Пажар у Лёндане 1666 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7:
Пажар пачаўся крыху за паўночы [[2 верасьня]] ў доме Томаса Фарынора, пекара з Паддынг-лэйн, які забыўся спраўдзіць сваю [[печ]] перад сном. Выпадковая іскра патрапіла проста на дровы, ад якіх загарэўся цэлы дом. Лічыцца, што першай ахвярай пажару стала служанка Фарынора, якая не пасьпела (ці збаялася) перабрацца праз дах у суседняе жытло.
 
Дзякуючы сухому надвор’ю і ўсходняму ветру агонь паціху асягнуў усю цэнтральную частку Лёндана. Пажар у горадзе трываў чатыры дні (да вечара [[5 верасьня]]), за якія спаленымі апынуліся больш за 13000 будынкаў, сярод іх 87 прыходкіхпрыходзкіх цэркваў, знакаміты [[Лёнданскі мост]], [[Катэдральны сабор Сьвятога Паўла ў Лёндане|сабор Сьв. Паўла]], [[Каралеўская біржа]] і інш. У межах гарадзкога мура было зьнішчана 4/5 ўсёй забудовы. Ад стыхіі пацярпелі тысячы месьцічаў, што засталіся без усялякай маёмасьці і сродкаў для існаваньня. Разам з тым, колькасьць ахвяр, згодна афіцыйных зьвестак, не перакрочыла 6-8 чалавек.
 
== Вонкавыя спасылкі ==