Прыпяць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
д выпраўленьне спасылак
Радок 19:
| катэгорыя_вікісховішча = Prypyat River
}}
'''Пры́пяць'''  — рака ў [[Валынская вобласьць|Валынскай]], [[Ровенская вобласьць|Ровенскай]] і [[Кіеўская вобласьць|Кіеўскай]] абласьцях [[Украіна|Украіны]], [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай]] і [[Гомельская вобласьць|Гомельскай]] абласьцях [[Беларусь|Беларусі]], правы прыток [[Дняпро|Дняпра]]. Даўжыня 761  км, у межах Беларусі 500  км. Вадазбор 121 тыс. км². [[Сярэднярочны расход вады]] ў вусьці 450 м³/с. Агульнае падзеньне ракі 69,5  м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,1 [[праміле|‰]].
 
== Асноўныя прытокі ==
* ''Праваруч'': [[Тур'я (басэйн Дняпра)|Тур’я]], [[Стаход]], [[Весялуха]], [[Стыр]], [[Гарынь]], [[Сьцьвіга]], [[Убарць]], [[Славечна]].
* ''Леваруч'': [[Піна]], [[Ясельда]], [[Бобрык 1-ы]], [[Цна (прыток Прыпяці)|Цна]], [[Лань (рака)|Лань]], [[Случ]], [[Бобрык 2-і]], [[Пціч]], [[Трэмля]], [[Іпа]].
 
== На рацэ ==
Радок 30:
 
== Агульныя зьвесткі ==
Пачынаецца за 1  км на паўднёвы ўсход ад в. [[Гладзін]] [[Любамльскі раён|Любамльскагу раёну]] Валынскай вобласьці на вышыні 168  м над узроўнем мора, цячэ ўздоўж [[Прыпяцкая нізіна|Прыпяцкай нізіны]] на працягу 204  км па Ўкраіне, 500  км па Беларусі і астатнія 57  км зноў па Ўкраіне. Упадае з паўночнага усходу ў [[Кіеўскае вадасховішч]]а.
 
У выніку [[Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС|катастрофы на Чарнобыльскай АЭС]] ([[1986]]) басэйн нізкай плыні Прыпяці быў забруджаны радыёнуклідамі. Зь месцаў, дзе пражываньне зрабілася небясьпечным для здароўя, насельніцтва эвакуявана і створаны [[Палескі радыяцыйна-экалягічны запаведнік]]. У сярэдняй плыні Прыпяці, на тэрыторыі [[Жыткавіцкі раён|Жыткавіцкага]] і [[Петрыкаўскі раён|Петрыкаўскага]] раёнаў паблізу ракі знаходзіцца [[Прыпяцкі ляндшафтава-гідралягічны запаведнік]].
 
Даліна слабавыразная, шырынёй 70—75  км; каля [[Мазырская града|Мазырскай грады]] трапэцападобнай формы, звужаецца да 5  км. Вылучаюцца [[абалона]] і 2 надабалонавыя тэрасы. Абалона разьвітая на ўсім працягу ракі; шырыня яе да возера Любяж (Любязь, Валынская вобласьць) 2—6  км, на Беларусі ў вусьці Піны і Гарыні 16—18  км, ніжэй паміж в. [[Кажан-Гарадок]] Лунінецкага раёну і вусьцем Сьцьвігі 8—9  км, уздоўж Мазырскай грады да в. [[Барбароў]] Мазырскага раёну звужаецца да 1  км і далей пашыраецца да 9  км. Першая надабалонавая тэраса разьвітая на ўсім працягу, адсутнічае толькі каля Петрыкава і Мазыра. Шырыня яе 1—8  км, у месцах упадзеньня буйных прытокаў да 18  км. Шырыня 2-й тэрасы ад 200—500  м да 28  км.
 
Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае, на астатнім працягу зьвілістае, вольна мэандруе, шмат нізкіх пясковых выспаў, старарэччаў, затокаў. Ніжэй вусьця р. Турыя гідравузел, адкуль падаецца вада ў [[Белаазерскі канал]] для жыўленьня Дняпроўска-Бускага канала. Ніжэй гідравузла на невялікім працягу рэчышча месцамі перасыхае і ператвараецца ў азёрападобныя плёсы. Пераважная шырыня ракі ад вытоку да вусьця р. Стаход 4—15  м, ніжэй па плыні 50—70  м, у нізоўі 100—250  м, пры ўпадзеньні ў Кіеўскае вадасховішча 4—5  км. Да р. Бобрык 1-ы рэчышча Прыпяці нярэдка абвалаванае, у сярэдняй плыні  — прыродныя берагавыя валы (вышыня да 1,5 м).
 
Уласцівасьці гідралягічнага рэжыму ракі  — расьцягнутае веснавое разводзьдзе, кароткачасовая (100—120 дзён) летняя межань, якая парушаецца дажджавымі паводкамі і амаль шторочнымі восеньскімі пад’ёмамі ўзроўню вады. На пэрыяд веснавога разводзьдзя прыпадае 60 %, летне-восеньскую межань 24 %, зімовую 16 % рочнага сьцёку. Максымальныя ўзроўні вады ў першай палове красавіка. Вышыня пад’ёму ў высокай плыні да 2  м, у сярэдняй і нізкай да 5  м, у межах вузкай абалоны (каля Мазыру) да 7  м над самай нізкай межаньню. Самыя нізкія ўзроўні звычайна ў верасьні  — кастрычніку. Замярзае амаль адначасова на ўсім працягу звычайна ў першай палове сьнежня, ачышчаецца ад лёду ў канцы сакавіка. Веснавы ледаход 4—8 дзён. Сярэднярочны выдатак вады (м³/с) каля вёскі [[Кораб'е]] ([[Столінскі раён]], 310  км ад вытоку) 119, каля Турава  — 264  м, Мазыра  — 383  м; найбольшы адпаведна 1760 ([[1932]]), 3990 ([[1979]]), 5670 ([[1895]]); найменшы адпаведна 9,66 ([[1953]]), 38,6 ([[1954]]), 22 ([[1921]]).
 
== Рэльеф ==
Большая частка паверхні вадазбору ўяўляе сабою плоскую, нізінную раўніну, у значнай ступені занятую мэліяраванымі землямі. Аднастайнасьць і роўнасьць рэльефу падкрэсьліваецца чаргаваньнем водна-ледавіковых раўнінаў і плоскіх затарфаваных старажытных азёрных лагчынаў, на фоне якіх вылучаюцца дзюнава-ўзгорыстыя ўтварэньні вышынёй 5—8  м. У нізкай плыні р. Прыпяці сярод манатоннага раўніннага ляндшафту ўзвышаюцца [[Мазырская града]] і [[Хойніцка-Брагінскія вышыні]].
 
== Расьліннасьць ==
Лясныя масівы разьмешчаныя пераважна па левабярэжжы, паміж нізоўямі рэчак Ясельда і Пціч, па правабярэжжы яны засяроджаныя на паўднёвы захад ад Мазыра. Пераважаюць [[хвоя]] і [[дуб]]. Абалоны рэчак часта пакрытыя [[дуброва (лес)|дубровамі]] і дубова-грабавымі лясамі, высечкі і гары звычайна занятыя [[бярэзьнік]]амі. Лясісьасьць вадазбору каля 25 %.
 
Вялікія масівы нізінных, травяных балотаў залягаюць на левабярэжжа паміж [[Агінскі канал|Агінскім каналам]] і р. Пціч (Выганаўскае, Капацэвіцкае, Грычына). Усходняй мяжой распаўсюду вялікіх балотных масіваў на правабярэжжы зьяўляецца р. Убарць. Балоты тут галоўным чынам пераходныя і верхавыя, нярэдка зарослыя лесам ці хмызьняком (Тураўскія балоты). Найвялікшай забалочанасьцю вылучаюцца вадазборы рэчак Стыр, Ільва, Сьцьвіга, Убарць.
 
== Жывёльны сьвет ==
* ''Водзяцца'': [[шчупак]], [[акунь]], [[плотка]], [[лешч]], [[лінь]], [[карась залаты]], [[верхаводка]], [[гусьцяра]]; ''каштоўныя''  — [[судак (рыба)|судак]], [[галавень]], [[падуст]], [[сом звычайны|сом]].
 
== Азёры ==
Азёрнасьць басэйну малаважная (каля 1 %). Азёры вадазбору маюць рознае паходжаньне, найбольш характэрныя плыткія зарослыя вадаёмы, нярэдка абалонавыя. Найвялікшыя зь іх: воз. Чырвонае, Выганаўскае (водападзельнае), Чорнае, Спораўскае, знаходзяцца па левабярэжжы.
 
== Гаспадарчая дзейнасьць ==
Рака суднаходная на ўсёй тэрыторыі Беларусі, навігацыя на працягу 240—270 дзён. Злучана [[Дняпроўска-Бускі канал|Дняпроўска-Бускім каналам]] з р. [[Мухавец (рака)|Мухавец]] (басэйн [[Заходні Буг|Заходняга Буга]]), [[Агінскі канал|Агінскім каналам]] (ня дзейнічае)  — зь [[Нёман]]ам, [[Мікашэвіцкі канал|Мікашэвіцкім каналам]]  — з рачным портам [[Мікашэвічы]]. Вада ў рацэ гідракарбанатава-кальцыевай клясы, умерана жорсткая, сярэдняй мінэралізацыі.
 
У басэйне р. Прыпяць шмат штучных вадаёмаў. Асабліва павялічылася іх колькасьць у сувязі з праведзенымі на вадазборы буйнамаштабнымі мэліярацыйнымі працамі і неабходнасьцю рэгуляваньня сьцёку для мэтаў сельскай гаспадаркі ды індустрыі. На вадазборы створаныя буйныя вадасховішчы: Чырвонаслабадзкое, Салігорскае, Любанское, Сялец.
 
Значная плошча вадазбору (23 %) у межах Беларусі па стане на 1 студзеня 2006 году мэліяраваная, здадзена ў эксплюатацыю каля 56 000  км адкрытай асушальнай сеткі каналаў. Найбольш маштабныя мэліярацыйныя працы (асушваньне) праведзеныя ў басэйнах прытокаў р. Прыпяць: р. Піна (35 %), р. Няслуха (47 %), р. Ясельда (31 %), р. Бобрык (30 %), р. Цна (22 %), р. Гарынь (12 %), р. Лань (24 %), р. Случ (25 %), р. Убарць (14 %), р. Пціч (24 %), р. Іпа (25 %), р. Ніжняя Брагінка (55 %).
 
Рэжым ракі вывучаўся на 21 гідропасьце, у наш час дзейнічаюць 7 гідрапастоў (м. Пінск, в. Качановічы (верхні і ніжні б’еф), в. Чарнічы, м. Петрыкаў, м. Мазыр, мяст. Нароўля, мост Любанскі).<ref>[http://pogoda.by/315/gid.html?ind=33 Гідрамэтцэнтар Беларусі]{{ref-ru}}</ref>
Радок 81:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Prypyat River|выгляд=міні}}
* [http://www.jointrivers.org/files/final/rus/Vol5.pdf Сумесная праграма па кіраваньні рэкамі. Выніковая справаздача: Басейн ракі Прыпяць] (люты 2004)