Мысьленьне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Крыніцы: дапаўненьне http://ru.wikipedia.org/wiki/Мышление?oldid=29316830
Радок 40:
=== Панятак мысьленьня ў Сьпінозы ===
Сьпіноза вызначае мысьленьне як спосаб деяньня цела, якое мысьліць. З гэтага вызначэньня выцякае і прапанаваны ім спосаб раскрыцьця/вызначэньня гэтага панятку. Для гэтага, каб вызначыць мысьленьне, неабходна рупліва дасьледаваць спосаб дзеяньняў цела, якое мысьліць, у адрозьненьні ад спосаба дзеяньняў (ад спосаба існаваньня і руханьня) цела, якое ня мысьліць.
 
== Анатомія і мысьленьне ==
Тое, што мы мянуем мысьленьнем і сьвядомасьцю, відаць, залежыць ад кары — слою таўшчынёй каля шасьці мілімэтраў, які пакрывае ўсе чатыры долі мозгу. У склад яе складанай і высокаспэцыялізаванай структуры ўваходзіць прыблізна тры чвэрці ўсіх нэйронаў вялікага мозгу, каолькасьць якіх складае некалькі мільярдаў. Першасная зрокавая кара, якая знаходзіцца ў патылічнай долі, перапрацоўвае зрокавыя сыгналы і адказная за функцыю зроку. Аднак падбонага роду прыроджаная жорсткая сувязь са спэцыфічнымі функцыямі для шэрагу буйных вобласьцей кары яшчэ не выяўленая.
 
== Асаблівасьці мысьленьня ==
Першая асаблівасьць мысьленьня — яго апасродкаваны характар. Тое, што чалавек ня можа пазнаць напрасткі, непасрэдна, ён пазнае ўскосна, апасродкавана: адныя ўласьцівасьці празь іншыя, невядомае — празь вядомае. Мысьленьне заўсёды абапіраецца на дадзеныя пачуцьцвага досьведу — адчуваньні, успрыманьні, уяўленьні — і на раней набытыя тэарэтычныя веды. Ускоснае пазнаньне і ёсьць пазнаньне апасродкаванае.
 
Другая асаблівасьць мысьленьня — яго абагульненасьць. Абагульненьне як пазнаньне агульнага і істотнага ў аб'ектах рэчаіснасьці магчымае таму, што ўсе ўласьцівасьці гэтых аб'ектаў зьвязаныя адзін з адным. Агульнае існуе і праяўляецца толькі ў асобным, у канкрэтнам.
 
== Крыніцы ==