Жыгімонт Аўгуст: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д -падвойная катэгорыя
дапаўненьне
Радок 48:
| Сайт =
}}
'''Жыгімо́нтЖыґімо́нт А́ўгуст''', '''ЖыгімонтЖыґімонт ІІІ'''<ref>[http://slounik.org/nn/жы/2 Жыґімонт = Žygimont] // {{Літаратура/Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс, 2001)}}</ref> ({{мова-pl|Zygmunt II August}}; [[1 жніўня]] [[1520]] — [[7 ліпеня]] [[1572]]) — [[сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь літоўскі]] і [[сьпіс каралёў польскіх|кароль польскі]] ([[1548]]—[[1572]], фармальна з [[1529]]<ref>[[Анатоль Грыцкевіч]]. Жыгімонт II Аўгуст // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 628.</ref>). Сын [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта Старога]] і [[Бона Сфорца|Боны Сфорца]].
 
У [[1522]] годзе [[сойм ВКЛ]] даў гарантыю Жыгімонту Старому, што пасьля яго сьмерці Жыгімонт Аўгуст будзе абраны [[Вялікі князь літоўскі|вялікім князем]]. У [[1526]] пасьля сьмерці апошніх мазавецкіх князёў Бона Сфорца намагалася перадаць [[Мазавецкае княства]] Жыгімонту Аўгусту, але яго далучылі проста да Польшчы. На сойме ВКЛ у [[кастрычнік]]у [[1529]] году Жыгімонта Аўгуста абралі вялікім князем пры жыцьці бацькі, а [[18 сьнежня]] на польскім сойме Жыгімонт Стары дамогся абраньня сына польскім каралём. Каранацыя прайшла ў [[Кракаў|Кракаве]] [[20 лютага]] [[1530]], але рэальная ўлада ў Польшчы і ВКЛ засталася ў Жыгімонта Старога.
Радок 62:
Зьнешняя палітыка Жыгімонта Аўгуста скіроўвалася на захаваньне мірных стасункаў з суседнімі дзяржавамі. [[Прусія]] заставалася [[васал]]ам Польшчы. Стасункі са [[Швэцыя]]й палепшыліся, калі ў [[1568]] годзе тамтэйшы сталец заняў [[Юхан III]], швагер Жыгімонта Аўгуста. Але адносіны з [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавай]] былі кепскія, [[Іван Жахлівы|Іван IV]] пачаў нічым не абгрунтаваную [[Лівонская вайна|Лівонскую вайну 1558—1582 гадоў]], якая падштурхнула ВКЛ да заключэньня [[Люблінская унія|Люблінскай уніі 1569 году]].
 
Унутраная палітыка Жыгімонта Аўгуста скіроўвалася на паляпшэньне становішча і павелічэньне ўплыву сярэдняй [[шляхта|шляхты]]. На сойме [[1562]]—[[1563]] гадоў падтрымаў рэформу скарбу, судоў і войска. Вяртаў сабе землі, раздадзеныя магнатам з [[1504]] году. У выніку рэформаў павялічыліся прыбыткі дзяржаўнага скарбу. Садзейнічаў правядзеньню [[Валочная памера|Валочнай памеры]] ў ВКЛ. Пачаў стварэньне ваенна-марскога [[флёт]]у Польшчы, стварыў Марскую камісію. У час яго праўленьня пашырылася [[Рэфармацыя]] розных плыняў. Праводзіў палітыку талерантнасьці ў адносінах да ўсіх канфэсіяў. [[Віленскі прывілей 1563 году|Віленскім прывілеем 1563 году]] пацьвердзіў роўнасьць правоў праваслаўнага і каталіцкага баярства ВКЛ. Зацьвердзіў [[Статут ВКЛ 1566 году|Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 году]]. У апошнія гады свайго ўладараньня пад ціскам [[Каталіцкая царква|каталіцкай царквы]] дазволіў дзейнасьць [[езуіты|езуітаў]] у Польшчы з [[1564]] году і ў ВКЛ з [[1569]] году, што сталася пачаткам [[Контррэфармацыя|Контррэфармацыі]]. Быў мэцэнатам, падтрымліваў мастакоў, архітэктараў, музыкаў, актораў. Яго ўладарства было пэрыядам росквіту [[Адраджэньне|Адраджэньня]] ў ВКЛ<ref>[http://slounik.org/27690.html Žyhimont II Aŭhust] // {{Літаратура/Гістарычны слоўнік Беларусі (1998)|к}} P. 226—227.</ref>.
 
Памёр не пакінуўшы нашчадкаў, на ім скончылася мужчынская галіна дынастыі [[Ягелоны|Ягелонаў]]. У сваім палітычным тастамэнце раіў шляхце прытрымлівацца хаўрусу з [[Францыя]]й і абраць на пасады караля і вялікага князя францускага прынца. Гэта ажыцьцявілі на [[Элекцыйным сойм|элекцыйным сойме]] ў [[1573]] годзе, абраўшы [[Генрык Валезы|Генрыка Валезы]]<ref>[[Анатоль Грыцкевіч]]. Жыгімонт II Аўгуст // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 629.</ref>.