Сымон Рак-Міхайлоўскі: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак) Няма апісаньня зьменаў |
Stary Jolup (гутаркі | унёсак) |
||
Радок 6:
З пачаткам [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] ў [[1914]] мабілізаваны ў расейскае войска. Ваяваў на Румынскім фронце. Пачаў публікавацца ў [[1915]] (артыкул «''З думак у паходзе''» ў «[[Наша ніва|Нашай ніве]]»).
Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|Лютаўскай рэвалюцыі]] [[1917]] у Менску. Узначаліў [[Цэнтральная вайсковая рада|Цэнтральную вайсковую раду]]. З [[1918]] сябра [[Рада БНР|Рады БНР]]. У [[1918]]—[[1919]] сябра [[Беларуская Вайсковая Камісыя|Беларускай вайсковай камісіі]].
У [[1918]]—[[1920]] жыў у [[Гародня|Гародні]], працаваў у беларускай гімназіі. Рэгулярнай публіцыстычнай творчасцю стаў займацца з 1919. У [[1920]]—[[1922]] дырэктар Беларускай настаўніцкай семінарыі ў Барунах. Адначасова, з восені 1920, настаўнік [[Віленская губэрня|Віленскай беларускай гімназіі]].
У [[1922]] абраны дэпутатам сейма Другой Рэчы Паспалітай ад [[Блёк Нацыянальных Меньшасьцяў|Блёку Нацыянальных Меньшасьцяў]]. Ад [[1923]] член [[Цэнтральная школьная рада|Цэнтральнай школьнай рады]] (з [[1926]] — Галоўнай управы) [[ТБШ]]. З [[1925]] намеснік старшыні ЦК [[БСРГ]]. Ад [[1926]] сябра [[КПЗБ]]. Рэдактар «[[Бюлетэнь пасольскага клуба БСРГ|Бюлетэня пасольскага клуба БСРГ]]»; член Беларускага выдавецкага таварыства ў Вільні.
Арыштаваны польскімі ўладамі па справе БСРГ [[15 студзеня]] [[1927]]. Віленскім акруговым судом [[22 траўня]] [[1928]] на «працэсе 56-і» асуджаны да 12 гадоў турмы. Паводле рашэньня апеляцыйнага суду вызвалены ў [[1930]]. Увайшоў у склад камітэта «Змаганьне». З-за пагрозы новага арышту ў кастрычніку [[1930]] перабраўся ў [[Менск]].
З лютага [[1931]] и да арышту працаваў дырэктарам [[Беларускі дзяржаўны музэй|Беларускага дзяржаўнага музея]]. Уступіў у [[ВКП(б)]]. У 1931—1932 быў чалец [[ЦВК БССР]].
Арыштаваны [[ДПУ БССР]] [[16 жніўня]] [[1933]] у Менску па адрэсе: вул. К. Маpкса, 2-і Дом Саветаў, па справе «[[Беларускі нацыянальны цэнтр|Беларускага нацыянальнага цэнтра]]». [[9 студзеня]] [[1934]] рашэньнем судовай калегіі [[АДПУ]] СССР як «''арганізатар і кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ''», прысуджаны да расстрэлу; прысуд заменены на 10 гадоў лягэроў. Адпраўлены на [[Салаўкі]]. [[5 верасьня]] [[1937]] этапаваны ў Менск, дзе [[14 лістапада]] [[1938]] «асобай тройкай» [[НКУС БССР]] прыгавораны да расстрэлу.
Рэабілітаваны ваенным трыбуналам БВА [[18 красавіка]] [[1956]]. Асабовая справа Р. № 10182-с (спынена 16.8.1956) захоўваецца ў архіве КДБ РБ.
Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. У [[Маладзечна|Маладзечне]] яго імем названа вуліца.
== Творы ==
|