Ян Станкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д http://slounik.org/search?dict=all&type=slo&search=%D1%81%D0%BE%D0%B9%D0%BC&x=40&y=7
Радок 17:
Падчас [[Першая сусьветная вайна|І сусьветнай вайны]] змагаўся ў [[Расея|расейскім]] войску, патрапіў у аўстрыйскую няволю. Ян Станкевіч у [[1917]]—[[1918]] гадах актыўна ўключыўся ў дзейнасьць нацыянальных беларускіх арганізацыяў. Скончыў беларускую гімназію ў [[Вільня|Вільні]] ([[1921]]), [[Карлаў унівэрсытэт]] у [[Прага|Празе]] ([[1926]]). Доктар славянскай філялёгіі і гісторыі (1926). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў [[Варшаўскі ўнівэрсытэт|Варшаўскім]] ([[1928]]—[[1932]]) і [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім]] ([[1927]]—[[1940]]) унівэрсытэтах.
 
Я. Станкевіч быў паслом [[Беларусы ў сэймесойме ІІ РП|сэймасойма ІІ РП]] (1928—1930). Як палітык зьяўляўся прыхільнікам польска-беларускага збліжэньня, за што яго ня раз крытыкавалі беларускія групоўкі.
 
У [[1940]] годзе Янка Станкевіч выехаў у [[Варшава|Варшаву]], дзе далучыўся да дзейнасьці [[Беларускі камітэт (Польшча)|Беларускага камітэту]]. Я. Станкевіч супрацоўнічаў з [[Вацлаў Іваноўскі|Вацлавам Іваноўскім]], наладзіў кантакты з польскім [[антыфашызм|антыфашысцкім]] падпольлем, стварыў кансьпірацыйную групу пад назвай Партыя беларускіх нацыяналістаў (ПБС). Стратэгічнай мэтай гэтай дзейнасьці зьяўлялася адбудова беларускай дзяржаўнасьці ў апоры на Польшчу.