Пан (зваротак): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ меркаваньне А. Лукашанца, адтуль жа можна дапоўніць артыкул "спадар", бо на рэдкасьць адэкватна і прыязна, не чакаў ад яго
д пунктуацыя
Радок 4:
Слова «пан» — сталы і старажытны факт жывой гутарковай і пісьмовай [[беларуская мова|беларускай мовы]]. Шырокі сэмантычны абсяг гэтага слова, разгалінаванае кола аднакарэнных зь ім, пасьлядоўная перадача празь яго стараславянскага «Господь» у перакладах і перакладных слоўніках, пашыранасьць у фальклёрных тэкстах (у тым ліку і з даволі архаічнымі рысамі), выкарыстаньне рознымі хрысьціянскімі канфэсіямі і беларускімі мусульманамі, а таксама наяўнасьць лексэмы «пан» у тэкстах, якія сягаюць часоў, калі ня толькі не магло быць якога-колечы «польскага ўплыву», а наадварот беларуская мова актыўна ўзьдзейнічала на польскую (XIV—XV стст.) робяць сумнеўным дапушчэньне пра запазычаньне гэтага слова з [[польская мова|польскай мовы]]<ref>[[Алесь Жлутка]]. [http://media.catholic.by/nv/n1/art16.htm Пан, Госпад, Спадар?..] // «[[Наша вера]]» №1, [[1995]].</ref>.
 
Паводле [[Ян Станкевіч|Яна Станкевіча]] слова «пан» мае клясавае значэньне і ў расейскай мове адпавядае словам «барин» (але не «господин» — бел. гаспадар), «паня» — расейскаму «барыня» (але не «госпожа» — бел. гаспадарыня), «паненка» — расейскаму «барышня»<ref>[[Янка Станкевіч|Я. Станкевіч]]. Маленькi маскоўска-беларускi (крывiцкi) слоўнiчак фразэолёгiчны i прыказкаў ды прывiтаньнi, зычэньнi i iнш. / Пасьляслоўе В. Вячоркi. 3-е выд. — Мн.: Навука i тэхнiка, 1992. — 77 с. ISBN 5-343-01322-8. [http://www.knihi.com/mova/stankievic.html]</ref>. У беларускіх савецкіх слоўніках у якасьці аднаго са значэньняў слова «пан» гэтак жа давалася клясавае (''«у дарэвалюцыйнай Беларусі»'') — ''«[[абшарнік]], важны ўрадовец і пад., а таксама начальнік у дачыненьні да прыслугі, гаспадар»''. Тым часам побач прыводзілася і іншае значэньне: ''«форма ветлівагага звароту ў дарэвалюцыйнай Беларусі, а таксама ў Польшчы і Чэхаславакіі»''<ref>Тлумачальны слоўнік беларускай мовы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. — 1-е выд., перапрац. і дап. — Мн: Нар. асвета, 1990. С. 255.</ref>.
 
Дырэктар Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]] [[Аляксандар Лукашанец|А. Лукашанец]] паказвае на тое, што нават згодна з творамі клясыкаў беларускай літаратуры — [[Янка Купала|Янкі Купалы]] і [[Якуб Колас|Якуба Колас]] — звароты «пан» і «пані» не нясуць у сабе нейкай [[Стан (сацыяльная група)|станавай]] дыфэрэнцыяцыі. Ён падкрэсьлівае хібнасьць навешваньня да гэтага зваротку цэтліку «запазычаньня з польскай мовы» і характарызуе яго абсалютна нармальным і прымальным для Беларусі ў сучасным паўсядзённым ужытку<ref>Аляксандра Анцэлевіч. [http://www.ng.by/ru/issues?art_id=14947 Колькі крокаў ад «девушки» да «паненкі»?] // «[[Народная газета]]» №146, [[25 ліпеня]] [[2007]].</ref>.