Мысьленьне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д +катэгорыя, глядзіце ВП:ІА
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне http://ru.wikipedia.org/wiki/Мышление?oldid=29316830
Радок 1:
'''Мысьленьне''' — найбольш абагульненая і апасрэдненая форма псыхалягічнага адлюстраваньня, якое ўсталёўвае сувязі і дачыненьні паміж пазнаваемымі аб'ектамі.
 
== Погляды на праблему. Вызначэньне панятку мысьленьня ==
 
=== З пункту гледжаньня псыхалёгіі ===
У псыхалёгіі мысьленьне — сукупнасьць разумовых працэсаў, якія палягаюць у аснове пазнаньня; да мысьленьня адносяць менавіта актыўны бок пазнаньня: увагу, успрыманьне, працэс асацыяцыяў, утварэньне паняткаў і суджэньняў. У больш шчыльным лягічным сэнсе мысьленьне заключае ў сябе толькі ўтварэньне суджэньняў і разумовых высноваў шляхам аналізу і сынтэзу паняткаў.
 
Мысьленьне — апасродкаванае і абагульненае адлюстраваньне рэчаіснасьці, від разумовай дзейнасьці, якія заключаецца ў пазнаньні сутнасьці рэчаў і зьяваў, заканамерных сувязей і стасункаў паміж імі.
 
Мысьленьне як адна з псыхічных функцыяў — псыхічны працэс адлюстраваньня і пазнаньня істотных сувязей і адносінаў прадметаў і зьяваў аб'ектыўнага сьвету.
 
=== З пункту гледжаньня філязофіі ===
У дыялектычнай лёгіцы мысьленьне — ідэальны кампанэнт рэальнай рэчаіснасьці грамадзянскага чалавека.
 
* [[Бэртран Расэл]] лічыў: «Тое, што мы называем думкамі... залежыць ад арганізацыі шляхоў у мозгу, прыкладна такім жа вобразам, якім падарожжы залежаць ад дарогаў і чыгуначных шляхоў»<ref>Бертран Рассел. Философский словарь. 1996. С. 159.</ref>
 
Мысьленьне — вышэйшая ступень пазнаньня і ідэальнага засваеньня сьвету ў формах тэорыяў, ідэяў, мэтаў чалавека. Абапіраючыся на адчуваньні, ўспрыманьні, мысьленьне пераадольвае іх абмежаванасьць і пранікае ў сфэру звышпачуцьцёвых, істотных сувязей сьвету, у сфэру яго законаў. Здольнасьць мысьленьня да адлюстраваньня нябачных сувязей абумоўленая тым, што яно выкарыстоўвае ў якасьці сваёй зброі практычныя дзеяньні. Мысьленьне зьяўляецца зьвязаным з функцыянаваньнем мозгу, аднак сама здольнасьць мозгу да апэраваньня абстракцыямі ўзьнікае ў хадзе засваеньня чалавекам формаў практычнага жыцьця, моўных нормаў, лёгікі, культуры. Мысьленьне ажыцьцяўляецца ў разнастайных формах духоўнай і практычнай дзейнасьці, у якіх абагульняецца і захоўваецца пазнавальны досьвед людзей. Мысьленьне ажыцьцяўляецца ў вобразна-знакавай форме, асноўныя вынікі яго актыўнасьці выражаюцца тут у прадуктах мастацкай і рэлігійнай творчасьці, якія своеасабліва абагульняюць пазнавальны досьвед чалавецтва. Мысьленьне ажыцьцяўляецца таксама ва ўласнай адэкватнай яму форме тэарэтычнага пазнаньня, якое з апорай на папярэднія формы набывае неабмежаваныя магчымасьці разумова-абстрактнага і мадэльнага бачаньня сьвету. Мысьленьне вывучаецца амаль усімі існымі навуковымі дысцыплінамі, зьяўляючыся адначасова аб'ектам дасьледваньня шэрагу філязоўскіх дысцыплінаў — логікі, гнасеалогіі, дыялектыкі. Мысьленьне зьяўляецца крыніцай і асноўнай зброяй сапраўднага чалавечага быцьця. Вызваляючы чалавека ад ціску невідушчых інстынктаў і ад неабходнасьці непасродкавых рэакцыяў на ціск вонкавага асяродзьдзя, мысьленьне выступае і як шлях да свабоды, і як сама свабода, даступная ўсім і неад'емная ні пры якіх абставінах.
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
{{Накід:Філязофія}}
{{Накід:Псыхалёгія}}
 
[[Катэгорыя:Мысьленьне]]