Леанід Дранько-Майсюк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Скасаваньне праўкі 810543 удзельніка 178.122.96.206 (гутаркі) вандалізм, неэнцыкляпэдычна
Радок 19:
 
[[be:Леанід Дранько-Майсюк]]
 
 
'''Леанід Дранько-Майсюк'''
 
Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў г. Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Ён скончыў Давыд-Гарадоцкую сярэднюю школу №2 у 1974 годзе. Пасля заканчэння школы працаваў на заводзе слесарна-мантажных інструментаў.
Ужо ў гэты час пачынае друкаваць свае вершы ў Столінскай раённай газеце “Навіны Палесся” у 1972 годзе. У 1975 годзе Леанід Дранько-Майсюк паступіў на завочнае аддзяленне паэзіі Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве. Дарэчы, многія з выдатных беларускіх паэтаў i празаікаў — выхаванцы Маскоўскага інстытута.
У 1976—1978 гадах Леанід Дранько-Майсюк служыць у арміі, а пасля дэмабілізацыі пераводзіцца на стацыянарнае аддзяленне інстытута, пасля закан¬чэння якога ў 1982 годзе Леанід Васільевіч паступае на працу ў выдавецтва «Мастацкая літаратура» у якасці рэдактара. У 1984 годзе Леанід Дранько-Майсюк становіцца членам Саюза пісьменнікаў СССР.
Леанід Дранько-Майсюк думаў, пісаў вершы пра Бацькаўшчыну і калі падарожнічаў па Бельгіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Заходнім Берліне. Яго малая радзіма нават у назвах вершаў: “Да кветак не хінуўся я ў маленстве…”, “На небе – Богу, бацьку – на зямлі”, “У тваім гарадку”, “Над Прыпяццю і над Гарынню”. Свой верш у прозе “У тваім гарадку” паэт прысвяціў бацьку. Пачаў выдаваць празаічныя творы. Першы зборнік прозы “Пра тое, як я…” (13 вясёлых займальных гісторый з нашага сучаснага жыцця) выйшаў у 1992 годзе. У апошнія гады стаў вядомы як паэт-песееннік.
Друкуецца ў газетах і часопісах, член СП Беларусі. Зараз жыве ў Мінску, працуе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.
 
Шлях да сапраўднага майстэрства — адна з важных тэм у творчасці паэта. Пошук дасканалай формы, найбольш прыдатнай для перадачы зместу, пошук вобразаў, максімальна ёмкіх i ў той жа час лаканічных. У многіх вершах, i paннix i больш позніx, мы сустрэнем гэты матыў — імкненне вучыцца, удасканальвацца пастаянна. Ідэяй росту прасякнута ўся творчасць паэта. Яна праяўляецца на падсвядомым узроуні праз шматлікія ўзгадкі раслін, кветак, дрэў, лісця. Раслінная сімволіка ў творчасці Леаніда Дранько-Майсюка можа стаць асновай для навуковага даследавання. Матыў развіцця i праяўлення тых ці іншых якасцей, пачуццяў выяўляецца праз аналогію з раслінным светам.
Асноўныя тэмы творчасці Леаніда Дранько-Майсюка — радзіма, паэзія i каханне. Тэмы, якім кожны паэт аддае даніну, набываюць у творчасці Дранько-Майсюка асаблівыя адценні, спецыфічныя праявы на ўзроўні формы i сімволікі верша. На старонках яго кніг мы часта сустракаем постаці класікаў беларускай літаратуры: Maкciмa Багдановіча, Янкі Купалы, Уладзіміра Дубоукі…
Для паэта наогул важна ўсведамляць сваю творчасць як працяг традыцыі — сусветнай i нацыянальнай. Асаблівае значэнне гэта набывае на сённяшнім этапе літаратурнага працэсу, калі эпатаж, імкненне да танных эфектаў часта вынішчае мастацкасць. Паэзія Леаніда Дранько-Майсюка можа быць прыкладам таго, як ашчаднае, паважлівае стаўленне да класічнай спадчыны робіць верш вытрыманым у рэчышчы традыцыі i ў той жа час сучасным, цікавым сённяшняму чытачу.
Першы зборнік паэта «Вандроўнік» пабачыў свет у 1983 годзе. За ім выходзілі «Над пляцам» (1986), «Тут» (1990). У 1991 годзе ў выдавецтве «Совет¬ский писатель» (Масква) выйшла яго кнігa «Проза радости». У 1994 «Акропаль», у 1995 «Стомленасць Парыжам», у 2000 «Места i свет». «Паэтаграфічны раман» — празаічны зборнік, выйшаў у 2002 годзе. У 2003 годзе з'явілася выніковая кнігa «Вершы. Каханне. Проза», а ў 2004-м ва Уладзівастоку выйшаў зборнік «Белая вежа» (у перакладзе Ю. Кабанкова).
Трэба адзначыць, што Леанід Дранько-Майсюк не толькі паэт, але празаік i эсэіст. У 1992 годзе пабачыла свет кніга апавяданняў «Пра тое, як я...»
Леанід Дранько-Майсюк адзін з тых паэтаў, які змог надзвычай удала спалучыць традыцыйна беларускую сімволіку з класічнай формай. Сярэднявечныя i антычныя матывы, асабліва ў вершах пра каханне, высокі рамантычны настрой паэт падае на фоне сучасных рэалій.
Лірыка пра каханне стала візітоўкай аўтара, відаць, з таго моманту, калі ўбачылі свет «Вершы для А.». Маляўнічыя, арнаментальныя, яны надалі пачуццю форму i колер. У гэтых вершах зварот да сярэднявечнай традыцыі ў апяванні Жанчыны робіцца асабліва моцным. Адносіны Рыцар — Дама, Паэт — Муза ствараюць непаўторную, пазнавальную з першых жа радкоў атмасферу, характэрную для інтымнай лірыкі Леаніда Дранько-Майсюка. Пры гэтым вельмі важна адзначыць, што тут мы маем справу менавіта з атмасфернасцю, з палітрай настрояў i вобразаў, а не з непасрэднай стылізацыяй, i ў гэтым праяўляецца асаблівае майстэрства аўтара.
Не эратызм, а духоўнасць выходзіць тут на першы план. Не ў адным вер¬шы паэт звяртаецца да жанчыны «сястра». Каханне зліваецца з хрысціянскай любоўю. Прыгажосць каханай перадаецца не столькі праз апісанне канкрэтных знешніх прыкмет, а праз гаму эмоцый, праз пэўныя вобразы, якія ўзнікаюць у душы паэта, калі ён узгадвае аб'ект свайго замілавання. Трэба адзна¬чыць, што сучасная масавая літаратура чамусьці абсалютна пазбаўлена гэтага прыёму — прыёму суб'ектыўнага апісання знешніх рыс, ад чаго вельмі прайграе. Сапраўды, прыгажосць не набор стандартызаваных прыкмет, а нешта няўлоўнае, тонкае i індывідуальнае. Унармаваная, выяўленая ў формулах i аксіёмах, яна страчвае квіценне жывога саду i робіцца падобнай да засохлага гербарыя. Для мастака прыгажосць — гульня светлаценю, гармонія фарбаў, каштоўнасць імгнення.
Тут нам зноў трэба ўзгадаць пра ролю кветак у мастацкай карціне свету Леаніда Дранько-Майсюка. Жанчыны i кветкі побач. Амаль у кожным вершы пра каханне — кветкі, сцябліны, пялёсткі. Розныя кветкі адпавядаюць розным эмацыянальным адценням. Чытач адчувае, што кожны шчаслівы момант нашага жыцця непаўторны, бы кветка, што душа закаханага асабліва адчувальная, крохкая.
Паэт зноў i зноў задаецца пытаннем: як адшукаць патрэбныя словы для апісання прыгажосці. Як захаваць тое непаўторнае імгненне, якое цяжка нават зафіксаваць вокам. I кожная кніга паэта — яшчэ адзін крок у гэтым пошуку.
На сённяшні дзень Леанід Васільевіч Дранько-Майсюк плённа працуе ў галіне паэзіі, прозы i эсэістыкі.