Джон Максвэл Кутзэе: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: ru:Кутзее, Джон Максвелл
дапаўненьне
Радок 27:
 
== Творчасьць ==
Пра Кутзэе кажуць як пра самага вядомага, самага скандальнага, самага неадназначнага паўднёваафрыканскага пісьменьніка сучаснасьці. Адны бачаць у яго кнігах «перасьцярога сьвету»<ref>[http://magazines.russ.ru/inostran/2001/12/davidson.html Апалён Давідсан. Што гэта? Перасцярога сьвету?]{{ref-ru}}</ref>, іншыя - белы расізм. Шматлікія яго былыя калегі-паўднёваафрыканцы вінавацяць пісьменьніка ў тым, што яго раманы палітычна некарэктныя й ствараюць занадта змрочную карціну [[ПАР]]. Іншыя завуць Кутзэе, нягледзячы на ўсе яго дасягненьні, літаратурным аўтсайдэрам, пустэльнікам, арыгіналам, кажуць, ён ігнаруе шматлікія прынятыя ў літаратурным сьвеце ўмоўнасьці. Шматлікія лічаць яго дзіваком, які піша штораніцы ўсе сем дзён у тыдзень, ня п'е, ня паліць, ня есьць мяса, ніколі не сьмяецца. Яму два разу прысуджалі Букераўскую прэмію, і абодва разу ён не зьяўляўся на цырымонію ўзнагароджаньня. Сваёй нобэлеўскай гаворкай ён уразіў усіх, нечакана прысьвяціўшы яе Рабінзону Крузе й яго абслузе Пятніцы, якія падзелены адлегласьцю й страшна самотныя.
Пра што б ён ні пісаў і нягледзячы на шматгадовыя адлучкі, ён піша пра Паўднёвую Афрыку. Часам яна паўстае на старонках яго раманаў вядомай, рэальнай, часам закінутым у космасе мітычным сьветам. Кутзэе ніколі не быў актыўным барацьбітом зь [[апартэід]]ам, у адрозьненьне ад Надзін Гордзімэр, яго погляд на сьвет - гэта адхілены погляд творцы. У сваіх аўтабіяграфічных кнігах Кутзэе тлумачыць, што ўжо ў дзяцінстве ён ня мог не заўважаць напружанай сацыяльнай сытуацыі, якая атачала яго навокал, так нарадзілася яго цікавасьць да «зьняважаных і абражаных». Кутзэе кажа, што з-за сутыкненьняў інтарэсаў дзьвюх рас яго радзіма апынулася на пярэднім пляне - тутака супярэчнасьці, канфлікты, крыўды, пакуты выступаюць ярчэй. Мэтады абароны ў імпэрыі былі жорсткімі, зваротныя меры - супраціў - былі раўнасільныя па жорсткасьці.
 
Пра што б ён ні пісаў іДжон Максвэл Кутзэе й нягледзячы на шматгадовыя адлучкі, ён піша пра Паўднёвую Афрыку. Часам яна паўстае на старонках яго раманаў вядомай, рэальнай, часам закінутым у космасе мітычным сьветам. Кутзэе ніколі не быў актыўным барацьбітом зь [[апартэід]]ам, у адрозьненьне ад Надзін Гордзімэр, яго погляд на сьвет - гэта адхілены погляд творцы. У сваіх аўтабіяграфічных кнігах Кутзэе тлумачыць, што ўжо ў дзяцінстве ён ня мог не заўважаць напружанай сацыяльнай сытуацыі, якая атачала яго навокал, так нарадзілася яго цікавасьць да «зьняважаных і абражаных». Кутзэе кажа, што з-за сутыкненьняў інтарэсаў дзьвюх рас яго радзіма апынулася на пярэднім пляне - тутака супярэчнасьці, канфлікты, крыўды, пакуты выступаюць ярчэй. Мэтады абароны ў імпэрыі былі жорсткімі, зваротныя меры - супраціў - былі раўнасільныя па жорсткасьці.
На працягу сваёй пісьменьніцкай кар'еры Кутзэе зьвяртаецца да вызначаных тэм: адносіны прыгнечаных і прыгнятальнікаў, разбурэньне ці пасьпяховы супраціў чалавечай асобы пад дзеяньнем фізычнага ці маральнага гвалту, адносіны паміж бацькамі й дзецьмі, трагічная няздольнасьць бацькоў абараніць дзяцей ад гора, гвалту і крыўды, далікатнасьць чалавечага існаваньня.
Найдужэйшыя раманы Кутзэе - «У чаканьні варвараў» і «Жыцьцё й час Мікаэля К.» - былі напісаны ў часы апартэіду й сталі магутным пратэстам супраць гвалту над чалавекам.
Радок 35 ⟶ 37:
 
=== Раман «Ганьба» ===
Пасьля вызваленьня Паўднёвай Афрыкі ад сыстэмы расавай дыскрымінацыі Кутзэе апублікаваў раман «Ганьба», дзе галоўнай тэмай стала далікатнасьць чалавечага існаваньня. У краіне ідзе зьмена кіраўнічагакіруючага клясу, што заўсёды суправаджаецца катаклізмамі. У гэтым рамане пісьменьнік крануў і іншую, важную й палемічную тэму. Ён атакаваў унівэрсытэты. Традыцыйна яны лічацца апорамі ведаў, храмамі мудрасьці й волі. Кутзэе прадэманстраваў, што ўстановы, арганізацыі ня могуць быць вальней людзей. Ён паказаў дробязнасьць і ханжаства прафэсараў, якія, пачуўшы небясьпеку, выганяюць сваіх жа калег. Унівэрсытэцкія прафэсары вучаць маралі, а іх паводзіны амаральны. Яны вучаць волі, а самі выганяюць таго, хто заявіў пра сваё права быць вольным. Пісьменьнік паказвае іх снабізм, упэўненасьць у сваёй бязгрэшнасьці, выкрывае фарысэйства прафеэсараўпрафэсараў.
 
=== Раман «Элізабэт Кастэла» ===
Напад на ўнівэрсытэты й традыцыйную заходнюю адукацыю пісьменьнік працягвае ў апошнім рамане, «Элізабэт Кастэла», апублікаваным у 2003 годзе (літаратурная прэмія Аўстраліі<ref>[http://prajdzisvet.org/prevevent/58 Літаратурная прэмія квінслэндскага прэм’ер-міністра]</ref>). Свае палемічныя ідэі Кутзэе падае вуснамі знакамітай пісьменьніцы Элізабэт Кастэла. Раман складаецца з васьмі лекцый, прачытаных Элізабэт ва ўнівэрсытэтах розных краін. Аўтар паказвае яе адносіны з грамадзтвам, сястрой, сынам, калегамі й, урэшце, з Богам.
Некаторыя калегі-суайчыньнікі вінавацяць пісьменьніка ў тым, што яго раманы палітычна некарэктныя, што ён дае занадта змрочную карціну паўднёваафрыканскага грамадзтва. Яго вінавацяць у эксплёатацыі нэгатыўнага ўражаньня пра Паўднёвую Афрыку. Асабліва шмат нараканьняў дастаецца яго раману «Ганьба», дзе Кутзэе апісвае небясьпеку жыцьця на фэрмах, пра хвалю забойстваў белых фэрмэраў у краіне.
 
Радок 44 ⟶ 46:
* [[1974]] «Змрочная зямля» (''Dusklands'')
* [[1977]] «У сэрцы краіны» (''In the Heart of the Country'')
* [[1980]] «У чаканьні варвараў» (''Waiting for the Barbarians'')
* [[1983]] «Жыцьцё й час Міхаэля К.» (''Life & Times of Michael K'')
* [[1986]] «Містэр Фо» (''Foe'')
* [[1990]] «Жалезнае стагодзьдзе» (''Age of Iron'')
* [[1994]] «Майстар з Санкт-Пецярбургу» (''The Master of Petersburg'')
* [[1999]] «Ганьба» (''Disgrace'')
* [[2003]] «Элізабэт Кастэла» (''Elizabeth Costello'')
* [[2005]] «Павольны чалавек» (''Slow Man'')
* [[2007]] «Дзёньнік дрэннага году» (''Diary of a Bad Year'')
 
== Фільмаграфія ==
Па дзьвюх кнігах Дж. М. Кутзэе зьняты мастацкія фільмы:
* [[1985]] «Пыл» (''Dust'') (рэж. Марыён Хенсэль) — па раману «Ў сэрцы краіны»
* [[2008]] «Ганьба» / Disgrace (рэж. Стыў Джэйкабс) — па раману «Ганьба»
 
== Крыніцы ==