Розьніца паміж вэрсіямі «Ольштын»

19 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
д
робат дадаў: lmo:Olsztyn; касмэтычныя зьмены
д (робат дадаў: vi:Olsztyn)
д (робат дадаў: lmo:Olsztyn; касмэтычныя зьмены)
'''О́льштын''' ({{мова-pl|Olsztyn}}, {{мова-de|Allenstein}}, старая польская назва ''Holstin'', [[Пруская мова|па-пруску]]: ''Alnāsteini'') – самы вялікі горад і сталіца [[Вармінска-Мазурскае ваяводзтва|Вармінска-Мазурскага ваяводзтва]]. Горад зьяўляецца галоўным эканамічным, адукацыйным, адміністрацыйным і культурным цэнтрам паўночна-усходняй [[Польшча|Польшчы]], акрамя гэтага зьяўляецца буйным транспартным вузлом. Насельніцтва Ольштына налічвае 176 387 чалавек<ref>http://www.stat.gov.pl/cps/rde/xbcr/gus/PUBL_L_powierzchnia_ludnosc_teryt_2009.pdf Статыстычны камітэт Польшчы</ref> ([[30 чэрвеня]] [[2009]] г.).
 
== Знаходжаньне ==
 
Ольштын знаходзіцца ў паўднёвай частцы гістарычнай вобласьці [[Вармія]]. Горад разьмяшчаецца ў цэнтральнай частцы Вармінска-Мазурскага ваяводзтва, над ракой [[Лына]], у межах [[Ольштынскае паазер’е|Ольштынскага паазер’я]]. У 87 км ад Ольштына знаходзіцца мяжа з [[Расея]]й, у 131 км - [[Калінінград|Калінінград]] і 408 км – [[Вільня]].
 
== Натуральныя ўмовы ==
 
Самая высокая кропка Ольштыну знаходзіцца на вышыні 155 мэтраў над узроўнем мора, самая нізкая – 88 мэтраў. [[Клімат]] – умяркаваны, цёплы. Сярэдняя гадавая колькасьць ападкаў складае 600 мм. Сярэднегадавая тэмпэратура паветра складае +6,6&nbsp;°C, у [[Ліпень|ліпені]] складае +17,7&nbsp;°C і ў [[Студзень|студзені]] –3,5&nbsp;°C<ref>http://www.olsztyn.eu/ Афіцыйны сайт Ольштына</ref>.
 
Праз Ольштын цякуць рэкі Лына, [[Ваданг]] і [[Картаўка]]. У адміністрацыйных межах гораду знаходзяцца 15 азёраў. Агулам плошча азёраў складае каля 720 га (8,15% плошчы гораду). Большасьць азёраў знаходзіцца ў заходняй частцы горада. У прошлым колькасьць азёраў у Ольштыне была большая, аднак у другой палове [[19 стагодзьдзе|ХІХ стагодзьдзя]] шмат зь іх было асушана<ref>http://www.olsztyn.eu/ Афіцыйны сайт Ольштына</ref>.
Паркі займаюць 1800 га (21,2% плошчы гораду). Прыкладна палова зь гэтай плошчы адносіцца да ''Гарадзкога парку'' (1050 га). Зялёныя насаджэньні займаюць 560 га (6,5% плошчы гораду). У Ольштыне знаходзіцца два прыродныя запаведнікі торфавай расьліннасьці<ref>http://www.olsztyn.eu/ Афіцыйны сайт Ольштына</ref>.
 
== Дэмаграфія ==
 
У [[2000]] годзе колькасьць насельніцтва Ольштыну перавысіла лічбу 172 тыс. чалавек. У наш час колькасьць насельніцтва перавысіла 176 тыс. чалавек і горад займае 22 радок сярод гарадоў Польшчы па колькасьці насельніцтва. Плошча Ольштына складае 88,33 км² (26 месца ў краіне), а шчыльнасьць насельніцтва складае 1 997 чал./км².
 
== Гісторыя ==
 
Першыя згадкі пра паселішча адносяцца да [[1334]] году, калі [[Генры фон Лютэр]] заснаваў на рацэ Лыне драўляна-зямельную пушчанскую стражніцу, назваўшы яе ''Аленштэйн''. Гарадзкія правы паселішча атрымала [[31 кастрычніка]] [[1353]] году. Першым бурмістрам гораду стаў ''Ёган фон Ласэн''. У [[1353]] годзе было скончана будаўніцтва замку<ref>http://www.polyachka.ru/n_olshtynhist.html История Ольштына</ref>, які потым шмат разоў перабудоўваўся. Да нашым дзён захаваліся толькі яго рэшткі. У старым горадзе засталося шмат дамоў, якія пабудаваныя на сярэднявечных фундамэнтах.
[[lv:Olština]]
[[lt:Olštynas]]
[[lmo:Olsztyn]]
[[hu:Olsztyn]]
[[mt:Olsztyn]]
49 192

зьмены