Люблін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Дададзена - "Аўтобусны Транспарт", "Аэрапорт"
Дададзена: Гісторыя горада (ня скончана)
Радок 22:
==Месцазнаходжаньне і прырода==
 
Люблін ляжыць на паўночнай частцы [[Люблінкае Ўзвышша|Люблінскага Ўзвышша]]. Праз горад працякае рака [[Быстрыца (прыток Вепра)| Быстрыца]] (''Bystrzyca'') - левы прыток [[Вепр| Вепра]] (''Wieprz''). Сярэдняя тэмпэратура паветра у студнюстудзені складае -5°C, у ліпенюліпені +18,5°C. Колькасьць ападкаў не перавышае 600 мм. У межах горада знаходзіцца тры леса: найвялікшы - ''Las Dąbrowa'' (закладзены каля збудаванага ў [[1974]] годзе штучнага водасховішча - [[Зэмбарыцкая Бухта|Зэмбарыцкай Бухты]] (''Zalew Zemborzycki'')), ''Stary Gaj'' і ''Las Prawiedniki''.
Таксама Люблін багаты на паркі. Старэйшы зь іх - Саксонскі парк (''Ogród Saski'') знаходзіцца ў самым цэнтры горада і паўстаў у 1837 г. Парк Бранавіцкіх (''Park Bronowicki'') трошкі саступае яму па веку. Зараз, на жаль, ён занядбаны. Пасьля ІІ сусьветнай вайны на балоцістай тэрыторыі каля Быстрыцы быў створаны Народны Парк (''Park Ludowy'').
 
Радок 76:
===Аэрапорт===
 
Люблін ня мае сталага авіязлучэньня зь іншымі гарадамі. Недалёка ад горада існуюць два маленькіхмаленькія аэрадромааэрадромы для невялікага авіяруху. Аэрадром, які належыць да Люблінскага Аэраклюбу (''Aeroklub Lubelski''), знаходзіцца каля вёскі Радавец (''Radawiec''). Другі аэрадром - каля [[Сьвіднік|Сьвідніка]]. У асноўным там прызямляюцца толькі лёккія самалёты і гелікоптары.
Распрацоўваюцца пляны будаўніцтва аэрапорта прынамсі рэгіянальнага значэньня.
 
==Гісторыя горада==
 
Засяленьняе тэрыторыі сёньняшняга горада пачалося яшчэ ў [[VI стаглдзьдзе|VI ст.]], калі разьвілося пасяленьне на ўзгорку ''Czwartek'' (Чацьвер), якое потым пашыралася на суседнія ўзгоркі. На замкавым узгорку ў [[X стаглдзьдзе|X ст.]] паўсталі абаронныя збудаваньні: спачатку драўняныя - потым мураваныя. У [[XІІ стаглдзьдзе|XІІ ст.]] замак атрымаў правы [[каштэлянія|каштэляніі]]. Побач, на Старамейкім (''Staromiejskim'') узгорку, паўстаў горад.
 
Люблін першы раз узгадваецца ў [[1198]] г.
 
Настарэйшы люблінскі касьцёл у гонар [[Арханёл Міхаіл|Арханёла Міхаіла]] згодна легендзе быў пабудаваны ў [[1282]] г. князем [[Лешак Чорны|Лешакам Чорным]], які вяртаўся пасьля пераможнага паходу на [[яцьвягі|яцьвягаў]]. Касьцёл разабраны ў [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]].
 
[[Магдэбурскае права]] атрымана падчас панаваньня [[Уладзіслаў I Лакаток|Ўладзіслава Лакатка]] [[15 жніўня]] [[1317]] года.
У [[1341]] г. [[Казімір III Вялікі]] атрымаў пад Люблінам перамогу над [[Татары|Татарамі]], а год пазьней выдаў гораду чарговае права - рэгуляцыйнае, згодна якому Люблін атачылі мурамі.
 
У [[1474]] г. [[Казімір Ягелончык|Казімер IV Ягелончык]] прызначыў Люблін сталіцай новастворанага Люблінскага выяводзтва, вылучанага з Сандамерскага ваяводзтва.
У [[XV стагодзьдзе|XV]]-[[XVI стагодзьдзе|XVI]] стст. горад перажывае росквіт дзякуючы гандёвым шляхам з [[Чорнае мора|Чорнага мора]] ў заходнюю Эўропу.
У [[1569]] г. у Любліне падпісана знакамітая [[Люблінская вунія|Люблінская вунія]].
 
У [[XVI стагодзьдзе|XVI]] і [[XVII стагодзьдзе|XVII]] стст. Люблін зьяўляўся адным з галоўных цэнтраў [[Рэфармацыя|рэфармацыі]]. Тут дзейнічала вялікая суполка [[польскае брацтва|польскага брацтва]] (''Bracia polscy''). Таксама ў Любліне існаваў [[кальвінізм|кальвінійскі]] збор. У горадзе у [[XVI стагодзьдзе|XVI]] ст. ужо працавала габрэйская друкарня, недзе ад [[1630]] - польская друкарня, а ад [[1687]] езуіцкая друкарня.
 
[[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] - цяжкі этап у гісторыі Любліна. На хвалі агульнапольскіх міжнацыянальных і гаспадарчых канфлікаў занепадаюць знакамітыя люблінскія кірмашы. У [[1630]] горад пакутвае ад эпідэміі [[чума|чумы]], якая забрала жыцьці 5 тыс. чалавек. Пасьля вайны з [[Казак|казакамі]] ([[1648]]-[[1650]]) горад пакідае большасьць купцоў з Эўропы. У [[1655]] Люблін спусташае расейска-казацкае войска, асабліва моцна пацярпелі габрэі. У [[1656]] горад рабуюць швэды, зьнішчая будынкі і насельніцтва.
Ад [[1686]] пачынаецца традыцыя Люлінскага Хэйнала (''Hejnał Miasta Lublina'').
 
Пачатак [[XVIIІ стагодзьдзе|XVIIІ ст.]] прыносіць новыя зьнішчэньні падчас [[Паўночная вайна|Паўночнай вайны]]. У [[1703]] годзе [[Аўгуст Моцны|Аўгуст II]] надае гораду прывілей, які параўноўвае Люблін у правах з [[Кракаў|Кракавам]]. Пасьля войнаў горад нарэшце паступова разбудоўваецца (у асноўным магнацкія сядзібы і касьцёлы). Афармляецца аблічча сёньняшняга ''Krakowskiego Przedmieścia'' (Кракаўскага Прадмесьця) і ''Litewskiego'' (Літоўскага) пляцу, але горад усё яшчэ выглядае досыць убога.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
 
{{Commons|Lublin|выгляд=міні}}
* [http://www.um.lublin.pl/ Афіцыйная старонка]