Іё (спадарожнік Юпітэра): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 28:
}}
'''Іа''' — натуральны [[Спадарожнікі Юпітэра|спадарожнік]] [[Юпітэр (плянэта)|Юпітэра]]. Адзін з так званых [[Галілеевы спадарожнікі|Галілеевых спадарожнікаў]].
 
 
Паверхня Іа радыкальна адрозьніваецца ад паверхні любога іншага цела Сонечнай сыстэмы. Гэта было зусім нечаканым адкрыцьцём, зробленым навукоўцамі з дапамогай карабля «[[Вояджэр (праграма)|Вояджэр]]». Яны чакалі ўбачыць паверхню, пакрытую катарамі, як на іншых целах зь цьвёрдай паверхняй, і ацаніць па іх узрост паверхні Іа. Але на Іа знойдзена вельмі мала кратэраў, такім чынам, яго паверхня вельмі маладая.
Радок 42 ⟶ 43:
 
== Склад і зьнешняе аблічча ==
[[Файл:Іа склад.png |міні|справа|300пкс|Структура Іа]]
 
=== Паверхня, узрост, склад, рэльеф ===
Паверхня Іа значна адрозьніваецца ад паверхні іншых спадарожнікаў сонечнай сыстэмы. Адсутнасьць ударных мэтэарытных кратэраў паказвае на тое, што паверхня зьяўляецца вельмі маладою — не больш за 1 млн гадоў. Іа складаецца галоўным чынам са скалістых парод з вельмі малой колькаьсцю жалеза. Склад прадуктаў вывяржэньня — сера й розныя сульфіды. Тэмпэратура на паверхні хістаецца ад −183 °C да −143 °C. Каля 2% паверхні займаюць актыўныя гарачыя плямы. Іх больш 10. Тэмпэратура ў іх 300°К, 400°К і 600°К, памеры плям ад 75 да 250 км.
Радок 64 ⟶ 65:
 
== Новыя факты з касьмічных апаратаў ==
[[Файл:Паверхня Іа.jpg|міні|зьлева|500пкс|Паверхня Іа, зьнятая арбітальным апаратам Galileo. Бачныя вульканы й вобласьці, пакрытыя рознымі злучэньнямі серы]]
Гэты здымак зроблены арбітальным апаратам Galileo у пэрыяд зь ліпеня па верасень [[1996]] году. Вобласьць мае шырыню ў 11 420 км, з шыратой ліній каардынатнай сеткі ў 30 градусаў. Зьмёрзлы двухвокіс серы здаецца белай і шэрай, у той час як жоўтыя й карычневыя колеры, верагодна, адпавядаюць іншым аблогам серы. Яркія чырвоныя паверхні зьяўляюцца абласьцямі нядаўняга вульканічнага вывяржэньня, рэчывы тут маюць высокую тэмпэратуру. Вульканы літаральна затапілі паверхню Іа лавай зь серы. Але калі ўтвараецца двухвокіс серы, значыць тут на Іа маецца кісларод. Напэўна там ёсьць і серавадарод і іншыя больш складаныя злучэньні й комплексы на базе серы.
Вояджэр 1 назіраў 9 дзейсных вульканаў, іншыя вывяржэньні адбыліся паміж пралётамі Вояджэроў 1 і 2. Вышыня гэтых выкідаў над паверхняй больш 300 кілямэтраў, хуткасьць вывяржэньня 1 км/сэк.