Мысьленьне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне http://ru.wikipedia.org/wiki/Мышление?oldid=29316830
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎З пункту гледжаньня філязофіі: дапаўненьне http://ru.wikipedia.org/wiki/Мышление?oldid=29316830
Радок 16:
 
Мысьленьне — вышэйшая ступень пазнаньня і ідэальнага засваеньня сьвету ў формах тэорыяў, ідэяў, мэтаў чалавека. Абапіраючыся на адчуваньні, ўспрыманьні, мысьленьне пераадольвае іх абмежаванасьць і пранікае ў сфэру звышпачуцьцёвых, істотных сувязей сьвету, у сфэру яго законаў. Здольнасьць мысьленьня да адлюстраваньня нябачных сувязей абумоўленая тым, што яно выкарыстоўвае ў якасьці сваёй зброі практычныя дзеяньні. Мысьленьне зьяўляецца зьвязаным з функцыянаваньнем мозгу, аднак сама здольнасьць мозгу да апэраваньня абстракцыямі ўзьнікае ў хадзе засваеньня чалавекам формаў практычнага жыцьця, моўных нормаў, лёгікі, культуры. Мысьленьне ажыцьцяўляецца ў разнастайных формах духоўнай і практычнай дзейнасьці, у якіх абагульняецца і захоўваецца пазнавальны досьвед людзей. Мысьленьне ажыцьцяўляецца ў вобразна-знакавай форме, асноўныя вынікі яго актыўнасьці выражаюцца тут у прадуктах мастацкай і рэлігійнай творчасьці, якія своеасабліва абагульняюць пазнавальны досьвед чалавецтва. Мысьленьне ажыцьцяўляецца таксама ва ўласнай адэкватнай яму форме тэарэтычнага пазнаньня, якое з апорай на папярэднія формы набывае неабмежаваныя магчымасьці разумова-абстрактнага і мадэльнага бачаньня сьвету. Мысьленьне вывучаецца амаль усімі існымі навуковымі дысцыплінамі, зьяўляючыся адначасова аб'ектам дасьледваньня шэрагу філязоўскіх дысцыплінаў — логікі, гнасеалогіі, дыялектыкі. Мысьленьне зьяўляецца крыніцай і асноўнай зброяй сапраўднага чалавечага быцьця. Вызваляючы чалавека ад ціску невідушчых інстынктаў і ад неабходнасьці непасродкавых рэакцыяў на ціск вонкавага асяродзьдзя, мысьленьне выступае і як шлях да свабоды, і як сама свабода, даступная ўсім і неад'емная ні пры якіх абставінах.
 
=== Панятак мысьленьня ў Плятона ===
Плятон лічыў, што працэс мысьленьня — гэта працэс прыпамінаньня, бо ўсе веды чалавека гэта ўспаміны душы, якая, перад тым як усяліцца ў чалавечае цела, знаходзілася ў сьвеце людзей
 
=== Панятак мысьленьня ў [[Рэнэ Дэкарт|Р. Дэкарта]] ===
 
Мысьленьне для Дэкарта зьяўлялася нечым безцялесным, духоўным. Больш таго, мысьленьне зьяўялецца адзіным атрыбутам душы, і менавіта гэта абумоўлівае пастаяннасьць мысьлевых працэсаў, якія адбываюцца ў душы, то бок яна заўжды ведае пра гэта, што адбываецца ўнутры яе. Душа — гэта субстанцыя, якая мысьліць, уся сутнасьць і прырода якой складаецца ў адным мысьленьні. Уласныя праяўленьні душы — жаданьне і воля. Яны не зьвязаныя зь цялеснымі працэсамі. Сюды ж адносяцца ўнутраныя эмоцыі душы, то бок эмоцыі, накіраваныя на «нематэрыяльныя прадметы», напрыклад інтэлектуальная радасьць пазнаньня. Душа зьнітаваная зь целам, асабліва з мозгам — яна зьмешчаная ў гіпофізу.
 
Дэкарт разумеў псыхіку як унутраны сьвет чалавека, даступны саманазіраньню, які мае асаблівае — духоўнае — быцьцё. Гэта саманазіраньне падобнае на так званы «нутраны зрок», які ў наступстве атрымала назву інтраспэкцыі, што азначала бачыць, дакладнее, разумець сутнасьць розных нутрапсыхічных аб'ектаў — вобразаў, разумовых дзеяньняў, валевых актаў і г. д.
 
У якасьці мэтада пазнаньня Дэкарт выкарыстоўваў сыстэматычнае сумненьне. То бок варта сумнявацца ва ўсім, незалежна ад таго, ці уяўляецца яно нам натуральным або звышнатуральным. Аднак Дэкарт падкрэсьліваў, што мэтад сумненьня варта выкарыстоўваць толькі ў тым выпадку, калі неабходна атрымаць навуковую ісьціну, бо ў жыцьці часта для разуменьня сутнасьці рэчаў і зьяваў дастаткова выкарыстоўваць праўдападобныя, ці верагодныя, веды.
 
Сумненьне распасьціраецца шырока, але ў першую чаргу ахоплівае сфэру пачуцьцяў і пачуцьцёвага сьвету, то бок Дэкарт сьцьвярджае, што ў жаданьні пазнаць аб'ектыўную рэчаіснасьць ня варта абапірацца на органы пачуцьцяў, бо яны далёка не заўсёды слушна яе адлюстроўваюць.
 
Такім чынам, Дэкарт выкарыстоўвае для дасьледваньняў рэчаіснасьці абсалютна новы спосаб — сумненьне ва ўсім. Ён адмаўляецца ад аб'ектыўнага апісаньня і арыентуецца толькі на суб'ектыўнае, то бок на свае думкі і сумненьні.
 
=== Панятак мысьленьня ў Сьпінозы ===
Сьпіноза вызначае мысьленьне як спосаб деяньня цела, якое мысьліць. З гэтага вызначэньня выцякае і прапанаваны ім спосаб раскрыцьця/вызначэньня гэтага панятку. Для гэтага, каб вызначыць мысьленьне, неабходна рупліва дасьледаваць спосаб дзеяньняў цела, якое мысьліць, у адрозьненьні ад спосаба дзеяньняў (ад спосаба існаваньня і руханьня) цела, якое ня мысьліць.
 
== Крыніцы ==