Майсей: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, Бог, артаграфія
д →‎Жыцьцяпіс: артаграфія
Радок 18:
У [[Біблія|Бібліі]] ([[Стары Запавет]]) зьмяшчаецца драматычная легенда аб Майсеі, напоўненая шматлікімі жыцьцёвымі выпрабаваньнямі на ўсім працягу яго 120-гадовага жыцьця. Паведамляецца, што нарадзіўся Майсей ў [[Эгіпет|Эгіпце]] ў сям’і [[Амрам]]а, праўнука Левія й прапраўнука габрэйскага патрыярха [[Якаў (патрыярх)|Якава]], у той час, калі эгіпецкія фараоны, баючыся размнажэньня габрэяў пасьля іх 200-гадовага знаходжаньня ў Эгіпце, выдалі загад павівальным бабкам зьнішчыць народжаных габрэйскіх хлопчыкаў, а іх целы паскідваць у [[Ніл]]. Маці Майсея Іахаведа доўгі час хавала яго, а калі далей хаваць дзіця дома стала немагчыма, паклала свайго сына ў засмаленым кошыку на беразе Ніла ў трысьнягу. Тут яго знайшла дачка фараона й вырашыла захаваць яму жыцьцё. Яна аддала падкідыша на выхаваньне сваёй маці, а пасьля ўсынавіла яго. Атрымаўшы добрае выхаваньне, Майсей зь цягам часу ўзначаліў эгіпецкае войска супраць [[Этыёпія|этыёпаў]], здабыў бліскучую над імі перамогу й заключыў прыгодную для Эгіпта дамову. Гэта адчыніла яму прамы шлях да [[цар]]скага трона.
 
Аднойчы ён, ня ведаючы свайго сапраўднага паходжаньня, заступіўся за пакрыўджанага габрэя й забіў эгіпцяніна, які зьдзекаваўся над сваёй ахвярай. Баючыся адказнасьці за гэты ўчынак, які пагражаў яму сьмерцю, Майсей пакінуў двор фараона й знайшоў сабе прытулак у [[Арабы|арабскага]] [[святарсьвятар]]а Іафара. Ажаніўшыся на дачцы апошняга Сапфоры, ён каля 40 гадоў праслужыў пастухом у свайго цесьця.
 
[[Бог]] зьявіўся Майсею на гары [[Сынай]], перадаў яму [[дзесяць запаветаў]] і загадаў вызваліць габрэйскі народ з эгіпецкай няволі. Майсей спачатку адмовіўся ад такога даручэньня, спасылаючыся на розныя цяжкасьці й сваю нявартасьць для выкананьня такой гістарычнай ролі. Але атрымаўшы ад Бога запэўненьне ў дапамозе, згадзіўся выканаць ягоную волю. Пераадольваючы ўсе цяжкасьці й выпрабаваньні, Майсей вывеў габрэяў з Эгіпта й павёў іх праз [[Чырвонае мора]] ў напрамку [[Палестына|Палестыны]]. Аднак Бог не дапусьціў іх у [[Зямля абетаваная|абяцаную ім зямлю]] Палестыны з-за іх непаслушэнства й іхнія нараканьні на Майсея, якога ён зрабіў для іх сваім заканадаўцам. Яны вымушаны былі разам з Майсеем на працягу 40 гадоў блукаць па пустэльных месцах [[Сынайская паўвыспа|Сынайскай паўвыспы]], дзе й скончыўся жыцьцёвы шлях Майсей.