Фрыдэрык Шапэн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д →‎Паходжаньне і сям’я: дапаўненьне з крыніца — en:Frédéric Chopin?oldid=390466955
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 61:
 
Ужо ў дзіцячыя гады Шапэн праявіў незвычайныя музычныя здольнасьці. Ён быў аточаны асаблівай увагай і клопатам. Падобна Моцарту, ён паражаў навакольных музычнай «апантанасьцю», незьнікаемай фантазіяй у імправізацыях, прыраджоным піянізмам. Яго ўспрымальнасьць і музычная ўражлівасьць выявіліся бурна і незвычайна. Ён мог плакаць, слухаючы музыку, ускокваць ноччу, каб падабраць на фартэпіяна мэлёдыю ці акорд, які запомніў. Музыкант і сучасьнік Шапэна Юзэф Сікорскі ўзгадвае ў сваіх «Успамінах пра Шапэна» ({{мова-pl|Wspomnienie Chopina|скарочана}}) што, яшчэ дзяцём, Шапэн плакаў падчас ігры сваёй маці на фартэпіяна. У шасьцігадовым узросьце, ён ужо спрабаваў паўтараць, тое што ён чуў, і ствараць свае ўласныя мэлёдыі<ref name = "rjsfih">Hedley, ''Encyclopædia Britannica'', p. 263.</ref>. Ён атрымаў свае першыя фартэпіянныя ўрокі не ад сваёй маці, а ад сваёй старэйшай сястры Людвікі<ref name = "wrjnnn"/>.
[[File:Wojciech Żywny, Ambroży Mieroszewski.jpg|thumb|165пкс|upright|Войцех Жыўны, карціна Амброзія Мерашэўскага, 1829]]
Першым прафэсійным настаўнікам Шапэна па фартэпіяна, з [[1816]] па [[1822]] гг., быў чэх Войцех Жыўны<ref>[http://www.washington.polemb.net/sites/LostART/259.htm Ambroży Mieroszewski's portrait of Wojciech Żywny, 1829].</ref>. Хоць музычнае майстэрства юнага музыканта хутка пераўзыйшло майстэрства яго настаўніка, Шапэн пазьней выказваўся пра Жыўнага зь вялікай прыязнасьцю. Сямігадовы «маленькі Шапэн» (''Szopenek'') пачаў даваць публічныя канцэрты, якія пазьней выклікалі параўнаньні маладога піяніста з [[Моцарт]]ам, у дзіцячым узросьце, і [[Бэтховэн]]ым<ref name="wrjnnn" />.