Брытанская імпэрыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Выява:The British Empire1.png|thumb|300px|Тэрыторыі, якія калі-небудзь належалі Брытанскай імпэрыі.]]
'''Брытанская імпэрыя''' ({{мова-en|British Empire}}) — найвялікшая ў гісторыі каляніяльная дзяржава, якая складалася з [[дамініён]]аў, [[Калёнія|калёній]], [[пратэктарат]]аў, [[падмандатная тэрыторыя|падмандатных тэрыторый]] і іншых тэрыторый, кіруемых [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніяй]]. Утварылася з калёній і гандлёвых пастоў, заснаваных [[Ангельшчына]]й ў канцы [[16 стагодзьдзе|XVI]] — пачатку [[17 стагодзьдзе|XVII стагодзьдзяў]]. У час найбольшага росквіту ў [[1920-я|1920-х]] — [[1930-я|1930-х]] ахоплівала звыш 33.000.000 км² з насельніцтвам каля 458 млн. чалавек (¼23% плошчы і насельніцтва тагачаснага сьвету).
 
Брытанская імпэрыя дасягнула найбольшай моцы ў пачатку [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]] пасьля перамогі над напалеонаўскай [[Францыя]]й. Рост [[Нямеччына|Нямеччыны]] й [[ЗША]] падарваў эканамічнае лідэрства Брытаніі. Няўдачы падчас [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], страты многіх азіяцкіх тэрыторый у сутыкненьні зь [[Японія]]й прывялі да паслабленьня аўтарытэту імпэрыі й да наступнага яе распаду. Ужо праз два гады пасьля заканчэньня вайны з-пад брытанскага панаваньня выйшла найбольш каштоўная калёнія — [[Індыя]].