Рэгбі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: ar:الرغبي
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне з крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Регби?oldid=29259456
Радок 3:
'''Рэгбі''' ({{lang-en|rugby football}}, альбо ''rugby'') – [[спорт|спартовая]] камандная гульня з авальным мячом, які гульцы кожнай з каманд, перадаючы адзін аднаму рукамі й нагамі, стараюцца прызямліць яго ў заліковай зоне за брамай праціўніка ці забіць яго ў H-падобную браму. Мяч павінен праляцець '''над''' перакладзенай брамы.
 
У [[1900]]-[[1924]] гадох рэгбі ўваходзіў у афіцыйную праграму [[Алімпійскія гульні|Алімпійскіх гульняў]]. На 121-й сэсыі [[МАК]] у [[Капэнгаген]]е было вырашына ўключыць варыянт рэгбі пад назвай рэгбі-7 у праграму Алімпіады-2016 у [[Рыё-дэ-Жанэйра]].
 
== Гісторыя рэгбі ==
Лічыцца, што рэгбі зьявіўся ў [[1823]] годзе, калі нехта [[Ўільям Ўэб Эліс]] падчас гульні ў [[футбол]] у школе Рэгбі (ці Рагбі) узяў мяч у рукі й пабег зь ім да брамы суперніка. Аднак дакладных правілаў на той момант не было (як і ў звычайным футболе), каманды перад гульнёй кожны раз аб іх дамаўляліся. Калі ў [[1863]] годзе была створана ангельская [[Футбольная Асацыяцыя]], яна забараніла браць мяч у рукі й спрабаваць адабраць яго ў суперніка. Гэтак гульня была падзелена на дзьве — рэгбі й футбол. Менавіта па гэтай прычыне звычайны футбол цяпер часам называюць association football.
 
У [[1871]] годзе быў створаны «Зьвяз футбола рэгбі» (RFU, Rugby Football Union), які й на сёньня кантралюе рэгбі ў [[Ангельшчына|Ангельшчыне]], а ў [[1886]] годзе — «Міжнародны зьвяз рэгбі» (IRB, International Rugby Board).
 
Першы міжнародны матч быў згуляны [[27 сакавіка]] [[1871]] года ў [[Эдынбург]]е паміж камандамі [[зборная Ангельшчыны па рэгбі|Ангельшчыны]] й [[зборная Шатляндыі па рэгбі|Шатляндыі]]. У хуткім часе рэгбі распаўсюдзіўся й ў іншыя краіны, у асноўным у калёніі й дамініёны [[Брытанская імпэрыя|Брытанскае імпэрыі]], як то [[Аўстралія]], [[Новая Зэляндыя]], [[ПАР]]. У [[Паўночная Амэрыка|Паўночнай Амэрыцы]] з рэгбі зьявіліся [[амэрыканскі футбол|амэрыканскі]] й [[канадзкі футбол|канадзкі]] футбол.
 
Напрыканцы [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]] зьявіўся разрыў паміж поўначу Ангельшчыны, дзе ў рэгбі гулялі ў асноўным працоўныя й мяшчане, і поўднем, дзе гульня была прывілеем [[джэнтэльмэн]]аў. Галоўным пытаньнем сталася магчымасьць станавіцца прафэсіяналамі, атрымоўваць грошы за гульню. У выніку [[29 жніўня]] [[1895]] года ў [[Гадэрсфілд]]зе быў створаны «[[Паўночны зьвяз рэгбі]]» (NRFU). Камандам, якія далучыліся да гэтага зьвязу дазвалялася мець у сваім складзе прафэсійных гульцоў. Правілы самой гульні былі трохі зьменены, і ў [[1901]] годзе была сфармавана [[Паўночная рэгбійная ліга]]. Новая гульня атрымала назоў [[рэгбі-ліг]] (ці рэгбі-13, па колькасьці дазволенных гульцоў, якія могуць знаходзіцца на полі ад каманды). «Стары» рэгбі сталі называць [[рэгбі-юніён]], каб пазьбегнуць блытаніны. Рэгбі-юніён быў папулярны на поўдні Ангельшчыны, а таксама ў [[Шатляндыя|Шатляндыі]] й [[Валія|Валіі]].
 
Аматарскі статус рэгбі-юніён заўсёды выклікаў шмат спрэчак. Рэгулюючыя ворганы ўсяляк стараліся падтрымаць яго, і любое зьяўленьне на полі разам з гульцамі прафэсіяналамі магло прывесьці да дыскваліфікацыі ці нават да забароны зьяўденьня на матчах у якасьці гледача. Тым не менш даволі часта вядучых гульцоў абвінавачавалі ў тым, што яны атрымоўваюць грошы за гульню, і, як сьцьвярджалася, даволі не маленькія. Шмат хто з добрых гульцоў пераходзілі ў рэгбі-ліг. У выніку ў [[1995]] годзе было вырашына зрабіць рэгбі-юніён прафэсійным відам спорта, што прывяло да рэзкага ўзроста папулярнасьці гэтага віда рэгбі. Частковы гэта было зьвязана з прытокам грошай у спорт за кошт [[рэкляма|рэклямы]], тэлетрансьляцыяў і гэтак далей. Як лічыцца, гэта прывяло да павілічэньня якасьці гульні, але павялічыла разрыў паміж заможнымі клюбамі, дзе рэгбі вельмі папулярны (Ангельшчына, [[Францыя]], [[Італія]], Аўстралія, Новая Зэляндыя, ПАР), і беднымі, дзе мае няшмат прыхільнікаў ([[Румынія]], [[Грузія]], [[Самоа]], [[Намібія]]).
 
==Галоўныя спаборніцтвы==
* [[Кубак сьвету па рэгбі]]
* [[Кубак шасьці нацыяў]]
* [[Кубак трох нацыяў]]
* [[Кубак эўрапейскіх нацыяў]]
 
== Вонкавыя спасылкі ==
Радок 10 ⟶ 27:
 
[[Катэгорыя:Рэгбі| ]]
[[Катэгорыя:Спорт]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]