Гердзень: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: lv:Gerdenis
удакл.
Радок 1:
'''Гердзень''' (каля [[1190]] - [[1267]]) – князь [[Нальшаны|нальшанскі]], [[Сьпіс полацкіх князёў|полацкі князь]] ([[1264]] - [[1267]]).
 
Паводле [[Ноўгародзкі Першы летапіс|Ноўгародзкага Першага летапісу]] Гердзень сын нейкага Давыда Расьціславіча, якога некаторыя дасьледчыкі лічаць [[Смаленскія князі|смаленскім князем]]. Але гэта малаверагодна, бо той жа летапіс кажа аб Гердзеню як аб «літоўскім князю». У гэтым сьвятле цікава паведамленьне пазьнейшага [[Васкрасенскі летапіс|Васкрасенскага летапісу]] які кажа, што Гердзень быў сынам [[Давіл Расьціславіч|Давіла Расьціславіча]] і малодшым братам [[Від (вялікі князь літоўскі)|Віда]], згодна з гэтым летапісам Гердзень быў стрыечным братам [[Міндаўг|Міндаўга]]. Дарэчы, некаторыя крыніцы завуць Давіла Расьціславіча Давыдам і нават Данілам, мо менавіта гэтым, ды рэдкасьцю імя, тлумачацца разходжаньні паміж Ноўгародзкім Першым і Васкрасенскім летапісамі наконт імя бацькі Гердзеня. Меў за жонку нейкую Эўпраксію, цётку [[Даўмонт Нальшанскі|Даўмонта]], і з ёй двух сыноў [[Андрэй Гердзеневіч|Андрэя]] і [[Гольша|Гольшу]]невядомага на імя.
 
Гердзень згадваецца як нальшанскі князь ў падробленай грамаце Міндаўга ў якасьці яго сваяка і сьведкі. Падробленасьць граматы не паменшае значнасьці гэтых зьвестак, бо ніхто не стаў бы, фальшуючы грамату, пазначаць у ёй нерэчаісных сьведак. У грамаце Гердзень запісаны чацьвёртым пасьля самога Міндаўга, брата яго жонкі [[Лонгвін|Лонгвіна]] і добра вядомага [[Парбус|Парбуса]].