Берасьцейская унія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Стварэньне уніі: абнаўленьне зьвестак
Радок 7:
Да [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]] выразна праступілі рысы крызысу праваслаўя. [[Канстантынопаль]] быў захоплены туркамі, праваслаўная Царква ў ВКЛ ня здолела стварыць незалежную сыстэму адукацыі, падрыхтаваць кваліфікаваныя кадры шэраговага духавенства, назіраўся крызыс прапаведніцтва. У выніку праваслаўе аказалася няздатнае супрацьстаяць націску [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]]. Многія праваслаўныя цэрквы ператварыліся ў [[Пратэстанцтва|пратэстанцкія]] зборы. Праваслаўе імкліва страчвала сваю інтэлектуальную і матэрыяльную апору — [[Магнат|магнатаў]], [[Шляхта|шляхту]] (тагачасную інтэлігенцыю), якая масава пераходзіла на [[кальвінізм]] і ў каталіцтва. Езуіт [[Пётар Скарга]] адзначаў стан праваслаўя ў ВКЛ так: «Папы́ схалопелі, навука ўпала». Да таго, ва ўмовах [[Лівонская вайна|Лівонскай вайны]] з [[Масковія]]й арыентацыя на Маскву (якая стала цэнтрам праваслаўя, бо ў [[1589]] годзе там быў абвешчаны патрыярхат) выглядала здрадніцтвам. У той час на Захадзе пачаўся духоўны ўздым, выкліканы Рэфармацыяй, ствараліся нацыянальныя Цэрквы, а каталіцкая Царква з дапамогай новага [[Езуіты|ордэну езуітаў]] распачала [[Контаррэфармацыя|контррэфармацыю]]. Неабходнасьць рэфармаваньня ўсходняй Царквы разумелі і беларускія і ўкраінскія ярархі [[Кіеўская мітраполія|Кіеўскай мітраполіі]]. Сукупнасьць гэтых фактараў (культурная дэградацыя праваслаўя, узвышэньне праваслаўнай Масквы, імкненьне дзяржаўных кіраўнікоў ВКЛ да ўмацаваньня незалежнасьці і памкненьні [[Ватыкан]]у на акаталічваньне Княства) паспрыяла хуткаму правядзеньню царкоўнай рэформы — увядзеньню [[уніяцтва|ўніяцтва]].
 
==СтварэньнеПадрыхтоўка уніі==
У першай палове [[1590-я|1590-х]] гадоў на шматлікіх сустрэчах з прадстаўнікамі Апостальскагакаталіцкай ПасадуЦарквы праваслаўныя гіерархі выпрацоўвалі ўмовы аб'яднаньня цэркваў у ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Ініцыятарамі уніі выступілі япіскап берасьцейскі і ўладзімерскі [[Іпаці Пацей]] і япіскап луцкі [[Кірыла Тарлецкі]]. Іх падтрымалі кіеўскі мітрапаліт [[Міхаіл Рагоза]], кароль і князь [[Жыгімонт ІІІ Ваза]] і канцлер ВКЛ [[Леў Сапега]]. На царкоўным саборы вясной [[1595]] году з намерам заключыць унію згадзіліся ўсе праваслаўныя япіскапы, акрамя львоўскага. Былі выпрацаваныя «33 артыкулы» — умовы аб'яднаньня, згодна зь якімі:
* захоўваліся ўсе царкоўныя сьвяты згодна з праваслаўным календаром;
* на царкоўныя пасады прызначаюцца толькі «рускія» людзі;