Міхась Ткачоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў настаўніцкай сям’і. Бацька ў тым жа годзе загінуў на фронце пад [[Санкт-Пецярбург|Ленінградам]], і пасьля вайны будучага гісторыка выхоўваў айчым. Пачатковую адукацыю атрымаў у родным [[Амсьціслаў|Амсьціславе]] ў сямігодцы № 3. У [[1959]] годзе паступіў на гістарычны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсітэтўнівэрсытэт|БДУ]]. Першы курс, аднак, давучыўся завочна, бо паводле адмысловых савецкіх законаў мусіў вярнуцца ў Амсьціслаў, у калгас імя Варашылава, працаваць паляводам. Студэнцкія гады ўмацавалі нацыянальнае пачуцьцё М. Ткачова. Цікава, што пад «кіраўніцтвам» вядомага [[Лаўрэн Абэцэдэрскі|Лаўрэна Абэцэдарскага]] ён на ўсё жыцьцё «захварэў беларускім сярэднявеччам». М. Ткачоў узгадваў: «''У душы маёй адбыўся карэнны пералом: я ўсьвядоміў, што жыву на гэтай зямлі ня нейкім там бязродным чалавекам, а беларусам, што ў мяне ёсьць культура, ёсьць гісторыя, якую, на жаль, мы вельмі дрэнна ведаем''»<ref>Уліцёнак А. Іншадумцы = Мыслящие иначе. — Мн.: Беларусь, 1991. С. 266—267</ref>.
 
Пасьля разьмеркаваньня па заканчэньні вучобы ў [[1964]] амаль пяць гадоў настаўнічаў у [[Жодзіна]], быў [[завуч]]ам. Тады ўступіў у [[КПСС]]. Пры падтрымцы [[Пятро Глебка|Пятра Глебкі]] паступіў ў [[1968]] годзе ў асьпірантуру Інстытуту гісторыі АН [[БССР]].
Радок 21:
 
== Навуковая дзейнасьць ==
Пасьля паступленьня ў асьпірантуру АН БССР М. Ткачоў узяўся за распрацоўку тэмы «Ваеннае дойлідзтва Беларусі XII—XVII ст. Паводле помнікаў паўночна-заходняй і паўднёва-заходняй Беларусі». [[Міхась Чарняўскі]] так ахарактарызаваў свайго сябра М. Ткачова: «''Быў малады, дужы. Здавалася, ня будзе зносу. Таму шмат дзе пасьпяваў. З [[1969]] па [[1972]] гады ім раскопваліся замкі [[Наваградак|Наваградку]], [[Горадня|Горадні]], [[Ліда|Ліды]], [[Крэва]], [[Мір]]у, [[Геранёны|Геранён]], [[Мядзел]]у, [[Лепель|Лепеля]], [[Іказьнь (вёска)|Іказьні]], [[Камянец|Камянцу]], умацаваньні шэрагу іншых мясьцін''». Менавіта ў [[1976]]—[[1978]] гадах экспэдыцыя Інстытуту гісторыі АН БССР на чале з М. Ткачовым распачала на [[Верхні Замак (Віцебск)|Верхнім Замку ў Віцебску]] археалягічныя дасьледаваньні XVIII ст. і да мацярыка. Сёньня «гістарычная археалёгія» ўжо агульнапрызнаная галіна навукі, якая пасьпяхова разьвіваецца на Беларусі, [[Польшча|Польшчы]], [[Летува|Летуве]], [[Украіна|Украіне]]. З другой палове 70-х гадоў ХХ ст. яго ўвага была скіравана на Ўсходнюю Беларусь. І зноў раскопкі ў [[Віцебск]]у, [[Магілёў|МагілевеМагілёве]], [[Амсьціслаў|Амсьціславе]], [[Крычаў|Крычаве]], [[Гомель|Гомелі]], [[Чачэрск]]у, [[Прапойск]]у і іншых месцах.
 
Вынікам гэтае працы была абароненая ўжо ў [[1972]] годзе кандыдацкая дысэртацыя, на аснове якой былі выдадзеныя кнігі «Абарончыя збудаваньні зямель Беларусі» (1978), а таксама «Замкі Беларусі» (1977). У [[1987]] годзе абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме «Арганізацыя абароны гарадоў Беларусі XIV—XVIII ст.»
Радок 59:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Ткачоў, Міхась}}
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 10 сакавіка]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1942 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Амсьціславе]]
[[Катэгорыя:Беларускія археолягі]]
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі архітэктуры]]
[[Катэгорыя:Беларускія палітыкі]]
[[Катэгорыя:Памерлі 31 кастрычніка]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1992 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Менску]]
 
[[be:Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў]]