Розьніца паміж вэрсіямі «Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі»

дапаўненьне
д (→‎Вонкавыя спасылкі: выпраўленьне спасылак)
(дапаўненьне)
}}
'''Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі''' (да [[1993]] г. — [[Менск]]і радыётэхнічны інстытут, МРТІ) — вядучая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы інжынэрных і навуковых кадраў у вобласьці інфарматыкі і радыёэлектронікі.
 
== Мінуўшчына ==
 
Заснаваны [[15 сакавіка]] [[1964]] году пад назвай Менскі радыётэхнічны інстытут (МРТІ). У [[1993 год]]зе пастановай [[Савет міністраў Рэспублікі Беларусь|Савету міністраў Рэспублікі Беларусь]] пераўтвораны ў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.
 
== Дзейнасьць ==
 
У цяперашні час унівэрсытэт рыхтуе інжынэрныя кадры па двух напрамках адукацыі, 30 спэцыяльнасьцях і 25 спэцыялізацыях у вобласьці вылічальнай тэхнікі, праграмнага забесьпячэньня інфармацыйных тэхналёгій, інфарматыкі, інфармацыйнага забесьпячэньня аўтаматызаваных сыстэм, штучнага інтэлекту, аўтаматычнага кіраваньня, радыётэхнікі, радыёэлектронных сыстэм, мікраэлектронікі, тэлекамунікацый, праектаваньня радыёэлектронных і электронна-вылічальных сродкаў, электроннага апаратабудаваньня, мэдыцынскай электронікі, тэхнічных сродкаў бясьпекі, мэтралёгіі, стандартызацыі і сэртыфікацыі, эканомікі. На 10 факультэтах і 35 катэдрах па дзённай, вячэрняй, завочнай і дыстанцыйнай формах навучаньня займаецца больш за 15 тысяч студэнтаў, у тым ліку каля 350 — з краін далёкага і блізкага замежжа. У [[2001]] г. адчынена магістратура, зараз вядзецца падрыхтоўка магістраў па 27 спэцыяльнасьцях БДУІР. Падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі для рэспублікі і іншых краін праводзіцца ў асьпірантуры і дактарантуры. Працуюць шэсьць доктарскіх саветаў па абароне дысэртацый, якія ахопліваюць 13 тэхнічных і 2 фізіка-матэматычныя спэцыяльнасьці.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.bsuir.by АфіцыйныАфіцыйная парталбачына БДУІР]{{ref-ru}}
* {{Lj_comm|bsuir_by}} — Суполка БДУІР у [[LiveJournal]]
 
131 868

зьменаў