Першае таварыства беларускае драмы і камэдыі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jim (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Jim (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Першае таварыства беларускае драмы й камэдыі''' існавала ў красавіку 1917 - сярэдзіне 1920 гадоў у [[Менск|Менску]]. Было створанае [[Фларыян Ждановіч|Фларыянам Ждановічам]] пры ўдзеле [[Ігнат Буйніцкі|Ігната Буйніцкага]] й [[Усевалад Фальскі|Усевалада Фальскага]]. Адкрылася 23 красавіка 1917 года спэктаклямі [["Паўлінка"]] Я. Купалы й [["У зімовы вечар"]] [[Э. Ажэшка|Э. Ажэшкі]] ў памяшканьні Менскага гарадзкога тэатра. Потым працавала ў клюбе [["Беларуская хатка"]]. У таварыства ўваходзілі ўдзельнікі драматычных гурткоў, хор (кіраўнік У. Тэраўскі), танцавальная група (кіраўнік Ч. Родзевіч) і аркестр народных інструмэнтаў (кіраўнік Дз. Захар).
Значнай падзеяй была першая пастаноўка 10 ліпеня 1917 года п'есы Я. Купалы [["Раскіданае гняздо"]]. Ролі выконвалі: А. Крыніца (Лявон), Ф. Ждановіч (Сымон), В. Тарасік (Марыля), Р. Жакоўскі (Старац). Калектыў разьвіваўся на прафэсійнай аснове й ў сваёй дзейнасьці абапіраўся на народныя традыцыі [[Першае беларускае трупы Ігната Буйніцкага]]. Пасьля спэктакляў звычайна наладжваліся дэклямацыі, выконваліся народныя танцы й песьні.
У складаных умовах германскай і польскай акупацыі, у грамадзянскую вайну таварыства адыграла важную ролю ў культурным жыцьці Беларусі, у станаўленьні беларускага прафесійнага тэатральнага мастацтва. Трупа выязджала ў Барысаў, Жлобін, Заслаўе, Койданава (Дзяржынск), Оршу, Радашковічы. Пры ўдзеле членаў таварыства створаны Беларускі савецкі тэатр і Мінскае таварыства працаўнікоў мастацтва. У 1920 годзе з адкрыцьцём у Менску [[Беларускага дзяржаўнага тэатра|Беларускі дзяржаўны тэатар|Беларускага дзяржаўнага тэатра]] (з 1944 года Беларускі тэатар імя Янкі Купалы) значная частка калектыву ўвайшла ў ягоную трупу й таварыства спыніла сваю дзейнасьць.