Старажытная Македонія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: tl:Masedon
афармленьне
Радок 1:
'''Македонія''', '''Старажытная Македонія''', '''Македонскае царства''' - [[рабаўладальніцкі лад|рабаўладальніцкая]] дзяржава ў цэнтральнай і паўночна-ўсходняй частцы [[Балканская паўвыспа|Балканскай паўвыспы]], заселенай ілірыйскімі і тракійскімі плямёнамі. Існавала з 5 ст. да н. э. да [[148 да н. э.]]. Найбольшага росквіту дасягнула ў выніку заваёваў [[Піліп II, (цар македонскі)|Піліпа II]] (падначаленьне ўсёй [[Старажытная Грэцыя|Грэцыі]]) і [[АляксандрАляксандар Македонскі|Аляксандра Македонскага]] ([[імпэрыя Аляксандра Македонскага]].
 
Раньнерабаўладальніцкая дзяржава на землях Ніжняй Македоніі склалася на працягу 6—5 ст. да н. э., але яшчэ ў 4 ст. да н. э. плямёны Верхняй Македоніі былі на стадыі [[родаплемянны лад|родаплемяннога ладу]]. [[Праблема македонскай народнасьці|Шлях утварэньня і этнічная прыналежнасьць македонскай народнасьці]] застаюцца прадметам спрэчак. Асноўнымі заняткамі насельніцтва дзяржавы былі земляробства і жывёлагадоўля. Непасрэднае суседзтва з Грэцыяй спрыяла ўзьдзеяньню грэцкай культуры і мовы, усталяваньню цесных узаемасувязяў з грэцкімі местамі-полісамі. 3З утварэньнем у Македоніі клясавага грамадзтва адбывалася і яе паступовае палітычнае аб'яднаньнеаб’яднаньне, пашырэньне дзяржаўных межаў, умацаваньне незалежнасьці і рост вайскова-палітычнай магутнасьці.
 
У часы кіраваньня [[Піліп II, (цар македонскі)|Піліпа II]] (359—336[[359 да н. э.|359]]—[[336 да н. э.]]) канчаткова сфармавалася македонская манархія і была падпарадкаваная Верхняя Македонія. Гэты цар завяршыў рэарганізацыю войска і стварыў македонскі флёт. Імкнучыся пашырыць свае ўладанні і палітычны ўплыў, а таксама авалодаць марскім узьбярэжжам, якое знаходзілася ў руках грэкаў, Піліп II на працягу 357—346[[357 да н. э.|357]]—[[346 да н. э.]] вёў вайну супраць Атэнаў і іх хаўрусьнікаў, у выніку якой авалодаў больш чым 30 гарадамі, падпарадкаваў Фэсалію і захапіў усё тракійскае ўзьбярэжжа Эгейскага мора. Паўторнае яго ўмяшаньне ў справы Грэцыі завяршылася ў [[338 да н. э.]] бітвай пры Херанэі, у якой македонскае войска аказалася пераможцам і грэцкія гарады прызналі гегемонію македонскай манархіі. У [[336 да н. э.]], рыхтуючыся выступіць супраць [[Пэрсыдзкае царства|Пэрсыдзкага царства]] і мясцовай знаці, Філіп II стаў ахвярай змовы.
 
Яго пераемнікам стаў сын [[Аляксандар Македонскі]] (336—323[[336 да н. э.|336]]—[[323 да н. э.]]), які задушыў паўстаньні грэцкіх гарадоў і ажыцьцявіў намеры свайго бацькі ў дачыненьні да Пэрсыдзкага царства. Ён разьбіў цара Дарыя III, заваяваў Пэрсыдзкую дзяржаву і на яе тэрыторыі ўтварыў сваю вялікую манархію, якая, аднак, была нетрывалай. Пасьля сьмерці Аляксандра імпэрыя распалася, і Македонія змагалася за кантроль над Грэцыяй з [[Ахейскі саюз|Ахейскім]] і [[Эталійскі саюз|Эталійскім]] саюзамі. Пасьля ўступленьня ў канфлікт з [[Старажытны Рым|Рымам]] з-за [[Ілірыя|Ілірыі]] ([[Македонскія войны]]) Македонія панесла паразу, была падзеленая на 4 рэспублікі пад рымскім пратэктаратам, і, нарэшце, улучаная ў склад Рыму як правінцыя ([[148 да н. э.]]).
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Macedon|выгляд=міні}}
 
[[Катэгорыя:Колішнія дзяржавы Эўропы]]