ажыцьцяўленьне абароны зацікаўленасьцяў дзяржавы ад злачынных замахаў, а таксама ахова грамадзкага парадку й забесьпячэньня грамадзкай бясьпекі;
# наладжаньне ды ажыцьцяўленьне абароны жыцьця, здароўя, гонару, годнасьці, правоў, свабодаў і законных зацікаўленасьцяў грамадзянаў, забесьпячэньня іх асабістай і маёмаснай бясьпекі, а таксама абарона правоў і законных зацікаўленасьцяў [[Юрыдычная асоба|юрыдычных асобаў]];
# кіраваньне й забесьпячэньне законнасьці ў дзейнасьці падпарадкаваных установаў;
# наладжаньне ды ажыцьцяўленьне папярэджаньня, выяўленьня ды спыненьня злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэньняў, а таксама расьсьледаваньня крымінальных справаў ды вядзеньня адміністрацыйных;
# наладжаньне ды ажыцьцяўленьне вышуку злачынцаў, правапарушальнікаў, [[падазраваны]]х, [[абвінавачаны]]х ды зьніклых асобаў;
# наладжаньне выкананьня ды адбыцьця пакараньня, а таксама спагнаньняў;
# упарадкаваньне [[грамадзянства]], перасяленьня ды ахоўнай дзейнасьці;
# наладжаньне [[Ідэалёгія|ідэалягічнага]] ўзьдзеяньня на супрацоўнікаў падпарадкаваных установаў;
# умацаваньне забясьпечанасьці падпарадкаваных установаў;
# забесьпячэньне прававой абароны ды падтрымкі дзейных і звольненых супрацоўнікаў, а таксама іх сем'яў.
 
== Паўнамоцтвы ==
[[ВыяваФайл:МВД РБ.JPG|міні|справа|240пкс|Сядзіба МУС Беларусі]]
# падача ў іншыя дзяржаўныя ўстановы прапановаў па захадах па змаганьні супраць злачыннасьці, ахове грамадзкага парадка ды забесьпячэньні грамадзкае бясьпекі;
# нагляд за дзейнасьцю падпарадкаваных установаў;
# абагульненьне ўжыцьця заканадаўства аб змаганьні супраць злачыннасьці, ахове грамадзкага парадка ды забесьпячэньні грамадзкае бясьпекі;
# ухваленьне ды нагляд за выкананьнем ведамасных пастановаў, а таксама ўдзел у распрацоўцы законаў;
# узгадненьне дзейнасьці іншых ведамстваў ураду ў галіне змаганьня супраць злачыннасьці, аховы грамадзкага парадка ды забесьпячэньня грамадзкае бясьпекі;
# наладжаньне ўзаемадзеяньня падпарадкаваных установаў з грамадзянамі ды юрыдычнымі асобамі;
# наладжаньне ды ажыцьцяўленьне вышуку злачынцаў, правапарушальнікаў, падазраваных, абвінавачаных ды зьніклых асобаў, папярэдняга сьледства й дазнаньня па крымінальных справах, а таксама вядзеньня адміністрацыйнага працэсу;
# наладжаньне правядзеньня дасьледаваньняў ды ацэнак рэчываў, крымінальных справаў ды справаў аб адміністрацыйных правапарушэньнях;
# забесьпячэньне ўтварэньня й вядзеньня збораў даведак, прафіляктычнага, апэратыўнага ды крыміналістычнага ўлікаў, а таксама адзінага збору дадзеных аб правапарушэньнях;
# забесьпячэньне правядзеньня падпарадкаванымі ўстановамі [[Дактыляскапія|дактыляскапічнага]] ўліку;
# кіраваньне сіламі й сродкамі падпарадкаваных установаў пры правядзеньні агульнадзяржаўных ды абласных захадаў па ахове грамадзкага парадку ды забесьпячэньні грамадзкае бясьпекі;
# наладжаньне ды ажыцьцяўленьне змаганьня супраць [[тэрарызм]]у, арганізаванай злачыннасьці й хабарніцтва, а таксама супрацьдзеяньня [[экстрэмізм]]у ды гандлю людзьмі;
# забесьпячэньне абароны судзьдзяў, службоўцаў праваахоўных ды кантрольных органаў, а таксама іх сваякоў, як і бясьпекі ўдзельнікаў крымінальнага працэсу, паспрыяўшых сьледству й вышуку асобаў, а таксама іх сваякоў ды маёмасьці ад злачынных замахаў;
# распрацоўка ды ажыцьцяўленьне захадаў па ўпарадкаваньні грамадзянства, перасяленьня ды ахоўнай дзейнасьці;
# наладжаньне й ажыцьцяўленьне нагляду за выкананьнем правілаў адкрыцьця й працы падведамасных месцаў, абаротам [[Зброя|зброі]], баепрыпасаў, [[наркотык]]аў ды псыхатропных рэчываў, а таксама за выкананьнем правілаў ды забесьпячэньнем бясьпекі дарожнага руху, улікам транспартных сродкаў ды выдачаю пасьведчаньняў кіроўцы;
# наладжаньне выкананьня ды адбыцьця пакараньня, трыманьня пад вартаю ды памілаваньня;
# ліцэнзаваньне;
# удзел у заключэньні міжведамасных [[Міжнародная дамова|міжнародных дамоваў]];
# удзел у забесьпячэньні выкананьня вайсковага абавязку;
# наладжаньне правядзеньня ў падпарадкаваных установах захадаў па забесьпячэньні парадкаў [[Надзвычайнае становішча|надзвычайнага]] й [[Ваеннае становішча|ваеннага становішчаў]];
# наладжаньне й забесьпячэньне ўласнай бясьпекі;
# парадкаваньне падведамаснай адукацыі;
# ажыцьцяўленьне захадаў па папярэджаньні правапарушэньняў у падпарадкаваных установах;
# забесьпячэньне прававой абароны ды падтрымкі дзейных і былых супрацоўнікаў, а таксама іх сем'яў;
# наладжаньне й нагляд за мерапрыемствамі па папярэджаньні хваробаў ды лячэньні супрацоўнікаў ды іх сем'яў, а таксама санітарны нагляд у падпарадкаваных установах;
# распрацоўка й вынясеньне на разгляд прэзыдэнту нормаў ды парадкаў забесьпячэньня падпарадкаваных установаў<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.pravo.by/WEBNPA/text.asp?RN=P30700611| загаловак = Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сьнежня 2007 г. № 611| фармат = | назва праекту = | выдавец = Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь| дата = 21 жніўня 2010 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>.
 
== Служба ==
На пасады шараговых супрацоўнікаў ды малодшых начальнікаў наймаюцца поўнагадовыя грамадзяне ва ўзросьце да 25 год з сярэдняй адукацыяй, на пасады начальнікаў сярэдняга й старшага ўзроўню — да 30 год з сярэдняй спэцыяльнай адукацыяй. Прызначэньне на пасады вышэйшых начальнікаў ажыцьцяўляецца прэзыдэнтам. На службу не прымаюцца грамадзяне, якія:
# зьдзейсьнілі злачынства;
# зьяўляюцца абмежавана дзеяздольнымі паводле набыўшай сілу пастановы суда;
# адмаўляюцца ад праходжаньня афармленьня допуску да [[Дзяржаўная таямніца|дзяржаўных таямніцаў]];
# адмаўляюцца падаваць заявы аб даходах і маёмасьці сваёй сям'і;
# маюць пацьверджаныя ў мэдычных установах хваробы, што замінаюць выкананьню службовых абавязкаў.
 
Супрацоўнікам у званьні ад [[Шараговец|шарагоўца]] да [[падпалкоўнік]]а дазваляецца заставацца на службе да дасягненьня ўзросту ў 45 год, у званьні [[палкоўнік]]а — да 50 год, [[генэрал-маёр]]а ды [[генэрал-лейтэнант]]а — да 55 год, [[генэрал-палкоўнік]]а — да 60 год. Застацца на службе звыш гранічнага ўзросту ў званьні да падпалкоўніка дазваляецца рашэньнямі калегіі міністэрства, а вайскоўцам у званьні палкоўніка й вышэй — рашэньнем прэзыдэнта<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.pravo.by/webnpa/text.asp?RN=P30100671| загаловак = Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2001 г. № 671| фармат = | назва праекту = | выдавец = Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь| дата = 21 жніўня 2010 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>.
 
== Мінуўшчына ==
Пасьля здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці [[25 жніўня]] [[1991]] году МУС больш як 15 год працягваў кіравацца Законам [[БССР]] аб міліцыі ад [[26 лютага]] [[1991]] году. [[17 ліпеня]] [[2007]] году яго замяніў Закон аб органах унутраных справаў Рэспублікі Беларусь<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.pravo.by/WEBNPA/text.asp?RN=H10700263| загаловак = Закон аб органах унутраных справаў Рэспублікі Беларусь. 17 ліпеня 2007 г.| фармат = | назва праекту = | выдавец = Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь| дата = 25 жніўня 2010 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>. Паводле Артыкулаў 29 і 30 новага закону прэзыдэнт надзяляўся правам вызначаць «іншыя», не згаданыя ў законе, падставы выкарыстаньня міліцыяй [[Пальная зброя|пальнае зброі]], баявой і спэцыяльнай тэхнікі<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.spring96.org/be/publications/20044/| загаловак = Зьмены заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія датычаць правоў чалавека (2007 год)| фармат = | назва праекту = | выдавец = Праваабарончы цэнтар «Вясна»| дата = 25 жніўня 2010 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.mvd.gov.by Сайт МУС Беларусі (Управа зьвестак і грамадзкіх сувязяў)]{{ref-ru}}
 
Радок 123:
 
[[en:Ministry of Internal Affairs (Belarus)]]
[[ru:Министерство внутренних дел Республики БеларусьБелоруссии]]