Царква (газэта): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 6:
Выдавец: Грэка-каталiцкая парафія сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў г. [[Берасьце|Берасьці]].
 
Беларуская грэка-каталіцкая газета «Царква» заснавана менскімі грэка-каталіцкімі парафіямі ў 1995 годзе. Першы нумар газеты выйшаў на Вялікі пост, 20 сакавіка 1995 году. Рэдакцыя тады месьцілася ў Полацку, а першым галоўным рэдактарам газеты быў ераманах Валеры Алексійчук (з верасьня 2010 г. - дапаможны біскуп Львоўскай архіяпархіі). Над выпускам першых нумароў газеты (да № 7-8 за 1996 г.) працавала менская моладзь і супрацоўнікі [[выдавецтва «Унія»]].
 
Пачынаючы ад № 7-8, 1996 г., прысьвечанага 400-гадоваму юбілею Берасьцейскай Уніі, газэта «Царква» ствараецца ў Берасьці намаганьнямі вернікаў мясцовай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, а з 27 лістапада 1997 году, пасьля перарэгістрацыі выданьня, берасьцейская грэка-каталіцкая парафія зьяўляецца таксама заснавальнікам і выдаўцом газеты «Царква».