Джон Лок: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: ckb:جان لاک
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д дапаўненьне
Радок 36:
 
Праект «Працоўныя школы» ([[1696]]). У гэтай нататцы Лок прапаноўваў ствараць у кожнай грамадзе выхаваўчыя ўстановы для дзяцей бядноты ад 3 да 14 гадоў, свайго роду лучнасьць дашкольных установаў і элемэнтарных школ. Там павінныя навучацца пачаткам рамёстваў, прывучацца да працавітасьці. Лок раіў паказваць дзецям на навочных прыкладах, як ім паступаць і чаго варта пазьбягаць. Асноўныя [[мэтады навучаньня]]: практыка, паўторныя дзеяньні, замацаваньне станоўчага досьведу паводзінаў.
 
==Палітычныя погляды==
* Натуральны стан — стан поўнай волі й роўнасьці пры распараджэньні сваёй маёмасьцю й сваім жыцьцём. Гэта стан мірнасьці й добразычлівасьці. Закон прыроды загадвае быць у мірнасьці й бясьпецы.
* Натуральнае права — права на ўласную маёмасьць; права на дзеяньні, на сваю працу й на ейныя вынікі.
* Прыхільнік констытуцыйнай манархіі й тэорыі грамадзянскай дамовы.
* Тэарэтык грамадзянскай супольнасьці й прававой дэмакратычнай дзяржавы.
* Першы, хто вынайшаў прынцып разьдзяленьня ўлады на [[Заканадаўчая ўлада|заканадаўчую]], [[Выканаўчая ўлада|выканаўчую]] й фэдэратыўную. Фэдэратыўная ўлада займаецца пытаньнямі мірнасьці й вайны, дыпляматычнымі пытаньнямі й уделам у зьвязах і кааліцыях.
* Дзяржава створана дзеля гарантыі натуральных правоў і законаў, яна не павінна пасягаць на гэтыя правы, але павінна быць структуравана так, каб гэтыя правы былі гарантаваны.
* Распрацаваў ідэі дэмакратычнай [[рэвалюцыя|рэвалюцыі]], бо лічыў правільным і неабходным пашстаньне народа супраць тыранічнай улады, якая пасягае на натуральныя правы й вольнасьць чалавека.
==Значныя сачыненьні==
* «Лісты аб талерантнасьці» (A Letter Concerning Toleration) (1689).
* «Вопыт аб людзкімразуменьні» (Essay Concerning Human Understanding) (1690)
* «Другі трактат аб грамадзянскім кіраваньні» (The Second Treatise of Civil Government) (1690).
* «Некаторыя думка аб выхаваньні» (Some Thoughts Concerning Education) (1693).
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:John Locke|выгляд=міні}}
* [http://books.atheism.ru/gallery/Locke/ Старонка Джона Лока ў бібліятэцы «Філязофія й атэізм»] {{ref-ru}}
* [http://www.i-text.narod.ru/lib-f.html Джон Лок. Сачыненьні ў 3 тамах] {{ref-ru}}
* [http://www.inliberty.ru/library/classic/two_treatises/ Джон Лок «Другі трактат аб грамадзянскім кіраваньні»] {{ref-ru}}
* Э. Салаўёў. [http://scepsis.ru/library/id_2640.html Фэномэн Лока] {{ref-ru}}
 
{{Эпоха Асьветніцтва}}