Расьціслаў Лапіцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
XHCKidx (гутаркі | унёсак)
Скасаваньне праўкі 818035 удзельніка XHCKidx (гутаркі)
Радок 30:
Суд над Расьціславам Лапіцкім і большасьцю ўдзельнікаў мядзельска-смаргонскага падпольля адбыўся ў Маладэчне ў чэрвені-ліпені 1950. Было асуджана ўсяго дзевятнаццаць чалавек. Двое, Расьціслаў Лапіцкі і Факунда Несьцяровіч, былі прыгавораныя да расстрэлу. Расьціслаў адмовіўся ад прапановы прасіць памілаваньня. Зянон, Аўгусьцін і Ганна Ахрамовічы, Восіп Блізьнюк, Анатоль Карней, Юзаф Качэрга, Эдуард Сташкевіч, Тадэвуш Хацілоўскі, Леакадзія і Часлаў Цыбоўскія, Тамара Юшкевіч — да дваццаці пяці гадоў зьняволеньня. Тацьцяна Юшкевіч, Канстанцін Іваноўскі, Зьбігнеў Пашкевіч, Марыя Барташэвіч былі асуджаныя да дзесяці гадоў няволі, Часлава Ашукоўская — да васьмі. Адзін з падпольшчыкаў, Генадзь Нафрановіч, падчас затрыманьня застрэліўся.
 
Расстраляны ў ноч на [[28 кастрычніка]] [[1950]] году ва ўрочышчы Красны Беражок. Аб расстрэле Расьціслава Лапіцкага паведаміў асуджанай па справе мядзельска-смаргонскага падпольля Леакадзіі Цыбоўскай і наглядчык маладэчанскай вязьнітурмы.
 
== Вонкавыя спасылкі ==