Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 году''', '''''Першы статут Вялікага Кня...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 21:45, 1 кастрычніка 2010

Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 году, Першы статут Вялікага Княства Літоўскага — звод законаў фэўдальнага права, помнік беларускай пісьменнасьці, мовы і юрыдычнай думкі. Юрыдычна замацоўваў асновы грамадзкага і дзяржаўнага ладу, парадак адукацыі, склад і паўнамоцтвы дзяржаўных і судовых установаў.

Складзены камісіяй пад кантролем канцлера ВКЛ Альбрэхта Гаштольда, зацьверджаны і ўведзены ў дзеяньне 29 верасьня 1529 году. Першапачаткова складаўся з 13 частак і 244 артыкулаў, на працягу 1-е паловы XVI стагодзьдзя дапрацоўваўся.

Напісаны тагачаснай беларускай мовай, быў перакладзены на лацінскую і польскую.