Бэніта Мусаліні: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
пачатак з крыніца — be:Беніта Мусалініoldid=538143
 
Dymitr (гутаркі | унёсак)
+ , выпраўленьне спасылак
Радок 46:
Мусаліні нарадзіўся [[29 ліпеня]] [[1883]] года ў вёсцы Прэдапіё ў рэгіёне [[Эмілія-Раманья]]. Мусаліні захапіўся сацыялістычнымі ідэямі й рэдагаваў некалькі перыядычных выданьняў. Ён стаў даволі вядомым журналістам, аднак хутка ўвайшоў у канфлікт з кіраўніцтвам Сацыялістычнай партыі. З пачаткам [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] [[Італія]] засталася нэўтральнай, і сацыялісты заклікалі ўрад весьці мірную палітыку. Аднак Мусаліні, які быў галоўным рэдактарам газэты «Avanti!» (Наперад!), актыўна выказваўся за ўваход Італіі ў вайну. З-за гэтага ён быў выключаны з партыі. Бэніта пачынае друкаваць газэту «Del poppolo d'Italia» (Народ Італіі). У [[1915]] годзе Мусаліні прызваны ў армію.
 
У [[1919]] годзе Бэніта стварае [[Італьянскі зьвяз барацьбы]] («Fasci italiani di combattimento») <ref>[http://history.sandiego.edu/gen/ww2timeline/Prelude05.html The Rise of Benito Mussolini] {{ref-en}}</ref>, які ў [[1921]] годзе пераўтвараецца ў Нацыянальную фашыскую партыю. У кастрычніку [[1922]] года ва ўмовах крызы дзяржаўных інстытутаў улады НФП ажыцьцяўляе «[[марш на Рым]]», і кароль [[Віктар Эмануіл III]] прызначае Мусаліні на пасаду прэм'ер-міністра <ref>О. С. Сорока-Цюпа, А. О. Сорока-Цюпа. Новейшая история зарубежных стран XX - начало XXI века. — 7-е издание. — Москва: Просвещение, 2005. — P. 104-105. — ISBN 5-09-013940-7 {{ref-ru}}</ref>. У той жа час, толькі з канца [[1920-я|20-х]], калі быў усталяваны таталітарны рэжым, магчыма называць Мусаліні дыктатарам.
 
У [[1924]] годзе выйшлі пастановы па абмежаваньню свабоды прэсы. У [[1926]] годзе Мусаліні атрымаў права выдаваць законы без кансультацыяў з парлямэнтам. Вельмі хутка Бэніта становіцца фактычна адзіным чалавекам, адказным за выканаўчую і заканадаўчую ўладу. У [[1929]] годзе прайшлі выбары па новым заканадаўстве, і ўсе месцы ў парлямэньце атрымалі фашыскія функцыянэры.
Радок 54:
Даволі цесныя сувязі зьвязвалі Мусаліні з [[Адольф Гітлер|Адольфам Гітлерам]], аднак Бэніта не захапляўся расавымі ідэямі й антысэмітызмам нацыянал-сацыялістаў і першапачаткова лічыў менавіта сябе лідэрам у параўнаньні з Гітлерам. Мусаліні, аднак, крытычна ставіўся да аншлюса [[Аўстрыя|Аўстрыі]] [[Нямеччына|Нямеччынай]], таму што Аўстрыя служыла буфэрам паміж Італіяй і Нямеччынай.
 
У [[1935]] годзе Мусаліні пачынае вайну ў [[Этыёпія|Этыёпіі]] з мэтай зрабіць яе калёніяй Італіі <ref>[http://www.icrc.org/Web/eng/siteeng0.nsf/htmlall/5RUHGM?OpenDocument&View=defaultBody&style=custo_print Ethiopia 1935-36.] icrc.org {{ref-en}}</ref>. У час [[Грамадзянская вайна ў Гішпаніі|грамадзянскай вайны]] ў [[Гішпанія|Гішпаніі]] Мусаліні дапамагае [[Франсіска Франка]], адправіўшы шмат зброі й некалькі дывізій для барацьбы супраць рэспубліканцаў. [[6 лістапада]] [[1937]] года Бэніта далучаецца да [[Антыкамінтэрнаўскі пакт|Антыкамінтэрнаўскага пакту]], а [[11 сьнежня]] Італія выходзіць з [[Ліга Нацый|Лігі Нацый]]. [[30 верасьня]] [[1938]] года Мусаліні падпісвае [[Мюнхэнскі пакт]] аб перадачы [[Судэцкая вобласьць|Судэцкай вобласьці]] ад [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыны]] да Нямеччыны. У [[1939]] годзе Бэніта захапіў [[Альбанія|Альбанію]], а ў [[1940]] годзе пачаў інтэрвенцыю ў [[Грэцыя|Грэцыю]], падчас якой італьянская армія была спынена грэцкай арміяй, і толькі с дапамогай Нямеччыны ў [[1941]] годзе была дасягнута перамога <ref>[http://www.feldgrau.com/greecewar.html The Invasion and Battle for Greece (Operation Marita).] feldgrau.com {{ref-en}}</ref>. Італьянская армія няўдала дзейнічала й ў [[Афрыка|Афрыцы]]. [[24 ліпеня]] [[1943]] года частка фашыскіх лідэраў патрабавала ад Мусаліні скласьці паўнамоцтвы. Ён быў арыштаваны, аднак хутка яго вызвалілі ў выніку нямецкай спэцапэрацыі пад кіраўніцтвам Ота Скарцэні. Мусаліні быў пастаўлены на чале марыянетачнай Італьянскай Сацыяльнай Рэспублікі (так званая «Рэспублікі Сало»). <ref>
{{Спасылка
| аўтар = Ray Moseley
| аўтарlink =
| дата публікацыі =
| url = http://books.google.com/books?id=UmxaWvOL_IgC&pg=PA7&lpg=PA7&dq=Campo+Imperatore+abruzzo+mussolini&source=web&ots=LhKonN8yB9&sig=Z2HGLGJ_ldFqh6r8ElzmuqUs7c4&hl=en
| загаловак = Mussolini: The Last 600 Days of Il Duce
| фармат =
| назва праекту =
| выдавец = Taylor Trade, 2004. ISBN 1589790952
| дата =
| мова = en
| камэнтар =
}}</ref>.
 
У красавіку [[1945]] года Бэніта быў схоплены італьянскімі партызанамі з Камітэта Нацыянальнага Вызваленьня. [[28 красавіка]] 1945 года Мусаліні быў расстраляны па загаду камуністычнай фракцыі ў КНВ. Ягонае цела было павешана дагары нагамі, а потым закапана ў могільніку для бедных. У [[1946]] годзе нэафашысты выкапалі труп Мусаліні й перазахавалі яго ў Прэдапіё, побач з сям'ёй.
 
==Крыніцы==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Benito Mussolini|выгляд=міні}}
* [http://www.velesova-sloboda.org/misc/bestuzhev-benito-mussolini-i-ego-gosudarstvo.html Ігар Бястужаў. «Бэніта Мусаліні й ягоная дзяржава»] {{ref-ru}}
* [http://germanwww.imdbbibliotekar.comru/title/tt0120857haron/79.htm ГарбатаУспаміны разамВальтэра зАдызіё аб сьмерці Мусаліні] на IMDB{{ref-ru}}
* [http://german.imdb.com/title/tt0120857/ Tea with Mussolini] на IMDB {{ref-de}}
* [http://german.imdb.com/title/tt0089645/ Mussolini and I] на IMDB {{ref-de}}
* [http://german.imdb.com/title/tt0088579/ Mussolini: The Untold Story] на IMDB {{ref-de}}
* [http://german.imdb.com/title/tt0071880/ Mussolini: Ultimo atto] на IMDB {{ref-de}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Мусаліні, Бэніта}}
Радок 69 ⟶ 89:
[[Катэгорыя:Італьянскія палітыкі]]
[[Катэгорыя:Фашызм]]
[[Катэгорыя:Лідэры краін-удзельніц Другой сусьветнай вайны]]
[[Катэгорыя:Памерлі 28 красавіка]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1945 годзе]]