Абмеркаваньне шаблёну:Аўтарскія правы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
меркаваньне
д меркаваньні
Радок 3:
Думаю, варта істотна перагледзіць радок «Калі вы аўтар тэксту і дазваляеце ўжываць гэты тэкст пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution/Share-Alike, паведаміце пра гэта на старонцы абмеркаваньня». Фактычна хто заўгодна можа сказаць, што ён аўтар тэксту і напісаць пра гэта на старонцы абмеркаваньня. Таму неабходнае пацьверджаньне таго, што тэкст сапраўды распаўсюджваецца на ўмовах сумяшчальнай ліцэнзіі. Таму прапаную перафармуляваць гэты пункт наступным чынам: «Калі вы аўтар тэксту і дазваляеце ўжываць гэты тэкст пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution/Share-Alike, зрабіце на старонцы-першакрыніцы пазнаку, што тэкст распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі CC-BY-SA альбо знаходзіцца ў грамадзкай уласнасьці, і паведаміце затым пра гэта на старонцы абмеркаваньня». —[[Удзельнік:Zedlik|zedlik]] 19:28, 2 лістапада 2010 (EET)
: Згодны. Акрамя таго, у нас ёсьць старонка [[Вікіпэдыя:Запыт дазволаў на выкарыстаньне]]. Можна накіроўваць на яе. --[[Удзельнік:Red Winged Duck|Red_Winged_Duck]] 14:21, 3 лістапада 2010 (EET)
:: На жаль, яна пакуль не працуе адпаведным чынам, бо запыты па-беларуску няма каму апрацоўваць, а прапаноўваць людзям пісаць па-расейску (украінску, польску, ангельску), на мой погляд, ня вельмі добрае выйсьце. Таксама мне ну зусім зразумела, якім чынам выконваецца патрабаваньне «Пры стварэньні лісту з дазволам неабходна нейкім чынам пацьвердзіць сваё аўтарства». Прынамсі, гэта не відавочна. —[[Удзельнік:Zedlik|zedlik]] 18:23, 3 лістапада 2010 (EET)
: Тэкст ня вельмі слушны. Але варта падумаць, як слушна дзейнічаць. Найлепшае выйсьце — калі ўладальнік аўтарскіх правоў дадасьць інфармацыю пра вольную ліцэнзію непасрэдна ў вонкавай крыніцы. Калі не — існуе [[:m:OTRS]], але трэба каб хтосьці апрацоўваў запыты. --[[Удзельнік:EugeneZelenko|EugeneZelenko]] 15:45, 3 лістапада 2010 (EET)
::Калі я жадаў займацца гэтай справай (апрацоўка OTRS), то мне не было 18 гадоў :) І зараз пакуль няма. Але некалькі людзей зь [[Беларусь|Беларусі]] ўжо дасылалі дазволы на выкарыстаньне ў OTRS, таму, думаю, некалі будзе тэндэнцыя да падвышэньня запытаў на гэтай глебе. [[Удзельнік:Wizardist|Wizardist]] <sup>[[Гутаркі ўдзельніка:Wizardist|г]] [[Спэцыяльныя:Унёсак/Wizardist|+у]]</sup> 16:54, 3 лістапада 2010 (EET)
::: [[:m:OTRS/volunteering|Пішуць]], што дастаткова 16 :) Але нешта я не зусім разумею агульнага прынцыпу. Я думаў, што OTRS займаецца проста разглядам дазволаў на матэрыялы, а яны, аказваецца, яшчэ на нейкія лісты навічкоў там адказваюць ці што. —[[Удзельнік:Zedlik|zedlik]] 18:23, 3 лістапада 2010 (EET)
:: Гэта я наконт [[Абмеркаваньне:Ветах]]. Пакуль напішу тады пра яўнае пазначэньне дазволу на старонцы, як найбольш хуткі варыянт праверкі. —[[Удзельнік:Zedlik|zedlik]] 18:23, 3 лістапада 2010 (EET)
Вярнуцца да старонкі «Аўтарскія правы».